Пра што гаворыць Біблія Нестабільнасць – Усе біблейскія вершы пра Нестабільнасць

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Нестабільнасць

БЫЦЬЦЁ 49 : 4
4 Ты пеніўся, як вада, і ня будзеш узвышаны, бо ты ўзыйшоў на ложак бацькі свайго; тады ты зьняважыў пасьцель маю, узыйшоўшы [на яе].

ВЫХАД 8 : 15
15 I ўбачыў фараон, што сталася палёгка, і закамяніў сэрца сваё, і не паслухаў іх, як і гаварыў ГОСПАД.

ВЫХАД 8 : 32
32 Але фараон закамяніў сэрца сваё таксама гэтым разам і не адпусьціў народ.

ВЫХАД 9 : 34
34 I ўбачыў фараон, што спыніліся дождж, і град, і грымоты, і далей грашыў, і закамяніў сэрца сваё ён сам і слугі ягоныя.

ВЫХАД 10 : 11
11 Не, [ня будзе] так. Ідзіце мужчыны і служыце ГОСПАДУ, бо вы гэтага жадалі». I выгналі іх ад аблічча фараона.

ВЫХАД 10 : 20
20 І ГОСПАД зрабіў цьвёрдым сэрца фараона, і ён не адпусьціў сыноў Ізраіля.

ВЫХАД 14 : 5
5 I паведамілі валадару Эгіпецкаму, што народ уцёк; і павярнулася сэрца фараона і слугаў ягоных супраць народу [Ізраіля], і сказалі яны: «Што гэта мы зрабілі, што адпусьцілі Ізраільцянаў са службы нам?»

ВЫХАД 32 : 10
10 I цяпер пакінь Мяне, і ўзгарыцца гнеў Мой на іх, і Я выгублю іх, і зраблю з цябе народ вялікі».

ВЫХАД 19 : 8
8 I адказаў увесь народ разам, і сказалі: «Усё, што сказаў ГОСПАД, зробім». I перадаў Майсей ГОСПАДУ словы народу.

ВЫХАД 24 : 3
3 I прыйшоў Майсей, і пераказаў народу ўсе словы ГОСПАДА і ўсе суды [Ягоныя]; і адказаў увесь народ у адзін голас, і сказалі: «Усе словы, якія прамовіў ГОСПАД, выканаем!».

ВЫХАД 24 : 7
7 I ўзяў кнігу запавету, і прачытаў у вушы народу, і сказалі яны: «Усё, што сказаў ГОСПАД, зробім, і будзем слухаць».

СУДЗЬДЗЯЎ 2 : 17
17 Але яны і судзьдзяў сваіх ня слухалі, і паганіліся з багамі чужымі, і ім пакланяліся. Хутка збочвалі яны з дарогі, якою ішлі бацькі іхнія, якія слухалі прыказаньні ГОСПАДА. А яны рабілі насуперак.

1 ВАЛАДАРОЎ 18 : 21
21 І наблізіўся Ільля да ўсяго народу, і сказаў: «Дакуль вы будзеце кульгаць на абедзьве нагі? Калі ГОСПАД ёсьць Бог, ідзіце за Ім, а калі Баал — [бог], ідзіце за ім». Але народ ані слова не адказаў яму.

ПСАЛЬМЫ 106 : 13
13 але хутка забыліся пра дзеі Ягоныя, не чакалі на раду Ягоную.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 24 : 22
22 бо неспадзявана прыйдзе на іх загуба, і бедства ад іх абодвух хто можа ведаць.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 27 : 8
8 Як птушка, што пакінула гняздо сваё, так чалавек, які пакідае месца сваё.

ЯРЭМІЯ 2 : 36
36 Як лёгка ты мяняеш шляхі твае! Таксама Эгіпет асаро­міць цябе, як асароміла цябе Асірыя.

ОСІЯ 6 : 5
5 Дзеля гэтага Я абчэсваў іх праз прарокаў, забіваў іх словамі вуснаў Маіх. І суды Мае як сьвятло выходзяць.

МАЦЬВЕЯ 6 : 24
24 Ніхто ня можа служыць двум панам; бо ці аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць, ці аднаго будзе трымацца, а другім пагарджаць. Ня можаце Богу служыць і мамоне.

МАЦЬВЕЯ 12 : 25
25 А Ісус, ведаючы думкі іхнія, сказаў ім: «Усякае валадарства, якое разьдзялілася само ў сабе, апусьцее; і ўсякі горад ці дом, які разьдзяліўся сам у сабе, ня будзе стаяць.

МАРКА 4 : 19
19 але клопаты веку гэтага і ашуканства багацьця ды іншыя пажаданьні, уваходзячы, заглушаюць слова, і яно стаецца бясплодным.

МАЦЬВЕЯ 13 : 21
21 але ня мае ў сабе кораня і нетрывалы: калі надыходзіць прыгнёт ці перасьлед дзеля слова, адразу горшыцца.

ЛУКІ 8 : 14
14 А што ўпала ў цярніну — гэта тыя, якія слухаюць, але, адыходзячы, заглушаюцца клопатамі, багацьцем і асалодамі жыцьцёвымі, і не даюць плоду.

ЛУКІ 9 : 62
62 Але Ісус сказаў яму: «Той, хто ўзлажыў руку сваю на плуг і аглядаецца назад, не надаецца да Валадарства Божага».

МАЦЬВЕЯ 8 : 20
20 І кажа яму Ісус: «Лісы маюць норы, і птушкі нябесныя — гнёзды, а Сын Чалавечы ня мае, дзе галаву схіліць».

ЛУКІ 17 : 32
32 Памятайце жонку Лота.

ЯНА 5 : 35
35 Ён быў сьвечкай, якая гарэла і сьвяціла, а вы хацелі часіну радавацца пры сьвятле ягоным.

ГАЛЯТАЎ 1 : 6
6 Дзіўлюся, што вы гэтак хутка перакінуліся ад Таго, Які паклікаў вас да ласкі Хрыста, да іншага дабравесьця,

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *