Пра што гаворыць Біблія Паручыцельства – Усе біблейскія вершы пра Паручыцельства

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Паручыцельства

БЫЦЬЦЁ 44 : 32
32 Бо слуга твой паручыўся за хлопца перад бацькам сваім, кажучы: “Калі не прывяду яго да цябе, буду грэшны перад бацькам сваім на ўсе дні”.

ВЫХАД 22 : 27
27 бо гэта — адзінае накрыцьцё ў яго, якім накрываецца ён, гэта — адзеньне для скуры ягонай. На чым будзе ён спаць? І станецца, што ён будзе клікаць да Мяне, і Я пачую, бо Я — міласэрны.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 24 : 13
13 але зьвярні яму заклад да заходу сонца, каб спаў ён у адзе­ньні сваім і дабраславіў цябе, і гэта будзе табе [залічана] ў праведнасьць перад абліччам ГОСПАДА, Бога твайго.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 6 : 5
5 вырывайся, як сарна з рукі і як птушка з рукі птушкалова.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 11 : 15
15 Шкодзіць сабе той, хто паручаецца за чужога, а хто ненавідзіць даваць руку, той бясьпечны.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 17 : 18
18 Чалавек, пазбаўлены розуму, дае руку і ручаецца перад абліччам бліжняга свайго.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 20 : 16
16 Забяры адзеньне яго, бо ён паручыўся за чужога, і за чужынца вазьмі заклад ад яго.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 22 : 26
26 Ня будзь з тых, што даюць руку, што заручаюцца за даўгі.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 27 : 13
13 Забяры адзеньне яго, бо ён паручыўся за чужога, і за чужынца вазьмі заклад ад яго.

ЭЗЭКІЭЛЬ 18 : 7
7 ня крыўдзіць нікога, вяртае даўжніку заклад ягоны, рабункам не рабуе, дае хлеб галоднаму і голага апранае вопраткай,

ЭЗЭКІЭЛЬ 18 : 12
12 крыўдзіў беднага і ўбогага, рабункам рабаваў, не аддаваў закладзенага, падымаў вочы свае да ідалаў, рабіў брыдоты,

ЭЗЭКІЭЛЬ 33 : 15
15 аддасьць заклад несправядлівы, зьверне тое, што зрабаваў, будзе хадзіць паводле пастановаў жыцьця, каб не рабіць злачынства, ён, жывучы, будзе жыць і не памрэ.

АМОС 2 : 8
8 На адзеньні, узятым у заклад, кладуцца яны каля ўсіх ахвярнікаў, і віно засуджаных п’юць у доме Бога свайго.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *