Пра што гаворыць Біблія пакланенне – Усе біблейскія вершы пра пакланенне

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае пакланенне

1 ЛЕТАПІСАЎ 29 : 11 – 14
11 Твае, ГОСПАДЗЕ, веліч і магутнасьць, і праслаўленьне, хвала і годнасьць, бо ўсё ў небе і на зямлі Тваё; Тваё, ГОСПА­ДЗЕ, валадарства, і Ты ўзьнесены па-над усім як галава.
12 І багацьце, і слава — ад Цябе, і Ты пануеш над усім; і ў руцэ Тваёй сіла і моц; і ў руцэ Тваёй узьвялічыць і ўмацаваць усё.
13 І цяпер, Божа наш, мы выслаўляем Цябе і хвалім імя велічнасьці Тваёй.
14 Бо хто я і хто народ мой, што мы маем сілу так ахвотна прыносіць дары? Бо ўсё гэта — ад Цябе, і з рукі Тваёй мы [атрымалі і] аддалі Табе.

ФІЛІПЯНАЎ 2 : 10
10 каб у імя Ісуса схілілася ўсякае калена нябесных, зямных і падземных

ГЕБРАЯЎ 1 : 3
3 Ён, будучы зьзяньнем славы і выразам існасьці Ягонай і ўсё словам моцы Сваёй трымаючы, учыніўшы праз Сябе ачышчэньне грахоў нашых, сеў праваруч велічы на вышынях,

АДКРЫЦЬЦЁ 5 : 13
13 І ўсякае стварэньне, што ў небе, і на зямлі, і пад зямлёй, і ў моры, і ўсё, што ў іх, я чуў, як казала: «Таму, Які сядзіць на пасадзе, і Ягняці — дабраслаўленьне, і пашана, і слава, і ўлада на вякі вякоў».

МАЦЬВЕЯ 22 : 37
37 А Ісус сказаў яму: «“Любі Госпада, Бога твайго, усім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім разуменьнем тваім”.

ВЫХАД 20 : 1 – 26
1 I прамовіў Бог усе словы гэтыя, кажучы:
2 «Я — ГОСПАД, Бог твой, Які вывеў цябе з зямлі Эгіпецкай, з дому няволі.
3 Ня будзеш мець іншых багоў перад абліччам Маім.
4 Не рабі сабе статуі і ніякай выявы таго, што на небе высока, і што на зямлі нізка, і што ў вадзе ніжэй зямлі.
5 Ня будзеш пакланяцца ім і ня будзеш служыць ім, бо Я — ГОСПАД, Бог твой, Бог зайздросны, Які карае за беззаконьні бацькоў дзяцей да трэцяга і аж да чацьвёртага [пакаленьня] тых, што ненавідзяць Мяне,
6 і Які чыніць міласэрнасьць тысячам [пакаленьняў] тых, што любяць Мяне і захоўваюць прыказаньні Мае.
7 Ня будзеш ужываць імя ГОСПАДА, Бога твайго, для марноты, бо ГОСПАД не пакіне без пакараньня таго, хто ўжывае імя Ягонае для марноты.
8 Памятай дзень супачынку, каб сьвяціць яго.
9 Шэсьць дзён будзеш працаваць і будзеш рабіць усю работу тваю,
10 а дзень сёмы — супачынак для ГОСПАДА, Бога твайго. Ня будзеш рабіць ніякай работы ты і сын твой, і дачка твая, слуга твой і служка твая, і жывёла твая, і прыхадзень твой, які ў брамах тваіх,
11 бо за шэсьць дзён зрабіў ГОСПАД неба і зямлю, мора і ўсё, што ў іх, і спыніўся ў дзень сёмы. Дзеля гэтага дабраславіў ГОСПАД дзень супачынку і асьвяціў яго.
12 Шануй бацьку твайго і маці тваю, каб працягнуліся дні твае на зямлі, якую ГОСПАД, Бог твой, дае табе.
13 Ня будзеш забіваць [як забойца].
14 Ня будзеш чужаложыць.
15 Ня будзеш красьці.
16 Ня будзеш сьведчыць супраць бліжняга твайго сьведчаньнем фальшывым.
17 Ня будзеш жадаць дому бліжняга твайго; ня будзеш жадаць жонкі бліжняга твайго, ані слугі ягонага, ані служкі ягонай, ані вала ягонага, ані асла ягонага, ані нічога, што ў бліжняга твайго!»
18 I ўвесь народ глядзеў на грымоты і бліскавіцы, і гук трубы, і гару, якая дымілася; і, глядзеў народ, і хістаўся, і стаяў здалёк.
19 I сказалі яны Майсею: «Ты прамаўляй да нас, і мы будзем слухаць; але няхай не прамаўляе да нас Бог, каб нам не памерці».
20 I сказаў Майсей народу: «Ня бойцеся, бо дзеля таго, каб выпрабаваць вас, прыйшоў Бог, і каб праз гэта страх Ягоны быў перад абліччам вашым, каб вы не грашылі».
21 I стаяў народ здалёк, а Майсей наблізіўся да імглы, туды, дзе Бог.
22 I сказаў ГОСПАД Майсею: «Гэтак скажаш сынам Ізраіля: “Вы бачылі, што Я з неба прамаўляў да вас.
23 Не рабіце побач са Мною багоў срэбных, і багоў залатых не рабіце сабе.
24 Ахвярнік з зямлі зрабі для Мяне, і ахвяруй на ім цэласпаленьні твае і мірныя ахвяры твае, і авечак тваіх, і валоў тваіх. На кожнае месца, дзе Я ўзгадаю імя Маё, Я прыйду да цябе і дабраслаўлю цябе.
25 А калі ахвярнік з камянёў зробіш для Мяне, не будуй яго з чэсаных [камянёў], бо калі апрацуеш яго мячом сваім, апаганіш яго.
26 I ня будзеш узыходзіць па прыступках да ахвярніка Майго, каб не была адкрытая пры ім голасьць твая”.

ЯНА 14 : 6
6 Кажа яму Ісус: «Я ёсьць шлях, і праўда, і жыцьцё. Ніхто не прыходзіць да Айца, калі не праз Мяне.

ДЗЕІ 4 : 12
12 і ні ў кім іншым няма збаўленьня, бо няма іншага імя пад небам, дадзенага людзям, у якім мусілі мы быць збаўленыя».

ФІЛІПЯНАЎ 2 : 9
9 Дзеля гэтага і Бог узвысіў Яго і даў Яму імя па-над усякае імя,

1 ЦІМАФЕЯ 2 : 5
5 Бо адзін Бог і адзін Пасярэднік паміж Богам і людзьмі — Чалавек Хрыстос Ісус,

1 ЯНА 3 : 16
16 У гэтым пазналі мы любоў, што Ён паклаў за нас душу Сваю; і мы павінны пакладаць душы свае за братоў.

ЭФЭСЦАЎ 2 : 8 – 10
8 Бо ласкаю [Божай] вы збаўленыя праз веру; і гэта не ад вас — Божы дар:
9 не праз учынкі, каб ніхто не хваліўся.
10 Бо мы — твор Ягоны, створаныя ў Хрысьце Ісусе на добрыя ўчынкі, якія Бог загадзя прыгатаваў, каб мы ў іх хадзілі.

ЯНА 1 : 1
1 На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Богам было Слова.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *