Пра што гаворыць Біблія Няўдзячнасць – Усе біблейскія вершы пра Няўдзячнасць

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Няўдзячнасць

ЛІКІ 16 : 10
10 І Ён даў наблізіцца да Сябе табе і ўсім братам тваім, сынам Левія. А вы дамагаецеся яшчэ сьвятарства?

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 8 : 14
14 тады ўзганарыцца сэрца тваё і ты забудзешся пра ГОСПАДА, Бога твайго, Які вывеў цябе з зямлі Эгіпецкай, з дому няволі.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 6 : 12
12 сьцеражыся, каб не забыўся ты пра ГОСПАДА, Які вывеў цябе з зямлі Эгіпецкай, з дому няволі.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 28 : 48
48 будзеш служыць ворагам тваім, якіх ГОСПАД спашле на цябе, у голадзе і смазе, у голасьці і нястачы ўсяго, і яны павесяць ярмо жалезнае на карак твой, пакуль ня вынішчаць цябе.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 31 : 16
16 І сказаў ГОСПАД Майсею: «Вось, ты засьнеш з бацькамі тваімі, а народ гэты паўстане, і будзе чужаложыць з багамі чужымі зямлі гэтай, у якую ўвойдзе; і пакіне ён Мяне, і парушыць запавет Мой, які Я заключыў з ім.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 32 : 6
6 Ці ж так адплачваеце вы ГОСПАДУ, народзе бязглузды і бяз мудрасьці? Ці ж ня Ён —Бацька твой? Ён набыў цябе і ўчыніў, і ўмацаваў.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 32 : 15
15 Насыціўся Ешурун і стаўся брыклівы, стаў сыты, тлусты і гладкі, і пакінуў Бога, Які ўчыніў яго, і зьняважыў Скалу збаўленьня свайго.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 32 : 18
18 Скалу, Якая цябе нара­дзіла, ты пакінуў, ня памятаў Бога, Які вывеў на сьвет цябе.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 32 : 13
13 І Ён паставіў яго на высокай зямлі, каб ён спажываў плады палёў, і Ён карміў яго мёдам са скалы і алеем з цьвёрдага камяня,

СУДЗЬДЗЯЎ 2 : 12
12 І пакінулі яны ГОСПАДА, Бога бацькоў сваіх, Які вывеў іх з зямлі Эгіпецкай, і пайшлі за багамі чужымі, за багамі народаў, якія жылі вакол іх, і пакланяліся ім, і гнявілі ГОСПАДА.

СУДЗЬДЗЯЎ 8 : 35
35 І не зьявілі яны спагаднасьці для сям’і Еруббала, ці Гідэона, нягледзячы на тое, што столькі дабра зрабіў ён для Ізраіля.

СУДЗЬДЗЯЎ 10 : 11
11 І сказаў ім ГОСПАД: «Калі Эгіпцяне, Амарэйцы, сыны Амона і Філістынцы,

СУДЗЬДЗЯЎ 10 : 14
14 Ідзіце і клічце багоў, якіх вы выбралі, няхай яны вас ратуюць у час гора!»

НЭЭМІЯ 9 : 25
25 І яны здабылі гарады ўмацаваныя і зямлю ўраджайную, і ўспадкаемілі дамы, поўныя ўсялякага даброцьця, сажалкі выкапаныя, вінаграднікі, сады аліўныя і мноства дрэваў пладовых. І яны елі, і насыціліся, і патлусьцелі, і мелі асалоду дзеля вялікай добрасьці Тваёй.

НЭЭМІЯ 9 : 35
35 І яны не служылі Табе ў валадарстве сваім і ў добрасьці Тваёй вялікай, якую Ты даваў ім, і ў зямлі прасторнай і ўрадлівай, якую Ты даў перад абліччам іхнім, і не адвярнуліся ад учынкаў сваіх ліхіх.

ПСАЛЬМЫ 106 : 21
21 Яны забыліся на Бога, Збаўцу свайго, Які вялікае ўчыніў у Эгіпце,

ЯРЭМІЯ 2 : 7
7 А Я ўвёў вас у зямлю ўрадлівую, каб вы елі плады ейныя і даброцьці ейныя. І вы ўвайшлі, і спаганілі зямлю Маю, і зрабілі агідай спадчыну Маю.

1 САМУЭЛЯ 8 : 8
8 Як хадзілі яны з таго дня, калі Я вывеў іх з Эгіпту, і аж да сёньняшняга дня, пакідаючы Мяне і служачы багам чужым, таксама робяць і табе.

1 САМУЭЛЯ 10 : 19
19 А вы сёньня адкінулі Бога вашага, Які ратаваў вас ад усялякіх бедаў і трывогаў вашых, і сказалі: “Пастаў над намі валадара!”” Дык цяпер станьце перад абліччам ГОСПАДА паводле каленаў вашых і тысячаў вашых».

1 САМУЭЛЯ 15 : 17
17 І сказаў Самуэль: «Ці не малым ты быў у вачах сваіх, а стаўся ты галавой каленаў Ізраіля. І памазаў цябе ГОСПАД на валадара для Ізраіля,

1 САМУЭЛЯ 15 : 19
19 Дык чаму ты не паслухаў голас ГОСПАДА, чаму кінуўся на здабычу і ўчыніў ліхоту ў вачах ГОСПАДА?»

2 САМУЭЛЯ 12 : 9
9 Дык чаму ты пагардзіў словам ГОСПАДА, робячы тое, што ліхое ў вачах Ягоных? Урыю Хета ты забіў мячом, а жонку ягоную ўзяў сабе за жонку. Ты забіў [Урыю] мячом сыноў Амона.

2 ЛЕТАПІСАЎ 12 : 1
1 І сталася, калі ўмацавалася валадарства Рэхабаама, і ён стаў дужым, пакінуў ён Закон ГОСПАДА, і ўвесь Ізраіль з ім.

1 ВАЛАДАРОЎ 16 : 3
3 вось, Я вымету рэшткі Баашы і рэшткі дому ягонага і зраблю з домам ягоным тое, што зрабіў з домам Ерабаама, сына Навата.

2 ЛЕТАПІСАЎ 26 : 16
16 Але калі ён узмацніўся, заганарылася сэрца ягонае аж да загубы, і ён стаў няверным ГОС­ПАДУ, Богу свайму, і ўвайшоў ён у сьвятыню ГОСПАДА, каб кадзіць на ахвярніку каджэньня.

2 ЛЕТАПІСАЎ 32 : 25
25 Але не вярнуў Эзэкія [падзяку] паводле таго, што было зроблена яму, бо сэрца ягонае ўзганарылася. І быў гнеў [Божы] на яго, і на Юду, і на Ерусалім.

ПСАЛЬМЫ 78 : 17
17 Але яны і надалей грашылі супраць Яго, бунтаваліся супраць Найвышэйшага ў сухой [зямлі].

ПСАЛЬМЫ 78 : 32
32 Пры ўсім гэтым яны далей грашылі і ня верылі ў цуды Ягоныя.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *