Пра што гаворыць Біблія Нераскаянасць – Усе біблейскія вершы пра Нераскаянасць

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Нераскаянасць

ЛЯВІТ 23 : 29
29 Усякая душа, якая ня будзе ўпакорваць [сябе] ў той дзень, будзе вынішчана спасярод народу свайго.

ЛЯВІТ 26 : 24
24 Я таксама пайду супраць вас, і буду вас караць у сем разоў цяжэй за грахі вашыя.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 29 : 21
21 і аддзеліць яго ГОСПАД на загубу з усіх каленаў Ізраіля, паводле ўсіх праклёнаў запавету, запісаных у гэтай кнізе Закону.

1 САМУЭЛЯ 15 : 23
23 Бо непакорнасьць — [такі самы] грэх, як варажба, а сваволя — як пакланеньне ідалам. За тое, што ты адкінуў слова ГОСПАДА, Ён адкінуў цябе, як валадара».

ЁЎ 9 : 2
2 «Сапраўды, ведаю, што так ёсьць, але як апраўдаецца чалавек перад Богам?

ЁЎ 9 : 4
4 Ён — мудры розумам і магутны сілаю. Хто супрацівіцца Яму і застанецца цэлым?

ЁЎ 24 : 13
13 Яны бунтуюцца супраць сьвятла, і ня ведаюць шляхоў Ягоных, і не сядзяць на сьцежках Ягоных.

ЁЎ 33 : 14
14 Бог прамаўляе і адзін раз, і другі, а [чалавек] не зважае на гэта.

ПСАЛЬМЫ 7 : 13
13 Калі той не навернецца, Ён вострыць меч Свой, нацягнуў лук Свой і падрыхтаваў,

ПСАЛЬМЫ 10 : 3
3 Бо хваліцца бязбожнік у пажаданьнях душы сваёй, і дабраслаўляе хціўца, і грэбуе ГОСПАДАМ.

ПСАЛЬМЫ 32 : 9
9 Ня будзьце, як конь і як мул, якія разуменьня ня маюць, якіх трэба аздобай іхняю, аброцьцю і цуглямі, закілзаць, каб не кідаліся на цябе.

ПСАЛЬМЫ 50 : 17
17 і ненавідзіш настаўленьне, і словы Мае за сябе кідаеш?

ПСАЛЬМЫ 50 : 21
21 Гэтак ты рабіў, а Я маўчаў. Дык здалося табе, што Я такі самы, як ты! Але Я буду караць цябе і пастаўлю [справы твае] перад вачыма тваімі».

ПСАЛЬМЫ 52 : 1
1 Кіраўніку хору. Навучаньне Давіда,

ПСАЛЬМЫ 52 : 7
7 Дзеля гэтага Бог скрышыць цябе назаўсёды, схопіць цябе, і вырве цябе з намёту, і выкараніць цябе з зямлі жывых. (Сэлях)

ПСАЛЬМЫ 58 : 5
5 Атрута іхняя — як атрута зьмяі, гадзюкі глухой, што вушы свае затыкае

ПСАЛЬМЫ 68 : 21
21 Бог для нас — Бог ратунку, і ГОСПАД — Госпад над крыніцаю сьмерці.

ПСАЛЬМЫ 78 : 8
8 і ня будуць падобныя да бацькоў сваіх, пакаленьня бунтаўнікоў і непакорных, пакаленьня, якое нетрывалае ў сэрцы сваім і дух іхні няверны Богу.

ПСАЛЬМЫ 81 : 12
12 Але народ Мой не паслухаў голасу Майго, і Ізраіль ня быў паслухмяны Мне.

ПСАЛЬМЫ 82 : 5
5 Нічога ня ведаюць і не разумеюць, і ў цемры ходзяць; і захісталіся ўсе падваліны зямлі!

ПСАЛЬМЫ 95 : 8
8 «Не рабіце цьвёрдымі сэрцы вашыя, як у Мэрыве, як у дзень выпрабаваньня ў пустыні,

ГЕБРАЯЎ 3 : 8
8 не закамяняйце сэрцы вашыя, як у раздражненьні, у дзень спакусы ў пустыні,

ПСАЛЬМЫ 106 : 25
25 І наракалі ў намётах сваіх, ня слухаліся голасу ГОСПАДА.

ПСАЛЬМЫ 107 : 12
12 І Ён упакорыў сэрца іхняе нядоляй; яны спатыкнуліся, і не было дапамогі.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 1 : 31
31 Дык няхай ядуць яны плады шляху свайго і насыцяцца намерамі сваімі.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 11 : 3
3 Беззаганнасьць правых вядзе іх, а крывадушнасьць здрадлівых загубіць іх.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 15 : 10
10 Таму, хто ўхіляецца з дарогі, — строгая кара, і той, хто дакараньне ненавідзіць, — памрэ.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *