Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае падзяка
1 ТЭСАЛОНЦАЎ 5 : 18
18 За ўсё дзякуйце, бо такая для вас воля Божая ў Хрысьце Ісусе.
ФІЛІПЯНАЎ 4 : 6
6 Не турбуйцеся ні пра што, але ў-ва ўсякай малітве і просьбе з падзякай няхай адкрываюцца жаданьні вашыя перад Богам,
ПСАЛЬМЫ 7 : 17
17 Ліхоцьце зьвернецца на галаву ягоную, і на цемя ягонае зыйдзе няправасьць ягоная.
ЭФЭСЦАЎ 5 : 20
20 дзякуючы заўсёды і за ўсё Богу і Айцу ў імя Госпада нашага Ісуса Хрыста,
ПСАЛЬМЫ 107 : 1
1 Слаўце ГОСПАДА, бо Ён добры, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная!
ПСАЛЬМЫ 100 : 1 – 5
1 Псальм падзякі. Усклікай ГОСПАДУ, уся зямля!
2 Служыце ГОСПАДУ з радасьцю, прыходзьце перад аблічча Ягонае з хвалою!
3 Ведайце, што ГОСПАД ёсьць Бог! Ён Сам нас зрабіў, і мы — Ягоныя, народ Ягоны і авечкі чарады Ягонай.
4 Уваходзьце ў брамы Ягоныя з падзякай, у панадворкі Ягоныя — з праслаўленьнем! Слаўце Яго, дабраслаўляйце імя Ягонае!
5 Бо добры ёсьць ГОСПАД, на вякі міласэрнасьць Ягоная і з пакаленьня ў пакаленьне вернасьць Ягоная!
ЯКУБА 1 : 17
17 усякі дар добры і ўсякі дарунак дасканалы зыходзяць з вышыні, ад Айца сьвятла, у Якога няма рознасьці, ані ценю зьменлівасьці.
МАЦЬВЕЯ 6 : 25 – 34
25 Таму кажу вам: не клапаціцеся пра душу вашую, што вам есьці і што піць, ані пра цела вашае, у што апрануцца. Ці ж душа ня большая за ежу, і цела — за адзеньне?
26 Паглядзіце на птушак нябесных, што ані сеюць, ані жнуць і не зьбіраюць у сьвірны, і Айцец ваш Нябесны жывіць іх. Наколькі ж вы лепшыя за іх.
27 Хто з вас сваім клопатам можа дадаць сабе росту хоць на адзін локаць?
28 І наконт адзеньня чаго клапоціцеся? Паглядзіце на палявыя лілеі, як яны растуць, не працуюць, не прадуць.
29 А Я кажу вам, што нават Салямон у-ва ўсёй славе сваёй не апранаўся так, як адна з іх.
30 Калі ж траву на полі, якая сёньня ёсьць, а заўтра будзе кінутая ў печ, Бог так апранае, дык ці ня шмат больш вас, малаверы?
31 Дык не клапаціцеся, кажучы: “Што нам есьці?”, ці: “Што нам піць?”, ці: “У што апрануцца?”
32 Бо ўсяго гэтага шукаюць пагане. Бо Айцец ваш Нябесны ведае, што вам усё гэтае патрэбна.
33 Шукайце ж перш Валадарства Божага і праведнасьці Яго, і тое ўсё дадасца вам.
34 Дык не клапаціцеся пра заўтрашні дзень, бо заўтрашні дзень сам будзе клапаціцца пра сябе. Досыць [кожнаму] дню свайго ліха.
ПСАЛЬМЫ 50 : 14
14 Ахвяруй падзяку Богу, і споўні перад Найвышэйшым абяцаньні твае.
ГЕБРАЯЎ 13 : 15
15 Дык будзем праз Яго прыносіць Богу няспынна ахвяры хвалы, гэта ёсьць плод вуснаў, якія вызнаюць імя Ягонае.
КАЛАСЯНАЎ 3 : 15
15 і няхай гаспадарыць у сэрцах вашых супакой Божы, да якога вы і пакліканыя ў адным целе, і будзьце ўдзячныя.
ПСАЛЬМЫ 116 : 12
12 Што я вярну ГОСПАДУ за ўсе дабрадзействы Ягоныя для мяне?
ПЛАЧ 3 : 23
23 Яна аднаўляецца кожную раніцу; вялікая вернасьць Твая.
ІСАЯ 12 : 1 – 6
1 І ты скажаш у той дзень: «Слаўлю Цябе, ГОСПАДЗЕ, бо Ты гневаўся на мяне, але гнеў Твой адвярнуўся [ад мяне], і Ты пацешыў мяне.
2 Вось Бог — збаўленьне маё! Спадзяюся на Яго і ня буду баяцца, бо ГОСПАД, ГОСПАД — моц мая і песьня мая, Ён стаўся збаўленьнем маім».
3 І вы з радасьцю будзеце чэрпаць ваду з крыніцаў збаўленьня.
4 І скажаце ў дзень гэты: «Слаўце ГОСПАДА! Клічце імя Ягонае! Абвяшчайце сярод народаў дзеяньні Ягоныя! Узгадвайце, якое ўзьвялічанае імя Ягонае!
5 Выслаўляйце ГОСПАДА, бо Ён зрабіў велічнае! Няхай гэта будзе вядома па ўсёй зямлі.
6 Гамані і крычы з радасьці, жыхарка Сыёну, бо вялікі пасярод цябе Сьвяты Ізраіля!»
ПСАЛЬМЫ 31 : 19
19 няхай занямеюць вусны хлусьлівыя, якія кажуць дзёрзка супраць праведніка з пыхлівасьцю і пагардай!
ЛЯВІТ 7 : 11 – 15
11 Вось закон адносна ахвяры мірнай, якую складаюць ГОСПАДУ.
12 Калі хто складае ахвяру гэтую як падзяку, няхай далучыць да гэтай ахвяры падзякі таксама прэсныя аладкі з алеем, і прэсныя сухарыкі, запраўленыя алеем, і пшанічную муку з алеем.
13 Таксама няхай прыносіць аладкі з цеста квашанага пры ахвяры мірнай ў падзяку.
14 З усіх ахвяраў няхай адна будзе ахвяраваная як асаблівы дар ГОСПАДУ. Яна будзе належаць сьвятару, які вылье кроў ахвяры мірнай.
15 Мяса ахвяраў мірных у падзяку мусіць быць зьедзена ў той самы дзень, нельга нічога з іх пакідаць да раніцы.
ЛУКІ 6 : 38
38 давайце, і вам будзе дадзена: меру добрую, націсьненую, стрэсеную і з верхам дадуць вам на ўлоньне вашае; бо якою мераю мераеце, такою і вам будзе адмерана».
ПСАЛЬМЫ 136 : 1 – 26
1 Слаўце ГОСПАДА, бо Ён добры, бо на вякі міласэрнасьць Яго!
2 Слаўце Бога багоў, бо на вякі міласэрнасьць Яго!
3 Слаўце Пана паноў, бо на вякі міласэрнасьць Яго!
4 Таго, Які Сам робіць цуды вялікія, бо на вякі міласэрнасьць Яго:
5 Таго, Які неба ўчыніў з разуменьнем, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
6 Таго, Які зямлю расьцягнуў па-над водамі, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
7 Таго, Які ўчыніў сьвяцілы вялікія, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
8 сонца, каб кіравала днём, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
9 месяц і зоркі, каб кіравалі ноччу, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
10 Таго, Які пабіў Эгіпет у першародных ягоных, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
11 і вывеў Ізраіля спасярод яго, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
12 рукою дужаю і рамяном узьнятым, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
13 Таго, Які Мора Чырвонае расьсек, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
14 і правёў Ізраіля пасярод яго, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
15 і кінуў фараона і войска ягонае ў Мора Чырвонае, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
16 Таго, Які вёў народ Свой праз пустыню, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
17 Таго, Які пабіў валадароў вялікіх, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
18 і забіў валадароў слаўных, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
19 Сыгона, валадара Амарэйскага, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
20 і Ога, валадара Башану, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
21 і аддаў зямлю іхнюю ў спадчыну, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
22 у спадчыну Ізраілю, слузе Свайму, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
23 Таго, Які ў паніжэньні нашым успомніў пра нас, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
24 і выратаваў нас ад прыгнятальнікаў нашых, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
25 Таго, Які дае хлеб усякаму целу, бо на вякі міласэрнасьць Яго.
26 Слаўце Бога нябёсаў, бо на вякі міласэрнасьць Яго!
ІСАЯ 38 : 19 – 20
19 Жывы, [толькі] жывы будзе славіць Цябе, як я сёньня. Бацька сынам паведаміць пра вернасьць Тваю.
20 ГОСПАД збавіў мяне! І пад граньне музыкаў мы будзем сьпяваць усе дні жыцьця нашага ў Доме ГОСПАДА».
Leave a Reply