Пра што гаворыць Біблія паказанні – Усе біблейскія вершы пра паказанні

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае паказанні

ЛУКІ 8 : 39
39 «Вярніся ў дом твой і раскажы, што ўчыніў табе Бог». І ён пайшоў, абвяшчаючы па ўсім горадзе, што ўчыніў яму Ісус.

2 ЦІМАФЕЯ 1 : 8
8 Дык не саромся сьведчаньня Госпада нашага, ані мяне, вязьня Ягонага, але перанось цяжкасьці разам з Эвангельлем паводле сілы Бога,

АДКРЫЦЬЦЁ 12 : 11
11 І яны перамаглі яго праз кроў Ягняці і праз слова сьведчаньня свайго і не любілі душы сваёй аж да сьмерці.

МАЦЬВЕЯ 10 : 32
32 Дык кожнага, хто Мяне прызнае перад людзьмі, таго і Я прызнаю перад Айцом Маім, Які ў небе.

ПСАЛЬМЫ 71 : 15 – 18
15 Вусны мае будуць абвяшчаць праведнасьць Тваю, і цэлы дзень — выратаваньне Тваё, бо ім лічбы ня ведаю я!
16 Перайду да магутнасьці Госпада, ГОСПАДА, буду ўзгадваць праведнасьць Тваю, толькі Тваю!
17 Божа, Ты вучыў мяне з маладосьці маёй, і дагэтуль я пра цуды Твае апавядаю.
18 І да старасьці, і да сівізны не пакідай мяне, Божа, пакуль я пра рамяно Тваё не распавяду пакаленьню гэтаму і пра магутнасьць Тваю — усім, што народзяцца яшчэ.

ПСАЛЬМЫ 119 : 46
46 І буду гаварыць пра сьведчаньні Твае перад валадарамі, і ня буду асаромлены.

ПСАЛЬМЫ 66 : 16
16 Хадзеце, паслухайце, і я раскажу ўсім, хто Бога баіцца, што Ён учыніў для душы маёй.

1 ЯНА 5 : 11
11 І гэткае ёсьць сьведчаньне, што Бог даў нам жыцьцё вечнае, і гэтае жыцьцё — у Сыне Ягоным.

1 ЯНА 1 : 1 – 4
1 Што было ад пачатку, што мы чулі, што бачылі вачыма нашымі, што разглядалі і да чаго дакраналіся рукі нашыя, пра Слова жыцьця.
2 І жыцьцё зьявілася, і мы бачылі, і сьведчым, і абвяшчаем вам гэтае жыцьцё вечнае, якое было ў Айца і зьявілася нам.
3 Што мы бачылі і чулі, абвяшчаем вам, каб і вы мелі супольнасьць з намі; а нашая супольнасьць — з Айцом і Сынам Яго Ісусам Хрыстом.
4 І гэтае пішам вам, каб радасьць вашая была поўная.

ЦІТА 3 : 3 – 7
3 Бо і мы былі некалі бяздумнымі, непакорнымі, падманутымі, служачы пажаданьням і розным асалодам, жывучы ў ліхоце і зайздрасьці, былі паскуднымі, ненавідзячы адзін аднаго.
4 А калі зьявілася ласкавасьць і любоў да людзей Збаўцы нашага, Бога,
5 Ён збавіў нас ня дзеля ўчынкаў праведнасьці, якія мы ўчынілі, але паводле літасьці Сваёй, праз лазьню адраджэньня і абнаўленьня Духам Сьвятым,
6 Якога Ён выліў на нас шчодра праз Ісуса Хрыста, Збаўцу нашага,
7 каб, апраўдаўшыся ласкай Ягонай, мы сталіся праз надзею спадкаемцамі жыцьця вечнага.

2 ЦІМАФЕЯ 1 : 8 – 9
8 Дык не саромся сьведчаньня Госпада нашага, ані мяне, вязьня Ягонага, але перанось цяжкасьці разам з Эвангельлем паводле сілы Бога,
9 Які збавіў нас і паклікаў пакліканьнем сьвятым, не паводле ўчынкаў нашых, але паводле вызначэньня Свайго і ласкі, дадзенае нам у Хрысьце Ісусе перад вечнымі часамі,

1 ПЯТРА 3 : 15
15 Госпада Бога сьвяціце ў сэрцах вашых. Будзьце заўсёды гатовыя даць адказ кожнаму, хто просіць у вас слова адносна вашае надзеі, з ціхасьцю і са страхам,

1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 2 : 1 – 5
1 І я, прыйшоўшы да вас, браты, прыйшоў прапаведваць вам сьведчаньне Божае ня ўзвышаным словам ці мудрасьцю,
2 бо я судзіў ня ведаць у вас нічога, акрамя Ісуса Хрыста, і Таго, Які ўкрыжаваны.
3 І быў я ў вас у немачы, і ў страху, і ў вялікім трымценьні.
4 І слова маё, і пропаведзь мая былі не ў пераканаўчых словах чалавечае мудрасьці, але ў выяўленьні Духа і сілы,
5 каб вера ваша была ня ў мудрасьці чалавечай, але ў сіле Божай.

ЯРЭМІЯ 51 : 10
10 Зьявіў ГОСПАД праведнасьць нашую. Хадземце і распавядзем на Сыёне пра справы ГОСПАДА, Бога нашага!”

ГЕБРАЯЎ 2 : 12
12 «Паведамлю імя Тваё братам Маім, пасярод царквы засьпяваю Табе».

ПСАЛЬМЫ 91 : 2 – 13
2 кажа да ГОСПАДА: «Ты — прыстанішча маё і цьвярдыня мая, Бог мой, на Якога я спадзяюся».
3 Бо Ён выратуе цябе ад пасткі птушкалова, ад пошасьці сьмяротнай.
4 Пер’ем Сваім закрые цябе, і пад крыламі Ягонымі будзеш мець надзею; праўда Ягоная — шчыт і заслона.
5 Не спалохаешся страху ўначы, ані стралы, якая ўдзень ляціць,
6 ані пошасьці, якая ў цемры прыходзіць, ані заразы, якая сярод белага дня пустошыць.
7 Тысяча побач з табой упадзе і дзесяць тысячаў праваруч ад цябе, а да цябе яна не падыйдзе.
8 Толькі вачыма тваімі глядзець будзеш і ўбачыш з бязбожнымі расплату.
9 За тое, што ты ГОСПАДА, прыбежышча сваё, і Найвышэйшага выбраў за сялібу сабе,
10 не спаткае цябе злое, і пакараньне не наблізіцца да намёту твайго.
11 Бо Ён анёлам Сваім загадае пра цябе, каб захоўвалі цябе на ўсіх шляхах тваіх.
12 На руках панясуць цябе, каб не спатыкнуўся аб камень нагою тваёю.
13 Па ільвах і гадзюках хадзіць будзеш, львянятаў і цмокаў патопчаш.

2 ЦІМАФЕЯ 1 : 12
12 Дзеля гэтае прычыны я і цярплю гэтак, але не саромлюся, бо ведаю, у Каго я паверыў, і перакананы, што Ён моцны, каб захаваць перададзенае праз мяне на той дзень.

1 ЦІМАФЕЯ 6 : 13
13 Перад Богам, Які ўсё ажыўляе, і перад Хрыстом Ісусам, Які засьведчыў перад Понтыем Пілатам добрае вызнаньне, загадваю табе

ПСАЛЬМЫ 40 : 9 – 10
9 Рабіць тое, што падабаецца Табе, Божа мой, я жадаю, і Закон Твой — у нутры маім.
10 Я дабравесьціў пра праведнасьць у царкве вялікай; вось жа, вуснаў сваіх я ня стрымліваў, Ты ведаеш [гэта], ГОСПАДЗЕ.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *