Пра што гаворыць Біблія нецярплівасць – Усе біблейскія вершы пра нецярплівасць

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае нецярплівасць

ЯКУБА 5 : 7 – 8
7 Дык будзьце доўгацярплівымі, браты, да прыйсьця Госпада. Вось, земляроб чакае каштоўнага плоду зямлі, і дзеля яго доўгацярплівы, аж пакуль атрымае дождж раньні і позьні.
8 Будзьце доўгацярплівымі і вы, умацуйце сэрцы вашыя, бо прыйсьце Госпада набліжаецца.

ГАЛЯТАЎ 5 : 22
22 Плод жа Духа — любоў, радасьць, супакой, доўгацярплівасьць, ласкавасьць, добрасьць, вера,

КАЛАСЯНАЎ 1 : 11
11 дужэючы ўсякаю сілаю паводле магутнасьці славы Яго на ўсякую цярплівасьць і доўгацярплівасьць з радасьцю,

2 ЦІМАФЕЯ 3 : 10
10 А ты пайшоў сьледам за мною ў навучаньні, ладзе жыцьця, намерах, веры, доўгацярплівасьці, любові, непахіснасьці,

РЫМЛЯНАЎ 5 : 3
3 І ня толькі [гэтым], але хвалімся і ў прыгнётах, ведаючы, што прыгнёт робіць цярплівасьць,

РЫМЛЯНАЎ 8 : 28
28 А мы ведаем, што тым, якія любяць Бога, пакліканым паводле [Яго] вызначэньня, усё дапамагае на дабро.

МАЦЬВЕЯ 25 : 23
23 Прамовіў да яго пан ягоны: “Добра, добры і верны слуга! У малым ты быў верны, над многім цябе пастаўлю; увайдзі ў радасьць пана твайго”.

ІСАЯ 40 : 31
31 а тыя, якія спадзяюцца на ГОСПАДА, аднаўляюць сілы, узьнімаюць крылы, як у арла, будуць бегчы, і ня стомяцца, і будуць хадзіць, і не саслабеюць.

ПСАЛЬМЫ 27 : 14
14 Спадзявайся на ГОСПАДА! Будзь цьвёрды і сэрца тваё ўмацуй, і спадзявайся на ГОСПАДА!

ЯКУБА 1 : 2 – 4
2 Вялікай радасьцю лічыце, браты мае, калі трапляеце ў розныя спакусы,
3 ведаючы, што выпрабаваньне вашае веры робіць цярплівасьць.
4 А цярплівасьць няхай мае дасканалае дзеяньне, каб вы былі дасканалымі і суцэльнымі, без аніякага недахопу.

1 САМУЭЛЯ 13 : 8 – 15
8 Сем дзён чакаў [Саўл] часу, вызначанага Самуэлем, аднак Самуэль не прыходзіў у Гільгал, і народ стаў адыходзіць ад яго.
9 І сказаў Саўл: «Прынясіце мне ахвяру цэласпаленьня і ахвяру мірную». І склаў ён ахвяру цэласпаленьня.
10 І скончыў ён складаць цэласпаленьне, і вось, прыйшоў Самуэль. І выйшаў Саўл яму на спатканьне, каб прывітаць яго.
11 І сказаў Самуэль: «Што ты нарабіў?» Саўл сказаў: «Я бачыў, што народ адыходзіць ад мяне, і ты не прыйшоў у вызначаны час. А Філістынцы сабраліся ў Міхмашы.
12 І я сказаў сабе: “Філістынцы нападуць на мяне ў Гільгале, а я не здабыў ласкі перад абліччам ГОСПАДА”. І змушаны, я склаў цэласпаленьне».
13 І сказаў Самуэль Саўлу: «Неразумна ты зрабіў. Ты не захаваў прыказаньне ГОСПАДА, Бога твайго, якое Ён загадаў. Бо цяпер замацаваў бы ГОСПАД валадараньне тваё над Ізраілем на вякі.
14 Але цяпер валадараньне тваё не патрывае. ГОСПАД знайшоў сабе чалавека паводле сэрца Свайго і паставіў яго ГОСПАД правадыром народу Свайго, бо ты не захаваў таго, што загадаў табе ГОСПАД».
15 І ўстаў Самуэль, і пайшоў з Гільгалу ў Гіву Бэн’ямінавую. А Саўл палічыў народ, што быў з ім, і налічыў каля шасьцісот чалавек.

2 КАРЫНЬЦЯНАЎ 10 : 12
12 Бо мы не адважваемся мерацца ці параўноўвацца з некаторымі, якія самі сябе адрэкамэндоўваюць, бо яны не разумеюць, што мераюць сябе самімі сабою і параўноўваюць сябе з сабою.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *