Пра што гаворыць Біблія памазанне алеем – Усе біблейскія вершы пра памазанне алеем

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае памазанне алеем

ЯКУБА 5 : 14
14 Захварэў хто з вас? Няхай пакліча старостаў царквы, і няхай тыя памоляцца над ім, памазаўшы яго алеем у імя Госпада,

МАРКА 6 : 13
13 і мноства дэманаў выганялі, і многіх нямоглых мазалі алеем і аздараўлялі.

ЯКУБА 5 : 13 – 16
13 Мае злыбеды нехта з вас? Няхай моліцца. Бадзёры хто? Няхай псальмы сьпявае.
14 Захварэў хто з вас? Няхай пакліча старостаў царквы, і няхай тыя памоляцца над ім, памазаўшы яго алеем у імя Госпада,
15 і малітва веры збавіць нямоглага, і Госпад падыме яго; і калі ён грахі ўчыніў, будзе адпушчана яму.
16 Вызнавайце адзін аднаму грахі і маліцеся адзін за аднаго, каб быць аздароўленымі. Шмат можа настойлівая просьба праведніка!

ГЕБРАЯЎ 1 : 9
9 Ты палюбіў праведнасьць і зьненавідзеў беззаконьне. Дзеля гэтага памазаў Цябе, Божа, Бог Твой алеем весялосьці больш за таварышаў Тваіх».

МАЦЬВЕЯ 6 : 17
17 А ты, посьцячыся, памаж галаву тваю і абмый аблічча тваё,

ЛУКІ 7 : 46
46 Ты галавы Мне алеем не памазаў; а яна мірам памазала ногі Мае.

ЯНА 12 : 3
3 Марыя ж, узяўшы фунт міра нардовага, чыстага і каштоўнага, памазала ногі Ісуса і выцерла валасамі сваімі ногі Ягоныя, а дом напоўніўся водарам ад міра.

ПСАЛЬМЫ 45 : 7
7 Пасад Твой, Божа, на вякі вечныя! Кій роўнасьці — кій валадарства Твайго.

ЯНА 11 : 2
2 А Марыя, якой брат Лазар быў хворы, была тая, якая памазала Госпада мірам і абцерла ногі Ягоныя валасамі сваімі.

ЛЯВІТ 8 : 12
12 І паліў ім галаву Аарона, і памазаў яго, каб асьвяціць яго.

ЯКУБА 5 : 14 – 15
14 Захварэў хто з вас? Няхай пакліча старостаў царквы, і няхай тыя памоляцца над ім, памазаўшы яго алеем у імя Госпада,
15 і малітва веры збавіць нямоглага, і Госпад падыме яго; і калі ён грахі ўчыніў, будзе адпушчана яму.

ПСАЛЬМЫ 133 : 1 – 3
1 Сьпеў узыходжаньня. Давіда. О, як гэта добра і цудоўна, калі браты ў згодзе жывуць!
2 Гэта быццам найлепшы алей на галаве, які сьцякае на бараду, на бараду Аарона, які сьцякае на край шаты ягонай,
3 нібы раса Гермону, якая зыходзіць на горы Сыёнскія, бо там ГОСПАД зьяўляе дабраслаўленьне і жыцьцё на вякі.

МАРКА 16 : 1
1 І калі мінула субота, Марыя Магдалена, і Марыя Якубава, і Салямэя купілі духмянасьцяў, каб пайсьці памазаць Яго.

ІСАЯ 61 : 3
3 разьвесяліць тых, якія плачуць на Сыёне, і даць ім дыядэму замест попелу, і алей радасьці замест смутку, адзеньне хвалы замест духу панурага, і назавуць іх дубамі праведнасьці, насаджэньнем ГОСПАДА для праслаўленьня Яго.

РУТ 3 : 3
3 Памыйся, памажся, і апрані адзеньне тваё, і зыходзячы, зыйдзі на ток, але не паказвайся гэтаму чалавеку, пакуль ён ня скончыць есьці і піць.

ЛУКІ 4 : 18 – 19
18 «Дух Госпада на Мне, бо Ён памазаў Мяне дабравесьціць убогім, паслаў Мяне аздараўляць скрышаных сэрцам, абвяшчаць вязьням вызваленьне і сьляпым — вяртаньне зроку, пусьціць змучаных на свабоду,
19 і абвяшчаць год Госпада прыемны».

ВЫХАД 29 : 7
7 I возьмеш алей памазаньня, і выльеш на галаву ягоную, і памажаш яго.

ЛУКІ 10 : 33 – 34
33 А Самаранін нейкі, ідучы, падыйшоў да яго і, убачыўшы яго, зьлітаваўся.
34 І, падыйшоўшы, перавязаў яму раны, паліўшы алеем і віном; і, пасадзіўшы яго на свайго асла, прывёз яго ў карчму, і паклапаціўся пра яго.

ВЫХАД 30 : 25 – 30
25 I зробіш з гэтага алей сьвятога памазаньня, масьць мяшаную работы мяшальніка масьцяў. Алей сьвятога памазаньня гэта будзе.
26 I памажаш ім Намёт Спатканьня, і Каўчэг Сьведчаньня,
27 і стол, і ўсе начыньні ягоныя, і сьвечнік, і ўсе начыньні ягоныя, і ахвярнік каджэньня,
28 і ахвярнік цэласпаленьня, і ўсе начыньні ягоныя, і мыцельнік, і падставу ягоную.
29 I асьвяціш іх, і будуць яны сьвятое сьвятых; усё, што дакранецца да іх, будзе сьвятым.
30 I Аарона і сыноў ягоных памажаш і асьвяціш іх, каб былі сьвятарамі Маімі.

МАРКА 14 : 8
8 Яна, што магла, зрабіла: наперад памазала цела Маё на пахаваньне.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *