Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Нячыстасць
ЛЯВІТ 5 : 3
3 або калі нехта дакранецца нейкай нячыстасьці чалавечай, нейкай рэчы нячыстай, дзеля якой мог занячысьціцца, і спачатку не ўсьведамляў сабе гэтага, а потым даведаецца, што правініўся,
ЛЯВІТ 7 : 21
21 Калі хто дакранецца нейкай нячыстасьці, нячыстасьці чалавечай, або нячыстасьці жывёлы, або нячыстага паўзуна, і будзе есьці мяса ахвяры мірнай, якая для ГОСПАДА, той будзе выключаны з народу свайго».
ЛЯВІТ 17 : 15
15 Кожны тутэйшы або прыхадзень, які будзе есьці мяса падліны або разьдзёртай [жывёлы], няхай памые адзеньне і вымыецца ў вадзе, і будзе ён нячысты да вечара, а [пасьля] станецца чыстым.
ЛЯВІТ 21 : 15
15 І не зьняславіць ён насеньня свайго сярод народу свайго, бо Я — ГОСПАД, Які асьвячаю яго”».
ЛЯВІТ 22 : 8
8 Ня будзе ён есьці падліны ані разьдзёртых жывёлаў, бо праз гэта станецца нячысты. Я — ГОСПАД.
ЛІКІ 5 : 3
3 Як мужчыну, так і жанчыну выдаліце па-за табар, каб не паганілі табару, дзе Я жыву сярод вас».
ЛІКІ 9 : 11
11 У чатырнаццаты дзень другога месяца вечарам будзе спраўляць яе. Праснакі і горкія травы няхай спажывае.
ЛІКІ 31 : 19
19 І вы будзеце па-за табарам сем дзён. Усе, хто забіў [душу] або дакрануўся да забітага, мусіць ачысьціцца ў трэці і ў сёмы дзень, вы і палонныя вашыя.
Leave a Reply