Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае паслядоўнасць
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 15 : 58
58 Так што, браты мае ўлюбёныя, будзьце непарушныя, непахісныя, у справе Госпадавай мейце рупнасьць заўсёды, ведаючы, што праца вашая не дарэмная перад Госпадам.
ЛУКІ 16 : 13
13 Ніякі слуга ня можа служыць двум панам, бо ці аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць, ці аднаго будзе трымацца, а другім пагарджаць. Ня можаце Богу служыць і мамоне».
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 10 : 21
21 Ня можаце піць келіх Госпада і келіх дэманаў; ня можаце ўдзельнічаць у стале Госпада і стале дэманаў.
КАЛАСЯНАЎ 1 : 17
17 і Ён ёсьць перад усім, і ўсё ў Ім стаіць.
МАЦЬВЕЯ 6 : 24
24 Ніхто ня можа служыць двум панам; бо ці аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць, ці аднаго будзе трымацца, а другім пагарджаць. Ня можаце Богу служыць і мамоне.
МАЦЬВЕЯ 5 : 37
37 Але няхай будзе слова вашае: “Так, так”, “Не, не”, а што больш таго, тое ад злога.
1 ЯНА 2 : 27
27 І памазаньне, якое вы атрымалі ад Яго, у вас застаецца, і вы ня маеце патрэбы, каб хто вучыў вас; але як гэтае самае памазаньне вучыць вас пра ўсё, і яно праўдзівае і не манлівае, дык, як яно навучыла вас, у тым заставайцеся.
АДКРЫЦЬЦЁ 3 : 15 – 16
15 ‘Ведаю справы твае, што ты ані халодны, ані гарачы; о, каб ты быў халодны або гарачы!
16 Дык дзеля таго, што ты цёплы, а не халодны і не гарачы, Я маю выплюнуць цябе з вуснаў Маіх.
1 ЯНА 2 : 3 – 11
3 І што мы пазналі Яго, даведваемся з таго, што захоўваем прыказаньні Ягоныя.
4 Хто кажа: «Я пазнаў Яго», і прыказаньні Ягоныя не захоўвае, той хлус, і няма ў ім праўды;
5 а хто захоўвае слова Ягонае, у тым сапраўды любоў Божая завяршылася. З гэтага даведваемся, што мы ў Ім.
6 Хто кажа, што ў Ім застаецца, павінен хадзіць так, як Ён хадзіў.
7 Браты! Ня новае прыказаньне пішу вам, але прыказаньне старое, якое вы мелі ад пачатку. Прыказаньне старое ёсьць слова, якое вы чулі ад пачатку.
8 Зноў жа новае прыказаньне пішу вам, якое праўдзіва ў Ім і ў вас, што цемра праходзіць, і праўдзівае сьвятло ўжо сьвеціць.
9 Хто кажа, што ён у сьвятле, і ненавідзіць брата свайго, той у цемры дагэтуль.
10 Хто любіць брата свайго, застаецца ў сьвятле, і няма ў ім згаршэньня.
11 А хто ненавідзіць брата свайго, той ёсьць у цемры, і ў цемры ходзіць, і ня ведае, куды ідзе, таму што цемра засьляпіла вочы яму.
РЫМЛЯНАЎ 14 : 22
22 Ты маеш веру? Мей сам у сабе перад Богам. Шчасьлівы той, хто ня судзіць сябе ў тым, што спрабуе.
ЯНА 5 : 38
38 і ня маеце слова Ягонага, якое ў вас было б, бо ня верыце Таму, Каго Ён паслаў.
ГАЛЯТАЎ 3 : 28
28 Няма ані Юдэя, ані Грэка; няма ані слугі, ані свабоднага; няма ані мужчыны, ані жанчыны, бо ўсе вы адно ў Хрысьце Ісусе.
ЯНА 14 : 6
6 Кажа яму Ісус: «Я ёсьць шлях, і праўда, і жыцьцё. Ніхто не прыходзіць да Айца, калі не праз Мяне.
Leave a Reply