Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае падымаючы рукі
1 ЦІМАФЕЯ 2 : 8
8 Дык хачу, каб на ўсякім месцы маліліся мужы, узьнімаючы сьвятыя рукі бяз гневу і хістаньняў;
ПСАЛЬМЫ 63 : 4
4 Бо міласэрнасьць Твая лепшая за жыцьцё; вусны мае хваліць Цябе будуць.
ПСАЛЬМЫ 141 : 2
2 Няхай будзе малітва мая як кадзіла перад абліччам Тваім, а ўзьніманьне рук маіх — як дар вечаровы!
ПСАЛЬМЫ 134 : 2
2 Узьнімеце рукі вашыя да сьвятыні і дабраслаўляйце ГОСПАДА!
ПЛАЧ 3 : 41
41 Узьнясем сэрцы нашыя і далоні да Бога ў небе.
1 ВАЛАДАРОЎ 8 : 54
54 І сталася, калі Салямон скончыў малітву гэтую і просьбу да ГОСПАДА, ён устаў спрад ахвярніка ГОСПАДА, бо быў схіліўшыся на калені свае, а рукі ягоныя былі ўзьнятыя ў неба.
ЭЗРА 9 : 5
5 І [ў часе] ахвяры вячэрняй я ўстаў з немарасьці маёй, і разадраўшы адзеньне маё і плашч мой, схіліўся на калені мае і выцягнуў рукі мае да ГОСПАДА, Бога майго,
1 ЦІМАФЕЯ 2 : 8 – 10
8 Дык хачу, каб на ўсякім месцы маліліся мужы, узьнімаючы сьвятыя рукі бяз гневу і хістаньняў;
9 каб таксама і жанчыны, у сьціплай вопратцы, з сарамлівасьцю і здаровым розумам аздаблялі сябе не пляценьнем валасоў, ані золатам, ані пэрламі, ані шатамі дарагімі,
10 але добрымі ўчынкамі, як належыць жанчынам, якія абяцалі багабойнасьць.
ПСАЛЬМЫ 28 : 2
2 Пачуй голас маленьня майго, калі я галашу да Цябе, калі ўзьнімаю рукі мае да давіру сьвятыні Тваёй.
НЭЭМІЯ 8 : 6
6 І дабраславіў Эзра ГОСПАДА, Бога вялікага. І ўвесь народ адказаў: «Амэн, амэн», падымаючы рукі свае; і пакланіліся, і схіліліся перад ГОСПАДАМ абліччамі да зямлі.
1 ВАЛАДАРОЎ 8 : 22
22 І стаў Салямон перад ахвярнікам ГОСПАДА, і перад усёй царквой Ізраіля выцягнуў рукі свае да неба, і сказаў:
ПЛАЧ 2 : 19
19 Уставай, галасі сярод ночы, на пачатку варты [начной] вылівай, як ваду, сэрца сваё перад абліччам Госпада; узьнімі рукі свае да Яго за душу немаўлятаў тваіх, якія зьнемагаюць з голаду на ростанях усіх вуліцаў.
ДРУГАЗАКОНЬНЕ 32 : 40
40 Я падыму да неба руку Маю і скажу: “Жыву вечна!”
1 ВАЛАДАРОЎ 8 : 38
38 кожную малітву, кожнае маленьне, якое будзе ад нейкага чалавека або ад усяго народу Твайго, Ізраіля, калі кожны з іх адчуе плягуў сэрцы сваім, і выцягне далоні свае да Дому гэтага,
Leave a Reply