Пра што гаворыць Біблія Пакаранне – Усе біблейскія вершы пра Пакаранне

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Пакаранне

ЛІКІ 35 : 31
31 Не бярыце выкупу за душу забойцы, які варты сьмерці; ён сьмерцю памрэ.

БЫЦЬЦЁ 9 : 6
6 Хто праліе кроў чалавека, таго кроў будзе праліта рукою чалавека, бо чалавек зроблены на вобраз Божы.

ЛІКІ 35 : 21
21 або калі хто ў злосьці ўдарыў рукою сваёй, і той памёр, той, хто ўдарыў, сьмерцю памрэ, бо ён — забойца; і мсьціў­ца за кроў заб’е яго, калі сустрэне.

ЛІКІ 35 : 33
33 Не паганьце зямлі пражываньня вашага, бо кроў пага­ніць зямлю, і ніяк ня можа быць перапрошана за кроў, пралітую на зямлю, як толькі праз кроў таго, хто праліў яе.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 17 : 6
6 Паводле [словаў] з вуснаў двух або трох сьведкаў [вінаваты] сьмерцю памрэ; не памрэ паводле [словаў] з вуснаў аднаго сьведкі.

ЛЯВІТ 20 : 10
10 Калі хто будзе чужаложыць з жонкай бліжняга свайго, сьмерцю памрэ і чужаложнік, і чужаложніца.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 22 : 24
24 абодвух прывядзіце да брамы гораду гэтага і ўкамянуйце іх камянямі да сьмерці. Дзяўчыну за тое, што не крычала ў горадзе, а мужчыну за тое, што зьняважыў жонку бліжняга свайго. І вынішчыш зло спаміж сябе.

ЛЯВІТ 20 : 12
12 Хто ляжа з нявесткай сваёй, сьмерцю памруць абое. Яны дапусьціліся брыдоты, і кроў іхняя [будзе] на іх.

ЛЯВІТ 20 : 14
14 Калі хто бярэ за жонку жанчыну і маці ейную, дапускаецца распусты; ён і яна будуць спалены ў агні, каб не было распусты сярод вас.

ВЫХАД 22 : 19
19 Кожны, хто ляжа са скацінаю, няхай сьмерцю памрэ.

ЛЯВІТ 20 : 16
16 Калі жанчына наблізіцца да якой жывёлы, каб злучыцца з ёй, заб’еш і жанчыну, і жывёлу. [Абое] сьмерцю памруць; кроў іхняя [будзе] на іх.

ЛЯВІТ 18 : 22
22 Не ляжы з мужчынам так, як ляжаць з жанчынаю. Гэта агіда.

ЛЯВІТ 20 : 13
13 Хто ляжа з мужчынам так, як з жанчынай, робіць вычварэньне. Абодва сьмерцю памруць; кроў іхняя [будзе] на іх.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 22 : 24
24 абодвух прывядзіце да брамы гораду гэтага і ўкамянуйце іх камянямі да сьмерці. Дзяўчыну за тое, што не крычала ў горадзе, а мужчыну за тое, што зьняважыў жонку бліжняга свайго. І вынішчыш зло спаміж сябе.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 22 : 25
25 А калі мужчына знайшоў у полі заручаную дзяўчыну і згвалціў яе, і лёг з ёю, няхай памрэ адзін мужчына, які ляжаў з ёю,

ЗАХАРЫЯ 5 : 4
4 Я навяду [праклён], кажа ГОСПАД Магуцьцяў, і ён прыйдзе ў дом злодзея і ў дом таго, хто прысягае ў імя Маё хлусьліва, і заначуе ў сярэдзіне дому ягонага, і выгубіць яго, і дрэва ягонае, і камяні ягоныя”.

ВЫХАД 21 : 16
16 I той, хто ўкраў чалавека і прадаў яго, альбо ён знойдзены ў руцэ ягонай, няхай сьмерцю памрэ.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 24 : 7
7 Калі будзе знойдзены чалавек, які схапіў душу [некага] з братоў сваіх, сыноў Ізраіля, і зьняволіў яго, і прадаў яго, няхай памрэ злачынца, і вынішчыш зло спасярод сябе.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *