Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Ной
БЫЦЬЦЁ 5 : 29
29 і назваў яго імя Ной, кажучы: «Ён пацешыць нас у рабоце нашай і ў працы рук нашых на зямлі, якую пракляў ГОСПАД».
БЫЦЬЦЁ 6 : 22
22 І зрабіў Ной; усё, што загадаў яму Бог, так ён і зрабіў.
МАЦЬВЕЯ 24 : 38
38 Бо як было ў дні перад патопам: елі, пілі, жаніліся і замуж выходзілі, аж да таго дня, як увайшоў Ной у каўчэг,
ЛУКІ 17 : 27
27 елі, пілі, жаніліся, выходзілі замуж да таго дня, як Ной увайшоў у каўчэг, і прыйшоў патоп, і загубіў усіх.
ГЕБРАЯЎ 11 : 7
7 Вераю Ной, атрымаўшы слова пра тое, што яшчэ не было бачным, у багабойнасьці пабудаваў каўчэг дзеля збаўленьня дому свайго; ёю ён асудзіў сьвет і паводле веры стаўся спадкаемцам праведнасьці.
1 ПЯТРА 3 : 20
20 тым, якія некалі не скарыліся, калі чакала іх Божае доўгацярпеньне ў дні Ноя, пры будаваньні каўчэга, у якім некалькі, гэта значыцца восем душаў, былі ўратаваныя ад вады.
БЫЦЬЦЁ 8 : 21
21 І адчуў ГОСПАД пах прыемны, і сказаў ГОСПАД у сэрцы Сваім: «Ня буду больш праклінаць зямлю з-за чалавека, бо настаўленьне сэрца чалавечага злое ад маладосьці яго. І больш ня буду забіваць усяго жывога, як гэта зрабіў.
БЫЦЬЦЁ 8 : 20
20 І збудаваў Ной ахвярнiк ГОСПАДУ, і ўзяў з кожнай скаціны чыстай і з кожнай птушкі чыстай, і склаў іх у ахвяру цэласпаленьня на ахвярнiку.
БЫЦЬЦЁ 8 : 22
22 І яшчэ, у-ва ўсе дні зямлі ня спыняцца сяўба і жніво, сьцюжа і сьпякота, лета і зіма, дзень і ноч».
БЫЦЬЦЁ 9 : 17
17 І сказаў Бог Ною: «Гэта знак запавету, якi Я даю, паміж Мною і ўсякім целам, якое ёсьць на зямлі».
БЫЦЬЦЁ 9 : 27
27 Няхай пашырыць Бог Яфэта, і будзе ён жыць у намётах Сэма, і Ханаан будзе ў яго слугою».
БЫЦЬЦЁ 9 : 27
27 Няхай пашырыць Бог Яфэта, і будзе ён жыць у намётах Сэма, і Ханаан будзе ў яго слугою».
БЫЦЬЦЁ 9 : 29
29 І было ўсіх дзён Ноя дзевяцьсот пяцьдзясят гадоў, і ён памёр.
Leave a Reply