Пра што гаворыць Біблія Пакутніцтва – Усе біблейскія вершы пра Пакутніцтва

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Пакутніцтва

ПСАЛЬМЫ 44 : 22
22 ці ж бы Бог не дазнаўся пра гэта? Бо Ён ведае таямніцы сэрца!

РЫМЛЯНАЎ 8 : 36
36 Як напісана: «За Цябе забіваюць нас цэлы дзень; лічаць нас за авечак на зарэз».

МАЦЬВЕЯ 10 : 22
22 і будуць вас ненавідзець за імя Маё, але хто вытрывае да канца, будзе збаўлены.

МАРКА 13 : 12
12 І выдасьць брат брата на сьмерць, і бацька сына; і дзеці паўстануць супраць бацькоў і будуць забіваць іх,

ЛУКІ 21 : 17
17 і будуць ненавідзець вас усе дзеля імя Майго,

МАЦЬВЕЯ 10 : 39
39 Хто знойдзе душу сваю, загубіць яе; а хто загубіць душу сваю дзеля Мяне, знойдзе яе.

МАЦЬВЕЯ 16 : 25
25 Бо хто хоча душу сваю выратаваць, той загубіць яе, а хто загубіць душу сваю дзеля Мяне, той знойдзе яе.

МАЦЬВЕЯ 23 : 35
35 Няхай жа прыйдзе на вас уся кроў праведная, пралітая на зямлі, ад крыві Абэля праведнага да крыві Захарыі, сына Барахіі, якога вы забілі між бажніцаю і ахвярнікам.

ЛУКІ 11 : 50
50 каб была спагнаная з пакаленьня гэтага кроў усіх прарокаў, пралітая ад заснаваньня сьвету,

МАЦЬВЕЯ 24 : 9
9 Тады будуць выдаваць вас на пакуты і забіваць вас, і зьненавідзяць вас усе народы за імя Маё.

ЛУКІ 9 : 24
24 Бо хто хоча збавіць душу сваю, загубіць яе; а хто загубіць душу сваю дзеля Мяне, той збавіць яе.

ЯНА 12 : 25
25 Хто любіць душу сваю, загубіць яе; а той, хто ненавідзіць душу сваю ў гэтым сьвеце, захавае яе ў жыцьцё вечнае.

1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 13 : 3
3 І калі я раздам усю маёмасьць маю, і аддам цела маё на спаленьне, а любові ня маю, няма мне ніякае карысьці.

АДКРЫЦЬЦЁ 6 : 11
11 І былі дадзены кожнаму вопраткі белыя, і сказалі ім, каб супакоіліся яшчэ крыху часу, пакуль не дапоўняць [лік] таварышы іхнія і браты іхнія, што маюць быць забітыя, як і яны.

АДКРЫЦЬЦЁ 11 : 12
12 І пачулі яны голас вялікі з неба, які казаў да іх: «Узый­дзіце сюды». І яны ўзыйшлі ў неба ў воблаку, і бачылі іх ворагі іхнія.

АДКРЫЦЬЦЁ 12 : 11
11 І яны перамаглі яго праз кроў Ягняці і праз слова сьведчаньня свайго і не любілі душы сваёй аж да сьмерці.

АДКРЫЦЬЦЁ 16 : 6
6 бо кроў сьвятых і прарокаў яны вылілі, і кроў Ты даў ім піць, бо яны вартыя гэтага».

БЫЦЬЦЁ 4 : 8
8 І сказаў Каін Абэлю, брату свайму: [«Пойдзем у поле»]. І сталася, калі былі яны ў полі, паўстаў Каін на Абэля, брата свайго, і забіў яго.

1 ВАЛАДАРОЎ 18 : 4
4 І калі Езабэль забівала прарокаў ГОСПАДА, Абадыя ўзяў сто прарокаў і схаваў іх па пяць­дзясят у адной і другой пячоры, і карміў іх хлебам і вадой.

1 ВАЛАДАРОЎ 18 : 13
13 Ці не было паедамлена гаспадару майму, што я зрабіў, калі Езабэль забівала прарокаў ГОСПАДА? Я тады схаваў сто чалавек спаміж прарокаў ГОСПАДА па пяцьдзясят у кожнай пячоры і карміў іх хлебам і вадой.

2 ЛЕТАПІСАЎ 24 : 22
22 І не ўзгадаў валадар Ёаш міласэрнасьць, якую Егаяда, бацька ягоны, зрабіў яму, і забіў сына ягонага. І, паміраючы, той сказаў: «Няхай убачыць ГОСПАД і адпомсьціць».

МАРКА 6 : 28
28 Той, пайшоўшы, сьцяў яго ў вязьніцы, і прынёс галаву ягоную на місе, і даў дзяўчыне, а дзяўчына дала яе маці сваёй.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *