Пра што гаворыць Біблія папячыцеляў – Усе біблейскія вершы пра папячыцеляў

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае папячыцеляў

МАЦЬВЕЯ 25 : 14 – 28
14 Бо, як чалавек, выяжджаючы, паклікаў слугаў сваіх і даў ім маёмасьць сваю.
15 І аднаму даў пяць талентаў, а іншаму — два, а іншаму — адзін; кожнаму паводле сілы ягонай, і адразу выехаў.
16 Той, які ўзяў пяць талентаў, пайшоўшы, працаваў з імі і прыдбаў другія пяць талентаў.
17 Гэтаксама і той, [які ўзяў] два, прыдбаў і другія два.
18 А той, які ўзяў адзін, адыйшоўшы, закапаў яго ў зямлю і схаваў срэбра пана свайго.
19 Праз доўгі час прыходзіць пан слугаў тых і рахуецца з імі.
20 І, падыйшоўшы, той, які ўзяў пяць талентаў, прынёс другія пяць талентаў, кажучы: “Пане, пяць талентаў ты даў мне; вось другія пяць талентаў я прыдбаў на іх”.
21 А пан ягоны прамовіў да яго: “Добра, добры і верны слуга! У малым ты быў верны, над многім цябе пастаўлю; увайдзі ў радасьць пана твайго”.
22 Падыйшоўшы, той, які ўзяў два таленты, сказаў: “Пане, два таленты ты даў мне, вось, другія два таленты я прыдбаў на іх”.
23 Прамовіў да яго пан ягоны: “Добра, добры і верны слуга! У малым ты быў верны, над многім цябе пастаўлю; увайдзі ў радасьць пана твайго”.
24 А той, які ўзяў адзін талент, падыйшоўшы, сказаў: “Пане, я ведаю цябе, што ты — чалавек жорсткі, які жне, дзе ня сеяў, і зьбірае, дзе не рассыпаў.
25 І, збаяўшыся, я пайшоў і схаваў талент твой у зямлю; вось, трымай тваё”.
26 Адказваючы, пан ягоны сказаў яму: “Злы слуга і лянівы! Ты ведаў, што я жну, дзе ня сеяў, і зьбіраю, дзе не рассыпаў.
27 Дык мусіў ты аддаць срэбра маё купцам; і я, прыйшоўшы, атрымаў бы сваё з прыбыткам.
28 Дык вазьміце ў яго талент і дайце таму, які мае дзесяць талентаў.

1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 12 : 18
18 Але цяпер Бог разьмясьціў члены, кожны з іх асобна, у целе, як Сам хацеў.

ЛУКІ 19 : 12 – 27
12 Тады Ён сказаў: «Нейкі чалавек высокага роду пайшоў у далёкі край узяць сабе валадарства і вярнуцца.
13 Паклікаўшы ж дзесяць слугаў сваіх, даў ім дзесяць мінаў і сказаў ім: “Гандлюйце, пакуль прыйду”.
14 А грамадзяне ненавідзелі яго і паслалі сьледам за ім пасольства, кажучы: “Ня хочам, каб гэты валадарыў над намі”.
15 І сталася, як ён вярнуўся, атрымаўшы валадарства, сказаў паклікаць да сябе слугаў тых, якім даў срэбра, каб даведацца, хто што зарабіў.
16 І прыйшоў першы, кажучы: “Пане! Міна твая прынесла дзесяць мінаў”.
17 І ён сказаў яму: “Добра, добры слуга! За тое, што ты ў малым быў верны, будзеш мець уладу над дзесяцьцю гарадамі”.
18 І прыйшоў другі, кажучы: “Пане! Міна твая зарабіла пяць мінаў”.
19 Сказаў і гэтаму: “І ты будзь над пяцьцю гарадамі”.
20 І трэці прыйшоў, кажучы: “Пане! Вось твая міна, якую я меў, завязаўшы ў хустку,
21 бо я баяўся цябе, што ты чалавек строгі, бярэш тое, што не лажыў, і жнеш тое, што ня сеяў”.
22 Той жа кажа яму: “Паводле вуснаў тваіх буду судзіць цябе, злы слуга. Ты ведаў, што я — чалавек строгі, бяру тое, што не лажыў, і жну тое, што ня сеяў.
23 Чаму ж ты не аддаў срэбра майго на стол [купцам], і я, прыйшоўшы, атрымаў бы яго з прыбыткам?”
24 І сказаў тым, што побач стаялі: “Вазьміце ў яго міну і дайце таму, які мае дзесяць мінаў”.
25 І сказалі яму: “Пане, ён мае дзесяць мінаў!”
26 “Кажу вам, што ўсякаму, хто мае, дадзена будзе, а ў таго, хто ня мае, будзе забрана і тое, што мае.
27 А ворагаў маіх, тых, што не хацелі, каб я валадарыў над імі, прывядзіце сюды і страцьце перада мною”».

ВЫХАД 22 : 7 – 13
7 Калі хто дасьць бліжняму свайму срэбра альбо рэчы на захаваньне, і яны будуць украдзеныя з дому таго чалавека, калі будзе знойдзены злодзей, няхай заплаціць падвойна.
8 А калі ня будзе знойдзены злодзей, тады наблізіцца гаспадар дому да Бога, [і скажа,] што ня выцягнуў рукі сваёй на ўласнасьць бліжняга свайго.
9 Пра ўсялякую рэч, [пра якую] няма згоды, пра вала, пра асла, пра авечку, пра плашч, пра ўсялякую згубу, пра якую [нехта] скажа, што яна яго, справа абодвух мае прыйсьці да Бога. Каго прызнае вінным Бог, той заплаціць бліжняму свайму падвойна.
10 Калі хто дасьць бліжняму свайму асла, альбо вала, альбо ягня, альбо якую іншую скаціну на захаваньне, а яна здохне, або будзе скалечана, або ўзята ў палон, і ніхто гэтага ня бачыў,
11 тады прысяга перад ГОСПАДАМ няхай будзе між абодвума, што [той, што захоўваў,] ня выцягнуў рукі сваёй на ўласнасьць бліжняга свайго; і прыйме гэтую [прысягу] гаспадар ейны, і [той, што захоўваў,] ня будзе плаціць.
12 А калі, крадучы, украдуць у яго, тады заплаціць гаспадару ейнаму.
13 Калі разьдзіраючы, разьдзярэ яе [дзікі зьвер], тады як сьведчаньне прынясе разьдзёртае, і ня будзе плаціць.

2 ПЯТРА 1 : 21
21 бо ніколі прароцтва не прыносілася воляй чалавека, але гаварылі яго сьвятыя Божыя людзі, ведзеныя Духам Сьвятым.

ЛЯВІТ 6 : 2 – 7
2 «Калі хто саграшыць і дапусьціцца праступку перад ГОСПАДАМ тым, што адмовіцца аддаць бліжняму тое, што яму было дадзена на захаваньне, або што яму было дадзена ў заклад, або што было ім скрадзена, або што было адабрана яшчэ якім чынам [у бліжняга],
3 або калі знайшоў ён згубленую рэч і запярэчыў гэтаму, або што фальшыва сьведчыў адносна якой рэчы, праз якую чалавек можа саграшыць,
4 вось жа хто так саграшыў і мусіць аднагарадзіцца, павінен аддаць тое, што ўкраў, або тое, што адабраў, або што яму было даручана на захаваньне, або згубленае, што ён знайшоў,
5 або рэч, адносна якой прысягаў фальшыва, і няхай ён верне поўную вартасьць той рэчы, дадаючы пры тым да яе пятую частку яе вартасьці. Павінен ён аддаць гэта ўласьніку ў той самы дзень, калі будзе складаць ахвяру аднагараджэньня.
6 А за праступак ахвяруе ён ГОСПАДУ ягня без заганы са статку, паводле ацаненьня твайго, на ахвяру аднагараджэньня, і прывядзе яго да сьвятара.
7 І ачысьціць сьвятар яго перад ГОСПАДАМ, і дараваны будзе яму праступак, якім саграшыў».

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *