Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае НЛА
ЗАХАРЫЯ 5 : 1 – 2
1 І я павярнуўся, і ўзьняў вочы мае, і ўбачыў, і вось, скрутак, які ляціць.
2 І ён сказаў мне: “Што ты бачыш?” І я адказаў: “Бачу скрутак, які ляціць. Даўжыня ягоная — дваццаць локцяў, а шырыня ягоная — дзесяць локцяў”.
ЭЗЭКІЭЛЬ 1 : 1 – 28
1 І сталася ў трыццатым годзе, у чацьвёртым [месяцы], у пятым [дні] месяца, і я [стаяў] сярод выгнанцаў над ракою Кевар. Адкрыліся нябёсы, і я бачыў відзеж Божы.
2 У пяты [дзень] месяца, а гэта быў пяты год палону валадара Егаякіма,
3 было слова ГОСПАДА да Эзэкіэля, сына Бузі, сьвятара, у зямлі Халдэйцаў над ракою Кевар. І была там над ім рука ГОСПАДА.
4 І я ўбачыў, і вось, вецер гвалтоўны прыйшоў з поўначы, і хмара вялікая, і агонь палючы, і зьзяньне кругом, а ў сярэдзіне ягонай — нібыта бурштын, [які зьзяе] ў сярэдзіне агню.
5 А ў сярэдзіне ягонай было падабенства чатырох [істотаў] жывых; і мелі яны выгляд чалавека.
6 І кожная мела чатыры абліччы, і кожная мела чатыры крылы.
7 Ногі іхнія — ногі простыя, а стопы ног іхніх — як стопы ног цяляці; і блішчэлі яны, як медзь блішчастая.
8 Пад крыламі іхнімі [былі] рукі людзкія па чатырох баках іхніх. Абліччы і крылы [былі] ў-ва ўсіх чатырох.
9 І крылы іхнія прылягалі адны да другіх, і яны не адварочваліся, калі ішлі; кожная [істота] ішла проста перад абліччам сваім.
10 Абліччы іхнія выглядалі як аблічча чалавека і аблічча ільва з правага боку чатырох [істотаў], і як аблічча вала з левага боку чатырох [істотаў], і як аблічча арла ў чатырох [істотаў].
11 Абліччы іхнія і крылы іхнія былі скіраваныя ўгару, два [крылы] прылягалі адзін да аднаго, а два акрывалі целы іхнія.
12 І кожная [істота] ішла [проста] перад аблічча сваё, яны ішлі туды, куды іх Дух вёў, і ідучы, не адварочваліся ў хадзе сваёй.
13 А выгляд тых [істотаў] жывых — быццам гарачыя вуглі распаленыя, падобныя да паходняў, якія рухаюцца між тымі [істотамі] жывымі. Агонь зьзяў, і з агню выходзілі маланкі.
14 І [істоты] жывыя ішлі і варочаліся назад, нібы маланкі.
15 І я бачыў тыя [істоты] жывыя, а вось, адно кола на зямлі пры кожнай з тых чатырох [істотаў] жывых.
16 Выгляд тых колаў і выраб іхні — як выгляд хрызаліту, і ўсе чатыры мелі той самы выгляд, і выгляд іхні і выраб, нібыта адно кола было ў другім.
17 Яны ішлі ў хадзе сваёй на чатыры бакі; а калі ішлі, не адварочваліся ў хадзе сваёй.
18 Абруч іхні быў велізарны; і выгляд іх і абручоў іхніх у-ва ўсіх чатырох быў поўны вачэй кругом.
19 А калі ішлі гэтыя [істоты] жывыя, ішлі колы іхнія разам з імі. Калі [істоты] падымаліся з зямлі, падымаліся таксама колы.
20 Куды кіраваў іх Дух, каб ішлі, яны ішлі туды, куды Дух [хацеў] ісьці, і колы падымаліся з імі, бо дух [істоты] жывой [быў] у колах.
21 Калі рухаліся [істоты], рухаліся [колы], а калі спыняліся, і [колы] спыняліся; калі яны падымаліся з зямлі, і колы падымаліся, бо дух [істотаў] жывых [быў] у колах.
22 Над галовамі гэтых [істотаў] жывых было штосьці, быццам прасьцяг неба, быццам крышталь, які ірдзее, раскінуты над галовамі іхнімі ўгары.
23 А пад прасьцягам былі ўзьнятыя крылы іхнія, адно побач другога; і кожная [істота] мела па два [крылы], якімі закрывалі целы свае.
24 Калі яны ішлі, чуўся шум крылаў іхніх, як шум мноства водаў, як голас Усемагутнага, голас гоману, як гармідар табару [вайсковага]; а калі яны спыняліся, крылы мелі апушчаныя.
25 І быў голас па-над прасьцягам, які быў над галовамі іхнімі. А калі яны спыняліся, крылы мелі апушчаныя.
26 А па-над прасьцягам, які быў над галовамі іхнімі, было штосьці, падобнае да пасаду, што мела выгляд камяня шафіру, і на тым падабенстве пасаду — быццам постаць чалавека на ім угары.
27 І ўбачыў я нібыта бляск бурштыну і нібыта выгляд агню ўнутры яго наўкола, [пачынаючы] ад таго, што выглядала як сьцёгны, і вышэй. А ўніз ад таго, што выглядала як сьцёгны, бачыў я штосьці, як агонь, і бляск вакол яго.
28 Як зьяўленьне вясёлкі на воблаках у дзень дажджлівы, такі быў выгляд бляску таго наўкола. Ён [меў] выгляд, падобны да славы ГОСПАДА. І я ўбачыў яе, і ўпаў на аблічча маё, і пачуў голас, які прамаўляў.
2 ТЭСАЛОНЦАЎ 2 : 9
9 таго, якога прыйсьце праз дзеяньне шатана, будзе з усёй сілаю, і знакамі, і фальшывымі цудамі,
ЭФЭСЦАЎ 6 : 12
12 бо нашая барацьба ня супраць крыві і цела, але супраць начальстваў, супраць уладаў, супраць сусьветных дзяржаўцаў цемры гэтага веку, супраць духаў зласьлівасьці ў нябёсах.
БЫЦЬЦЁ 6 : 1 – 22
1 І сталася, што людзі пачалі множыцца на абліччы зямлі, і нарадзіліся ім дочкі.
2 І бачылі сыны Божыя дочак чалавечых, што яны прыгожыя, і ўзялі сабе за жонак усіх, якіх абралі.
3 І сказаў ГОСПАД: «Ня будзе Дух Мой змагацца ў чалавеку вечна, бо ён — цела. І будуць дні ягоныя сто дваццаць гадоў».
4 У тыя дні нэфілімы жылі на зямлі, а таксама пазьней, калі сыны Божыя прыходзілі да дочак чалавечых, і тыя ім нараджалі. Былі гэта волаты, ад вякоў мужы слаўныя.
5 І бачыў ГОСПАД, што вялікае зло [сярод] людзей на зямлі, і што ўсе намеры думак сэрца іхняга — толькі на зло ўсякі дзень.
6 І пашкадаваў ГОСПАД, што зрабіў чалавека на зямлі, і засмуціўся ў сэрцы Сваім.
7 І сказаў ГОСПАД: «Зьнішчу чалавека, якога стварыў, з аблічча зямлі, ад чалавека да скаціны, да паўзуна, да птушкі паднебнай, бо шкадую, што зрабіў іх».
8 А Ной знайшоў ласку ў вачах ГОСПАДА.
9 Вось радавод Ноя. Ной быў чалавек праведны і беззаганны ў пакаленьні сваім. Ной хадзіў з Богам.
10 І нарадзіў Ной трох сыноў: Сэма, Хама і Яфэта.
11 І сапсаваная была зямля перад абліччам Бога, і напоўнілася зямля ліхадзействам.
12 І бачыў Бог зямлю, і вось, яна сапсаваная, бо кожнае цела скрывіла шлях свой на зямлі.
13 І сказаў Бог Ною: «Канец усякаму целу прыйшоў перад аблічча Маё, бо зямля напоўнілася ліхадзействам праз іх. І вось, Я вынішчу іх з зямлі.
14 Зрабі сабе каўчэг з дрэва гафэр; зробіш у каўчэгу перагародкі і пацягні яго смалой звонку і знутры.
15 Вось так маеш зрабіць яго: трыста локцяў даўжыня каўчэгу, пяцьдзясят локцяў шырыня яго і трыццаць локцяў вышыня яго.
16 Зробіш вакно ў каўчэгу, і ў локаць скончыш яго ўгары. Уваход у каўчэг разьмесьціш з боку яго; ніжні, другі і трэці [паверхі] зробіш у ім.
17 І вось, Я ўзьвяду патоп водны на зямлю, каб вынішчыць пад небам усякае цела, у якім ёсьць дух жыцьця. Усё, што на зямлі, — загіне.
18 І Я заключу запавет Мой з табою, і ўвойдзеш у каўчэг ты, і сыны твае, і жонка твая, і жонкі сыноў тваіх з табою.
19 І з усяго жывога, з кожнага цела прывядзеш па двое ў каўчэг, каб засталіся жывыя з табою, мужчынскага [роду] і жаночага няхай яны будуць.
20 З птушак паводле гатункаў іх, са скаціны паводле гатунку яго і з усіх паўзуноў зямных паводле гатункаў іх, з усіх па двое ўвойдуць да цябе, каб засталіся жывыя.
21 І ты вазьмі сабе ўсякай ежы, якою яны кормяцца, і зьбяры яе да сябе; і будзе яна для цябе і для іх ежаю».
22 І зрабіў Ной; усё, што загадаў яму Бог, так ён і зрабіў.
БЫЦЬЦЁ 6 : 4
4 У тыя дні нэфілімы жылі на зямлі, а таксама пазьней, калі сыны Божыя прыходзілі да дочак чалавечых, і тыя ім нараджалі. Былі гэта волаты, ад вякоў мужы слаўныя.
2 ВАЛАДАРОЎ 2 : 11
11 І сталася, калі яны ішлі і размаўлялі, вось, [зьявілася] калясьніца вогненная і коні вогненныя, і разьдзялілі абодвух, і Ільля ў віхуры ўзьняўся ў неба.
ЗАХАРЫЯ 5 : 1
1 І я павярнуўся, і ўзьняў вочы мае, і ўбачыў, і вось, скрутак, які ляціць.
ВЫХАД 13 : 21
21 I ГОСПАД ішоў перад імі ўдзень у слупе воблачным, каб весьці іх па дарозе, а ўначы — у слупе вогненым, каб сьвяціць ім, каб [маглі] ісьці ўдзень і ўначы.
ДЗЕІ 17 : 26
26 Ён учыніў з аднае крыві кожны народ чалавечы, каб жылі на ўсім абліччы зямлі, вызначыўшы акрэсьленыя часы і межы пражываньня іхняга,
Leave a Reply