Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае недасканаласць
ЭФЭСЦАЎ 2 : 8
8 Бо ласкаю [Божай] вы збаўленыя праз веру; і гэта не ад вас — Божы дар:
РЫМЛЯНАЎ 2 : 1
1 Дзеля гэтага няма апраўданьня табе, кожны чалавек, які судзіш; бо ў чым ты судзіш іншага, асуджаеш сябе, бо робіш тое самае, судзячы.
1 ЯНА 1 : 9
9 Калі вызнаем грахі нашыя, Ён верны і праведны, каб дараваць нам грахі і ачысьціць нас ад усякае няправеднасьці.
ЭФЭСЦАЎ 2 : 8 – 9
8 Бо ласкаю [Божай] вы збаўленыя праз веру; і гэта не ад вас — Божы дар:
9 не праз учынкі, каб ніхто не хваліўся.
ГЕБРАЯЎ 4 : 15
15 Бо маем Першасьвятара не такога, што ня можа спачуваць слабасьцям нашым, але такога, які, падобна нам, дазнаў спакушэньня ў-ва ўсім, апрача грэху.
1 ЯНА 4 : 12
12 Бога ніхто ніколі ня бачыў. Калі мы любім адзін аднаго, Бог у нас застаецца, і любоў Ягоная дасканалая ў нас.
1 ЦІМАФЕЯ 2 : 5
5 Бо адзін Бог і адзін Пасярэднік паміж Богам і людзьмі — Чалавек Хрыстос Ісус,
ЦІТА 3 : 5
5 Ён збавіў нас ня дзеля ўчынкаў праведнасьці, якія мы ўчынілі, але паводле літасьці Сваёй, праз лазьню адраджэньня і абнаўленьня Духам Сьвятым,
РЫМЛЯНАЎ 5 : 8
8 А Бог Сваю любоў да нас даводзіць тым, што Хрыстос памёр за нас, калі мы былі [яшчэ] грэшнікамі.
ЯНА 3 : 16
16 Бо так палюбіў Бог сьвет, што Сына Свайго Адзінароднага аддаў, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыцьцё вечнае.
БЫЦЬЦЁ 1 : 27
27 І стварыў Бог чалавека на вобраз Свой, на вобраз Божы стварыў яго, мужчыну і жанчыну стварыў іх.
МАЦЬВЕЯ 6 : 9 – 13
9 Маліцеся ж вось гэтак: “Ойча наш, Які ёсьць у небе! Сьвяціся імя Тваё;
10 прыйдзі Валадарства Тваё; будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі.
11 Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня.
12 І адпусьці нам правіны нашыя, як і мы адпускаем вінаватым нашым;
13 і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Бо Тваё Валадарства, і моц, і слава навекі. Амэн”.
Leave a Reply