Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Нявернасць
ПРЫПОВЕСЬЦІ 24 : 12
12 Калі скажаш: «Вось, мы ня ведалі гэтага?», ці ж Той, Хто дасьледуе сэрцы, не разумее? Ці ж Той, Хто захоўвае душу тваю, ня ведае? Ці ж Ён не аддасьць чалавеку паводле справаў ягоных?
ІСАЯ 5 : 7
7 Бо вінаграднік ГОСПАДА Магуцьцяў — гэта дом Ізраіля, а мужы Юды — парастак выбраны Яго. І Я спадзяваўся, [што будзе] суд, а вось, праліцьцё крыві, [чакаў] праведнасьці, а вось крыкі [пагрозаў].
ОСІЯ 10 : 2
2 Падзеленае сэрца іхняе, цяпер яны вінаватыя. Ён пакрышыць ахвярнікі іхнія і зьнішчыць слупы іхнія.
МАЦЬВЕЯ 3 : 10
10 Ужо і сякера ля кораня дрэваў ляжыць; дык кожнае дрэва, якое не дае добрага плоду, сьсякаюць і кідаюць у агонь.
МАЦЬВЕЯ 13 : 12
12 Бо хто мае, таму дадзена будзе і памножыцца, а хто ня мае, у таго адымецца і тое, што мае.
МАЦЬВЕЯ 21 : 20
20 І, убачыўшы гэта, вучні зьдзівіліся, кажучы: «Як гэта адразу ж засохла дрэва фігавае?»
МАРКА 11 : 14
14 І, адказваючы, Ісус сказаў да яго: «Няхай ніхто ўжо да веку ня есьць з цябе плоду». І чулі гэта вучні Ягоныя.
МАЦЬВЕЯ 21 : 43
43 Дзеля гэтага кажу вам, што будзе забранае ў вас Валадарства Божае і дадзена будзе народу, які ўчыняе плады ягоныя.
МАРКА 12 : 9
9 Дык што зробіць гаспадар вінаградніку? Ён прыйдзе і выгубіць вінаградараў, а вінаграднік аддасьць іншым.
МАЦЬВЕЯ 25 : 46
46 І пойдуць гэтыя на пакараньне вечнае, а праведнікі — у жыцьцё вечнае».
ЛУКІ 19 : 27
27 А ворагаў маіх, тых, што не хацелі, каб я валадарыў над імі, прывядзіце сюды і страцьце перада мною”».
ЛУКІ 13 : 9
9 ці ня дасьць плоду; а калі не, дык на той год сьсячэш яго”».
ЯНА 15 : 2
2 Усякую галіну ў Мяне, якая не дае плоду, Ён адсякае; і ўсякую, што дае плод, абчышчае, каб больш пладоў давала.
Leave a Reply