Пра што гаворыць Біблія нявеста і жаніх – Усе біблейскія вершы пра нявеста і жаніх

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае нявеста і жаніх

АДКРЫЦЬЦЁ 19 : 7
7 Узрадуемся, і ўзьвесялімся, і дамо славу Яму, бо прыйшло вясельле Ягняці, і жонка Ягоная падрыхтавала сябе».

АДКРЫЦЬЦЁ 21 : 2
2 І я, Ян, убачыў горад сьвяты, новы Ерусалім, які зыходзіў ад Бога з неба, падрыхтаваны як нявеста, аздобленая дзеля мужа свайго.

МАЦЬВЕЯ 25 : 6
6 А сярод ночы ўзьняўся крык: “Вось, жаніх ідзе, выходзьце насустрач яму!”

МАЦЬВЕЯ 25 : 1 – 13
1 Тады падобнае будзе Валадарства Нябеснае да дзесяці дзяўчынаў, якія, узяўшы лямпы свае, выйшлі насустрач жаніху.
2 А пяць з іх былі мудрыя, і пяць — дурныя.
3 Тыя, што былі дурныя, узяўшы лямпы свае, ня ўзялі з сабою алею.
4 А мудрыя ўзялі алей у пасудзінах сваіх разам з лямпамі сваімі.
5 А як жаніх замарудзіў, задрамалі ўсе і паснулі.
6 А сярод ночы ўзьняўся крык: “Вось, жаніх ідзе, выходзьце насустрач яму!”
7 Тады ўсталі ўсе тыя дзяўчыны і направілі лямпы свае.
8 Дурныя ж сказалі мудрым: “Дайце нам вашага алею, бо лямпы нашыя згасаюць”.
9 А мудрыя адказалі, кажучы: “Каб хапіла і нам, і вам, ідзіце лепш да прадаўцоў і купіце сабе”.
10 Калі ж пайшлі яны купляць, прыйшоў жаніх, і падрыхтаваныя ўвайшлі з ім на вясельле, і дзьверы былі зачыненыя.
11 А пасьля прыходзяць і другія дзяўчыны, кажучы: “Пане, пане! Адчыні нам!”
12 Ён жа, адказваючы, сказаў: “Сапраўды кажу вам: ня ведаю вас”.
13 Дык чувайце, бо ня ведаеце ані дня, ані гадзіны, у якую прыйдзе Сын Чалавечы.

ЭФЭСЦАЎ 5 : 25
25 Мужы, любіце жонак сваіх, як і Хрыстос палюбіў Царкву і выдаў Сябе за яе,

ЭФЭСЦАЎ 5 : 32
32 Таямніца гэтая вялікая; а я кажу пра Хрыста і Царкву.

АДКРЫЦЬЦЁ 19 : 6 – 9
6 І пачуў я быццам голас шматлікага натоўпу, і быццам голас мноства водаў, і быццам гук грымотаў моцных, які казаў: «Альлелюя! Бо заваладарыў Госпад, Бог Усеўладны!
7 Узрадуемся, і ўзьвесялімся, і дамо славу Яму, бо прыйшло вясельле Ягняці, і жонка Ягоная падрыхтавала сябе».
8 І дадзена ёй, каб апранулася ў вісон чысты і сьветлы; вісон жа — гэта праведнасьць сьвятых.
9 І кажа мне: “Напішы: «Шчасьлівыя тыя, якія пакліканыя на вячэру вясельную Ягняці». І кажа мне: «Гэта ёсьць праўдзівыя словы Божыя».

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *