парэзацца

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае парэзацца

ЛЯВІТ 19 : 28
28 Не рабіце нарэзы на целе вашым [на знак жалобы] па памерлых і не наколвайце надпісы на скуры. Я — ГОСПАД!

1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 6 : 19
19 Або вы ня ведаеце, што цела вашае ёсьць бажніца Духа Сьвятога, Які ў вас, Якога вы маеце ад Бога, і што вы не свае?

1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 10 : 13
13 Вас наведала спакуса ня іншая, як чалавечая. Але верны Бог, Які не пакіне вас быць спакушанымі больш, чым вы можаце [вытрымаць], але са спакусай зробіць і выхад, каб вы маглі яе перанесьці.

1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 6 : 20
20 Бо вы купленыя дарагою цаною. Таму слаўце Бога ў целе вашым і ў духу вашым, якія ёсьць Божыя.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 14 : 1 – 2
1 Вы — сыны ГОСПАДА, Бога вашага; ня будзеце рабіць нарэзы на скуры, і ня будзеце выстрыгаць валасоў над вачыма вашымі па памёршых,
2 бо ты — народ сьвяты для ГОСПАДА, Бога твайго, бо цябе выбраў ГОСПАД, каб ты стаўся выбраным народам Ягоным спасярод усіх народаў, якія на абліччы зямлі.

1 ЯНА 2 : 16
16 Бо ўсё, што ў сьвеце: пажаданьне цела, і пажаданьне вачэй, і пыха жыцьцёвая, — ня ёсьць ад Айца, але ад сьвету.

1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 13 : 7
7 усё вытрымлівае, усяму верыць, на ўсё спадзяецца, усё трывае.

ПСАЛЬМЫ 34 : 18
18 [Праведныя] крычаць, і ГОСПАД чуе іх, і ад усіх бедаў іхніх ратуе іх.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *