Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Пацярпелыя
ЁЎ 6 : 14
14 Хто ня зьявіць сябру свайму міласэрнасьць? Хіба той, хто не баіцца Усемагутнага?
ЁЎ 22 : 29
29 Бо Ён паніжае таго, хто пыхлівы, а хто схіляе вочы, той будзе збаўлены.
ІСАЯ 58 : 7
7 Ці ж ня ў тым [пост], каб падзяліцца хлебам сваім з галодным, убогіх і бяздомных увесьці ў дом? Калі ўбачыш голага, апрані яго, і перад крэўным сваім не хавайся.
ІСАЯ 58 : 10
10 і калі адкрыеш душу сваю галоднаму і душу засмучаную насыціш, тады заясьнее сьвятло тваё ў цемры, і змрок твой [стане] як [сьвятло] апоўдні.
МАЦЬВЕЯ 25 : 45
45 Тады адкажа Ён ім, кажучы: “Сапраўды кажу вам: тое, што вы не зрабілі аднаму з гэтых меншых, Мне не зрабілі”.
ЛУКІ 10 : 37
37 Ён сказаў: «Той, які зьлітаваўся над ім». Тады Ісус сказаў яму: «Ідзі і ты рабі гэтак».
ФІЛІПЯНАЎ 2 : 2
2 дапоўніце маю радасьць, каб вы тое самае думалі, тую самую любоў мелі, былі аднадушныя і аднадумныя,
1 ЦІМАФЕЯ 5 : 10
10 засьведчаная ў добрых учынках, калі дзяцей выгадавала, калі прыймала падарожных, калі абмывала ногі сьвятым, калі падтрымлівала прыгнечаных, калі ішла сьледам за ўсякай добрай справай.
ЯКУБА 5 : 15
15 і малітва веры збавіць нямоглага, і Госпад падыме яго; і калі ён грахі ўчыніў, будзе адпушчана яму.
Leave a Reply