Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Паран
БЫЦЬЦЁ 21 : 21
21 І ён жыў у пустыні Паран; і ўзяла яму маці ягоная жонку з зямлі Эгіпецкай.
ЛІКІ 10 : 12
12 І вырушылі сыны Ізраіля ў дарогу сваю з пустыні Сынай, і спынілася воблака ў пустыні Паран.
ЛІКІ 12 : 16
16 Пасьля народ выйшаў з Хацэроту і стаў табарам у пустыні Паран.
ЛІКІ 13 : 3
3 І паслаў іх Майсей з пустыні Паран паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА, а ўсе яны галовы сыноў Ізраіля.
ЛІКІ 13 : 26
26 І ішлі, і прыйшлі да Майсея і Аарона, і да ўсёй грамады сыноў Ізраіля ў пустыню Паран, у Кадэш. І зьвярнулі словы да іх і да ўсёй грамады, і паказалі ім плады той зямлі.
ДРУГАЗАКОНЬНЕ 1 : 1
1 Вось словы, якія прамовіў Майсей да ўсяго Ізраіля за Ярданам у пустыні, у Арабе насупраць Суфу, паміж Паранам, Тафэлем, Лябанам, Хацэротам і Дызагабам,
ДРУГАЗАКОНЬНЕ 33 : 2
2 І ён сказаў: «ГОСПАД прыйшоў з Сынаю і з Сэіру зыйшоў да іх; зьявіўся з гары Паран і прыйшоў з дзясяткамі тысячаў сьвятых, з правіцы Ягонай агонь палае.
АБАКУМ 3 : 3
3 Бог ідзе з Тэману, і Сьвяты — з гары Паран. (Сэлях) Закрыла неба слава Ягоная, і хвала Ягоная напоўніла зямлю.
ЛІКІ 12 : 16
16 Пасьля народ выйшаў з Хацэроту і стаў табарам у пустыні Паран.
1 САМУЭЛЯ 25 : 1
1 І памёр Самуэль, і сабраўся ўвесь Ізраіль, і плакалі па ім, і пахавалі яго ў доме ягоным у Раме. А Давід устаў і пайшоў у пустыню Паран.
1 ВАЛАДАРОЎ 11 : 18
18 І выйшлі яны з Мадыяну, і прыйшлі ў Паран, і ўзялі з сабою людзей з Парану, і прыйшлі ў Эгіпет да фараона, валадара Эгіпецкага. А ён даў ім дом і харчаваньне і выдзяліў яму зямлю.
Leave a Reply