Пра што гаворыць Біблія Паведамленне – Усе біблейскія вершы пра Паведамленне

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Паведамленне

ЁЎ 9 : 25
25 Дні мае хутчэйшыя за бегуна, уцяклі і ня бачылі дабра,

ЯРЭМІЯ 51 : 31
31 Пасланец за пасланцом бяжыць, і вестка за весткаю, каб паведаміць валадару Бабілонскаму, што здабыты горад ягоны ад канца [да канца],

2 ЛЕТАПІСАЎ 30 : 6
6 І пайшлі ганцы з лістамі ад валадара і князёў ягоных па ўсім Ізраілі і Юдзе паводле загаду валадара, кажучы: «Сыны Ізраіля! Вярніцеся да ГОСПАДА, Бога Абрагама, Ісаака і Ізраіля, і Ён павернецца, каб выратаваць тых, якія ў вас засталіся ад рукі валадароў Асірыі.

2 ЛЕТАПІСАЎ 30 : 10
10 І праходзілі ганцы з горада ў горад па зямлі Эфраіма і Манасы і аж да Завулёна; і былі [тыя, якія] сьмяяліся і зьдзекваліся з іх.

ЭСТЭР 3 : 13
13 І пасланы былі лісты ганцамі ў-ва ўсе акругі валадарскія, каб вынішчыць, забіць і выгу­біць усіх Юдэяў, ад юнака аж да старога, дзяцей і жанчынаў, у адзін дзень, трынаццаты дзень дванаццатага месяца, значыцца месяца Адар, і маёмасьць іхнюю разрабаваць.

ЭСТЭР 3 : 15
15 Ганцы выйшлі, сьпяшаючыся паводле слова валадара, і закон быў абвешчаны ў Шушане сталіцы. І валадар і Аман селі, каб піць, а горад Шушан быў у замяшаньні.

ЭСТЭР 8 : 10
10 І напісаў ён у імя валадара Ахашвэроша, і запячатаў сыгнэтам валадарскім, і паслаў лісты праз рукі ганцоў конных, якія езьдзяць на дрыгантах хуткіх і на мулах маладых,

ЭСТЭР 8 : 14
14 Ганцы, якія ехалі на дрыгантах хуткіх, выехалі, падганяныя і прысьпешваныя словам валадара. І закон быў абвешчаны ў Шушане сталіцы.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *