Пра што гаворыць Біблія Пасха – Усе біблейскія вершы пра Пасха

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Пасха

ВЫХАД 12 : 49
49 Адзін закон будзе для тутэйшага і для чужынца, што жыве сярод вас».

ВЫХАД 23 : 18
18 Не ахвяроўвай над кіслым крыві ахвяры Маёй, і не пакідай на ноч тлушч сьвяточны да раніцы.

ВЫХАД 34 : 18
18 Сьвята Праснакоў захоўвай. Сем дзён будзеш есьці праснакі, як Я загадаў табе, у вызначаным часе месяца Авіў, бо ў месяцы Авіў ты выйшаў з Эгіпту.

ЛЯВІТ 23 : 8
8 але сем дзён будзеце скла­даць ГОСПАДУ ахвяры агнявыя. У сёмы ж дзень будзе сход сьвяты, ніякай працы што­дзённай ня будзеце рабіць”».

ЛІКІ 9 : 5
5 І яны спраўлялі Пасху ў чатырнаццаты дзень месяца вечарам у пустыні Сынай. Усё, што загадаў ГОСПАД Майсею, зрабілі сыны Ізраіля.

ЛІКІ 9 : 14
14 А калі прыхадзень, які жыве ў вас, справіць Пасху паводле пастановаў і звычаяў Пасхі, парадак той самы будзе ў вас і для чужынца, і для тутэйшага на зямлі гэтай”».

ЛІКІ 28 : 25
25 А ў дзень сёмы будзе для вас сьвяты сход, ніякай працы, ніякай работы не рабіце.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 16 : 8
8 Шэсьць дзён будзеш есьці праснакі, а на сёмы дзень будзе ўрачысты сход на [ўшанаваньне] ГОСПАДА, Бога твайго, ня будзеш рабіць [аніякай] працы.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 16 : 16
16 Тры разы ў год няхай зьявіцца кожны мужчына твой перад аблічча ГОСПАДА, Бога твайго, у месцы, якое Ён выбраў: на сьвята Праснакоў, на сьвята Тыдняў і на сьвята Намётаў. І [ніхто] няхай не прыходзіць перад аблічча ГОСПАДА з пустымі [рукамі].

ПСАЛЬМЫ 81 : 3
3 Пачніце сьпяваньне, вазьміце бубны, гусьлі мілагучныя і псалтыр.

ПСАЛЬМЫ 81 : 5
5 бо гэткая пастанова ў Ізраілі, закон Бога Якубавага.

ВЫХАД 12 : 28
28 I пайшлі, і зрабілі сыны Ізраіля; як загадаў ГОСПАД Майсею і Аарону, так і зрабілі.

ЛІКІ 9 : 12
12 Няхай не пакідаюць з яе анічога да раніцы, і косткі яе ня будуць ламаць. Няхай спраўляюць яе паводле ўсіх пастановаў Пасхі.

2 ЛЕТАПІСАЎ 30 : 4
4 І была гэтая рэч слушнай у вачах валадара і ў вачах усёй царквы.

2 ЛЕТАПІСАЎ 30 : 17
17 А як у царкве шмат было такіх, якія не асьвяціліся, лявіты рэзалі пасхальных [ягнятаў] за кожнага нячыстага, каб асьвяціць [іх] для ГОСПАДА.

2 ЛЕТАПІСАЎ 35 : 11
11 І рэзалі пасхальнае [ягня], і крапілі сьвятары крывёю з рук сваіх, а лявіты зьдзіралі [скуры].

ЭЗРА 6 : 20
20 бо ачысьціліся сьвятары і лявіты; усе яны, як адзін, былі чыстыя; і зарэзалі [ягня] пасхальнае для ўсіх сыноў выгнаньня, братоў сваіх, і для сьвятароў, і для сябе.

ВЫХАД 12 : 49
49 Адзін закон будзе для тутэйшага і для чужынца, што жыве сярод вас».

ЛІКІ 9 : 14
14 А калі прыхадзень, які жыве ў вас, справіць Пасху паводле пастановаў і звычаяў Пасхі, парадак той самы будзе ў вас і для чужынца, і для тутэйшага на зямлі гэтай”».

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 16 : 7
7 І сьпячэш, і і будзеш есьці ў тым месцы, якое выбраў ГОСПАД, Бог твой; а раніцаю ўстанеш і вернешся ў намёты свае.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *