Пра што гаворыць Біблія нумаралогія – Усе біблейскія вершы пра нумаралогія

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае нумаралогія

ДЗЕІ 19 : 17 – 19
17 Гэта сталася вядомым Юдэям і Грэкам, што жылі ў Эфэсе, і ахапіў страх іх усіх, і ўзьвялічвалася імя Госпада Ісуса.
18 І многія з тых, што паверылі, прыходзілі, вызнаючы і апавядаючы ўчынкі свае,
19 і даволі з тых, што займаліся непатрэбнымі вучэньнямі, папрыносіўшы кнігі, спалілі перад усімі, і палічылі кошт іхні, і знайшлі пяцьдзясят тысячаў срэбнікаў.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 18 : 10 – 12
10 Няхай ня знойдзецца ў цябе той, хто сына свайго або дачку праводзіць праз агонь, ці глядзіць на аблокі, ці займаецца варажбой ці чараваньнем,
11 ці займаецца заклёнамі, пытаецца ў духаў [памёршых] або выклікае памёршых.
12 Бо агідны для ГОСПАДА кожны, хто гэтак робіць. Дзеля гэтых брыдотаў выганяе іх ГОСПАД ад аблічча твайго.

ІСАЯ 8 : 19
19 І калі скажуць вам: «Спытайцеся ў тых, якія выклікаюць духаў памерлых і ў варажбітоў, якія цьвіркочуць і мармычуць», [адкажыце]: «Ці ж народ ня мусіць зьвяртацца да Бога свайго? Ці ж у памёршых [пытацца] пра жывых?»

ЭФЭСЦАЎ 6 : 12
12 бо нашая барацьба ня супраць крыві і цела, але супраць начальстваў, супраць уладаў, супраць сусьветных дзяржаўцаў цемры гэтага веку, супраць духаў зласьлівасьці ў нябёсах.

2 ТЭСАЛОНЦАЎ 2 : 9
9 таго, якога прыйсьце праз дзеяньне шатана, будзе з усёй сілаю, і знакамі, і фальшывымі цудамі,

РЫМЛЯНАЎ 10 : 17
17 Таму вера — ад слуханьня, а слуханьне — праз слова Божае.

ДЗЕІ 17 : 30
30 Дык Бог, зважаючы на часы няведаньня, загадвае цяпер усім людзям паўсюль навярнуцца,

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 4 : 19
19 і каб часам, калі падымеш вочы свае ў неба і ўбачыш сонца, і месяц, і зоркі, і ўсё войска нябеснае, ты ня быў зьве­дзены імі і не пачаў пакланяцца ім і служыць ім, бо ГОСПАД, Бог твой, прызначыў іх усім народам пад небам.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 18 : 9 – 12
9 Калі ты ўвойдзеш у зямлю, якую дае табе ГОСПАД, Бог твой, не вучыся рабіць брыдоты народаў гэтых.
10 Няхай ня знойдзецца ў цябе той, хто сына свайго або дачку праводзіць праз агонь, ці глядзіць на аблокі, ці займаецца варажбой ці чараваньнем,
11 ці займаецца заклёнамі, пытаецца ў духаў [памёршых] або выклікае памёршых.
12 Бо агідны для ГОСПАДА кожны, хто гэтак робіць. Дзеля гэтых брыдотаў выганяе іх ГОСПАД ад аблічча твайго.

МАЦЬВЕЯ 7 : 14
14 бо цесная брама і вузкі шлях, што вядуць у жыцьцё, і мала хто знаходзіць іх.

АДКРЫЦЬЦЁ 22 : 18 – 19
18 Бо я сьведчу кожнаму, хто чуе словы прароцтва кнігі гэтае: калі хто дакладзе [нешта] да гэтага, Бог ускладзе на яго плягі, напісаныя ў кнізе гэтай;
19 і калі хто забярэ нешта ад словаў кнігі прароцтва гэтага, Бог забярэ ў яго частку ягоную з кнігі жыцьця, і з гораду сьвятога, і з таго, што напісанае ў кнізе гэтай.

ЯНА 1 : 14
14 І Слова Целам сталася, і пасялілася між нас, поўнае ласкі і праўды, і мы бачылі славу Яго, славу, як Адзінароднага ў Айца.

1 ЯНА 1 : 9
9 Калі вызнаем грахі нашыя, Ён верны і праведны, каб дараваць нам грахі і ачысьціць нас ад усякае няправеднасьці.

АМОС 5 : 8
8 А Ён — Той, Які ўчыніў Стажар’е і Касцоў, і цень сьмерці ператварае ў раніцу, і дзень робіць цёмным як ноч. Ён кліча воды мора і вылівае іх на аблічча зямлі; ГОСПАД — імя Ягонае.

ЛІКІ 5 : 1 – 31
1 І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:
2 «Загадай сынам Ізраіля выдаліць з табару ўсіх пракажоных, хворых на выцёкі і апаганеных ад нябожчыка.
3 Як мужчыну, так і жанчыну выдаліце па-за табар, каб не паганілі табару, дзе Я жыву сярод вас».
4 І зрабілі так сыны Ізраіля, і выдалілі іх па-за табар; як прамовіў ГОСПАД да Майсея, так і зрабілі сыны Ізраіля.
5 І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:
6 «Прамоў да сыноў Ізраіля: “Калі мужчына або жанчына дапусьціцца нейкага грэху адносна людзей, і парушыць загад ГОСПАДА, будзе вінаватая душа гэтая.
7 Няхай яны вызнаюць грэх свой, які ўчынілі, і аддадуць аднагароджаньне таму, перад кім саграшылі, з дадаткам пятай часткі.
8 Калі ў яго няма чалавека, якому мог бы зьвярнуць, аднагарадзжэньне будзе для ГОСПАДА, аднагараджэньне гэта будзе для сьвятара, апрача барана перамольваньня, якім будзе перамольваць за [грэх].
9 Усе сьвятыя дары, якія прыносяць сьвятару сыны Ізраіля, яму належаць.
10 Сьвятыя [дары] кожнагачалавека, якія нехта прынясе сьвятару, будуць належаць [сьвятару]”».
11 І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:
12 «Прамоў да сыноў Ізраіля і скажы ім: “Муж, жонка якога здрадзіць яму, і будзе няверная яму нявернасьцю,
13 і ляжа з ёй [чужы] мужчына, і вылье насеньне, і гэта будзе схавана ад мужа ейнага, і яна будзе нячыстай, але няма сьведкаў і яе не злавілі [на распусьце],
14 і дух рэўнасьці зый­дзе на мужа, і ён будзе рэўна­ваць жонку сваю, што яна занячысьцілася, або зыйдзе на яго дух рэўнасьці, і ён будзе рэўна­ваць жонку сваю, а яна не занячысьцілася,
15 няхай прывядзе муж жонку сваю да сьвятара і складзе ў ахвяру за яе дзясятую частку эфы мукі ячменнай, але ня вылье на яе алею і не пакладзе кадзіла, бо гэта ахвяра рэўнасьці, ахвяра выяўленьня, якая мае выявіць віну.
16 І няхай прывядзе сьвятар [жанчыну], і паставіць яе перад абліччам ГОСПАДА.
17 І возьме сьвятар асьвячонай вады ў посуд гліняны, і возьме сьвятар пыл з падлогі Сялібы, і ўсыпле ў ваду.
18 І паставіць сьвятар жанчыну перад абліччам ГОСПАДА, і адкрые [валасы] на галаве жанчыны, і паложыць на яе далоні ахвяру выяўленьня, ахвяру рэўнасьці; і ў руцэ сьвятара будзе вада горкая, [якая нясе] праклён.
19 І запрысягне сьвятар жанчыну, і скажа ёй: “Калі ніво­дзін мужчына не ляжаў з табой, і калі з іншым ты не занячысьцілася адносна мужа твайго, тады вада горкая, [якая нясе] праклён, ачысьціць цябе.
20 А калі ты здрадзіла мужу свайму і сталася нячыстая, і іншы мужчына, а ня муж твой ляжаў з табой, выліваючы [насеньне],” —
21 і сьвятар запрысягне жанчыну прысягай праклёну, і скажа сьвятар жанчыне: “Няхай аддасьць цябе ГОСПАД на праклён і закляцьце ў народзе тваім, і няхай зробіць ГОСПАД, што ўпадзе сьцягно тваё і апухне жывот твой.
22 І ўвойдзе вада праклёну ў нутро тваё, каб апух жывот твой і ўпала сьцягно тваё”. І скажа жанчына: “Амэн, амэн”.
23 І напіша сьвятар на скрутку [словы] праклёну, і змые іх вадою горкаю,
24 і напоіць жанчыну вадою горкаю, [якая нясе] праклён, і вада праклёну ўвойдзе ў яе і [спрычыніць] горкі боль.
25 І возьме сьвятар з рук жанчыны ахвяру рэўнасьці, і патрасе перад абліччам ГОСПАДА як ахвяру хлебную, і складзе яе на ахвярніку.
26 І возьме жменяй частку ахвяры хлебнай як памятную частку, і спаліць яе на ахвярніку, а пасьля дасьць жанчыне выпіць вады.
27 І вып’е жанчына ваду і калі была яна нячыстай і нявернай мужу свайму, вада праклёну ўвойдзе ў яе, і [справіць] горкі боль, ўпадзе сьцягно ейнае і жывот ейны апухне, і станецца тая жанчына праклятаю ў народзе сваім.
28 А калі тая жанчына не была нячыстай, але яна чыстая, будзе ачышчаная і наро­дзіць нашчадкаў”.
29 Гэта закон адносна рэўнасьці, калі жонка здра­дзіць мужу свайму і станецца нячыстай.
30 Або калі на мужа зыйдзе дух рэўнасьці і ён будзе рэўнаваць жонку сваю, і ён паставіць яе перад абліччам ГОСПАДА, і сьвятар зробіць усё паводле закону гэтага.
31 І будзе муж чысты ад віны, а тая жонка панясе віну сваю».

ДЗЕІ 8 : 9 – 13
9 А быў раней у гэтым горадзе нейкі муж на імя Сымон, які чараваў і зьдзіўляў народ Самарыі, называючы сябе некім вялікім.
10 І прыслухоўваліся да яго ўсе ад малога да вялікага, кажучы: «Ён ёсьць вялікая моц Божая».
11 Прыслухоўваліся ж да яго дзеля таго, што ён даволі часу чараваньнем зьдзіўляў іх.
12 А калі паверылі Філіпу, які дабравесьціў пра Валадарства Божае і імя Ісуса Хрыста, былі ахрышчаны як мужчыны, так і жанчыны.
13 Дый Сымон і той паверыў, і, ахрысьціўшыся, трываў пры Філіпе. А бачачы знакі і цуды вялікія, што рабіліся, дзівіўся.

ЯНА 3 : 16
16 Бо так палюбіў Бог сьвет, што Сына Свайго Адзінароднага аддаў, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыцьцё вечнае.

ЛІКІ 7 : 1 – 89
1 І сталася ў дзень, калі Майсей скончыў буда­ваць Сялібу і памазаў яе, і пасьвяціў яе і ўсе прыналежнасьці ейныя, і ахвярнік, і ўсе прылады ягоныя, і памазаў іх, і пасьвяціў іх,
2 прыйшлі князі Ізраіля, галовы дамоў бацькоў сваіх, князі пакаленьняў, якія стаялі на чале перапісаных,
3 і прынесьлі дары свае перад аблічча ГОСПАДА: шэсьць крытых вазоў і дванаццаць валоў, па адным возе ад двух князёў і па аднаму валу ад кожнага, і паставілі гэта перад Сялібай.
4 І сказаў ГОСПАД Майсею:
5 «Вазьмі [гэта] ад іх; і няхай будзе на службу пры Намёце Спатканьня. І дасі гэта лявітам адпаведна да іх паслугі».
6 І ўзяў Майсей вазы і валоў, і аддаў іх лявітам.
7 Адпаведна да іх паслугі сынам Гершона даў два вазы і чатыры валы.
8 Восем валоў і чатыры вазы даў сынам Мэрары, адпаведна да іхняй паслугі пад наглядам Ітамара, сына Аарона сьвятара.
9 А сынам Кегата ня даў нічога, бо іх паслуга пры [рэчах] сьвятых, каб насіць іх на рамёнах сваіх.
10 І прынесьлі князі дары свае на пасьвячэньне ахвярніка перад ахвярніка ў дзень пасьвячэньня ягонага.
11 І сказаў ГОСПАД Майсею: «Няхай кожны з князёў што­дзень прыносіць дар свой на пасьвячэньне ахвярніка».
12 У першы дзень прынёс дар свой Нахшон, сын Амінадава, з пакаленьня Юды.
13 Ягоным дарам ахвярным былі міса срэбная ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чаша срэбная ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнаю мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
14 залатая чаша ў дзе­сяць [сыкляў], напоўненая кадзілам,
15 адзін бычок, адзін баран і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
16 казёл у ахвяру за грэх,
17 і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць аднагадовых ягнят. Гэта дар ахвярны Нахшона, сына Амінадава.
18 У другі дзень прынёс [дар]Натанаэль, сын Цуара, князь Ісахара.
19 Ён прынёс свой дар ахвярны: місу срэбную ў сто трыц­цаць [сыкляў] вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абе­дзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
20 залатую чашу ў дзе­сяць [сыкляў], напоўненую кадзілам;
21 аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
22 казла ў ахвяру за грэх,
23 і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць аднагадовых ягнят. Гэта дар ахвярны Натанаэля, сына Цуара.
24 У трэці дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Завулёна Эліяў, сын Хэлёна.
25 Ягоным дарам [былі]: міса срэбная ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чаша срэбная ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
26 залатая чаша ў дзе­сяць [сыкляў], напоўненая кадзілам,
27 адзін бычок, адзін баран і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
28 казёл у ахвяру за грэх,
29 і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Эліява, сына Хэлёна.
30 У чацьвёрты дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Рубэна Эліцур, сын Шэдэура.
31 Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
32 залатую чашу ў дзесяць [сыкляў], напоўненую кадзілам,
33 аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
34 казла ў ахвяру за грэх,
35 і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Эліцура, сына Шэдэура.
36 У пяты дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Сымона Шэлюміэль, сын Цурышадая.
37 Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
38 залатую чашу ў дзесяць [сыкляў], напоўненую кадзілам,
39 аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
40 казла ў ахвяру за грэх,
41 і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Шэлюміэля, сына Цурышадая.
42 У шосты дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Гада Эліясаф, сын Дэўэля.
43 Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
44 залатую чашу ў дзесяць [сыкляў], напоўненую кадзілам,
45 аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
46 казла ў ахвяру за грэх,
47 і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Эліясафа, сына Дэўэля.
48 У сёмы дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Эфраіма Элішама, сын Амігуда.
49 Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
50 залатую чашу ў дзесяць [сыкляў], напоўненую кадзілам,
51 аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
52 казла ў ахвяру за грэх,
53 і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Элішамы, сына Амігуда.
54 У восьмы дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Манасы Гамаліэль, сын Пэдагсура.
55 Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
56 залатую чашу ў дзесяць [сыкляў], напоўненую кадзілам,
57 аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
58 казла ў ахвяру за грэх,
59 і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Гамаліэля, сына Пэдагсура.
60 У дзявяты дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Бэн’яміна Абідан, сын Гідэоні.
61 Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
62 залатую чашу ў дзесяць [сыкляў], напоўненую кадзілам,
63 аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
64 казла ў ахвяру за грэх,
65 і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Абідана, сына Гідэоні.
66 У дзясяты дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Дана Ахіезэр, сын Амішадая.
67 Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
68 залатую чашу ў дзесяць [сыкляў], напоўненую кадзілам,
69 аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
70 казла ў ахвяру за грэх,
71 і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Ахіезэра, сына Амішадая.
72 У адзінаццаты дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Асэра Пагіэль, сын Акрана.
73 Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
74 залатую чашу ў дзесяць [сыкляў], напоўненую кадзілам,
75 аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
76 казла ў ахвяру за грэх,
77 і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Пагіэля, сына Акрана.
78 У дванаццаты дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Нэфталі Ахіра, сын Энана.
79 Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
80 залатую чашу ў дзесяць [сыкляў], напоўненую кадзілам,
81 аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
82 казла ў ахвяру за грэх,
83 і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Ахіры, сына Энана.
84 Вось [дары] ад князёў Ізраіля пры пасьвячэньні ахвярніка, у дзень яго памазаньня: дванаццаць срэбных місаў, дванаццаць срэбных чашаў, дванаццаць залатых чашаў.
85 Кожная міса важыла сто трыццаць [сыкляў] срэбра, а кожная чаша — семдзясят [сыкляў]. Усяго срэбра начыньняў — дзьве тысячы чатырыста [сыкляў], паводле сыклю сьвятыні.
86 Чашаў залатых, напоўненых кадзілам, [было] дванаццаць; кожная чаша важыла дзесяць [сыкляў], паводле сыклю сьвятыні. Усяго золата чашаў [было] сто дваццаць [сыкляў].
87 Усяго быдла для цэласпаленьня, [было]: дванаццаць бычкоў, дванаццаць бараноў, дванаццаць аднагадовых ягнят, і [належныя] ахвяры хлебныя, і дванаццаць казлоў у ахвяру за грэх.
88 Усяго быдла, прызначанага ў ахвяру мірную, [было]: дваццаць чатыры валы, шэсьцьдзясят бараноў, шэсьцьдзясят казлоў і шэсьцьдзясят аднагадовых ягнят. Гэта [дары] на пасьвячэньне ахвярніка, калі ён быў памазаны.
89 І калі Майсей уваходзіў у Намёт Спатканьня, каб гаварыць з [Богам], ён чуў голас, які прамаўляў да яго з-над накрыўкі, якая была над Каўчэгам Сьведчаньня паміж двума херувімамі, і [Бог] прамаўляў да яго.

ГЕБРАЯЎ 1 : 14
14 Ці ня ўсе яны — паслугавальныя духі, якія пасланыя на служэньне дзеля тых, якія маюць успадкаеміць збаўленьне?

ПСАЛЬМЫ 103 : 1 – 232

1 Псальм Давіда. Дабраславі, душа мая, ГОСПАДА, і ўсё нутро маё — імя Ягонае сьвятое!
2 Дабраславі, душа мая, ГОСПАДА і не забывайся пра ўсё, што Ён зрабіў!
3 Ён даруе табе ўсе беззаконьні твае, вылечвае ўсякую немач тваю,
4 вызваляе ад магілы жыцьцё тваё, літасьцю вялікай і міласэрнасьцю карануе цябе,
5 насычае дабром старасьць тваю, аднаўляе, як у арла, маладосьць тваю.
6 Праведнасьць чыніць ГОСПАД і суд для ўсіх прыгнечаных.
7 Ён зрабіў вядомымі шляхі Свае Майсею, сынам Ізраіля — учынкі Свае.
8 Спагадлівы і літасьцівы ГОСПАД, павольны да гневу і багаты на міласэрнасьць.
9 Не назаўсёды Ён гневам палае і ня вечна памятае ліхое.
10 Не паводле грахоў нашых нам Ён дае і не ўчыняе з намі паводле беззаконьняў нашых,
11 бо як высока неба над зямлёю, так вялікая міласэрнасьць Ягоная да тых, што баяцца Яго,
12 як далёкі ад захаду ўсход, так [далёка] Ён нашыя правіны ад нас аддаліў,
13 як літуецца бацька над сынамі, так ГОСПАД літуецца над тымі, што баяцца Яго.
14 Бо ведае Ён настаўленьне нашае, памятае, што мы — [толькі] пыл.
15 Дні чалавечыя — як трава; як кветка ў полі, так ён квітнее,
16 бо пройдзе над ім вецер, і няма яго, і ўжо месца ягонае больш не пазнае яго.
17 Але міласэрнасьць ГОСПАДА ад веку і на вякі над тымі, што баяцца Яго, і праведнасьць Ягоная — над сынамі сыноў
18 тых, якія захоўваюць запавет Ягоны і загады Ягоныя памятаюць, каб выконваць іх.
19 ГОСПАД умацаваў пасад Свой на нябёсах, і валадарства Ягонае над усім пануе.
20 Дабраславіце ГОСПАДА, анёлы Ягоныя, магутныя моцаю, што выконваеце слова Ягонае, чуючы голас слова Ягонага!
21 Дабраславіце ГОСПАДА, усе войскі Ягоныя, служыцелі Ягоныя, што выконваеце волю Ягоную!
22 Дабраславіце ГОСПАДА, усе творы Ягоныя па ўсіх месцах панаваньня Ягонага! Дабраславі, душа мая, ГОСПАДА!

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *