Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае наркаманія
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 10 : 13
13 Вас наведала спакуса ня іншая, як чалавечая. Але верны Бог, Які не пакіне вас быць спакушанымі больш, чым вы можаце [вытрымаць], але са спакусай зробіць і выхад, каб вы маглі яе перанесьці.
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 6 : 19 – 20
19 Або вы ня ведаеце, што цела вашае ёсьць бажніца Духа Сьвятога, Які ў вас, Якога вы маеце ад Бога, і што вы не свае?
20 Бо вы купленыя дарагою цаною. Таму слаўце Бога ў целе вашым і ў духу вашым, якія ёсьць Божыя.
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 15 : 33
33 Не падманвайце сябе: благія таварыствы псуюць добрыя звычаі.
1 ПЯТРА 5 : 8
8 Будзьце цьвярозымі, чувайце, бо супраціўнік ваш, д’ябал, як леў рыклівы, ходзіць, шукаючы, каго праглынуць.
ГАЛЯТАЎ 5 : 19 – 21
19 А ўчынкі цела яўныя, яны ёсьць чужалоства, распуста, нячыстасьць, бессаромнасьць,
20 ідалапаклонства, чараўніцтва, варожасьць, сваркі, рэўнасьць, ярасьць, сварлівасьць, нязгода, герэзіі,
21 зайздрасьць, забойствы, п’янства, гулянкі і падобнае гэтаму. Гэта наперад кажу вам, як і раней казаў, што тыя, якія гэтак робяць, не ўспадкаемяць Валадарства Божага.
ГЕБРАЯЎ 10 : 26
26 Бо калі мы самахоць грашым, атрымаўшы пазнаньне праўды, ужо не застаецца ахвяра за грахі,
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 6 : 12
12 Усё мне можна, але ня ўсё карысна; усё мне можна, але нішто ня будзе валодаць мною.
ФІЛІПЯНАЎ 4 : 13
13 Усё магу ў Хрысьце, Які ўмацоўвае мяне.
МАЦЬВЕЯ 6 : 13
13 і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Бо Тваё Валадарства, і моц, і слава навекі. Амэн”.
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 6 : 9 – 11
9 Або вы ня ведаеце, што няправедныя Валадарства Божага ня возьмуць у спадчыну? Не падманвайце сябе: ані распусьнікі, ані ідалапаклоньнікі, ані чужаложнікі, ані збачэнцы, ані мужаложнікі,
10 ані злодзеі, ані хціўцы, ані п’яніцы, ані лаяльнікі, ані рабаўнікі ня возьмуць у спадчыну Валадарства Божага.
11 І гэткімі былі некаторыя, але вы абмытыя, але вы асьвячоныя, але вы апраўданыя ў імя Госпада нашага Ісуса Хрыста і ў Духу Бога нашага.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 20 : 1
1 Віно зьдзеклівае, сікера галасьлівая, і кожны, хто блукае з імі, ня мае мудрасьці.
ЭФЭСЦАЎ 5 : 18
18 І не ўпівайцеся віном, бо ў ім распуста, але напаўняйцеся Духам,
МАЦЬВЕЯ 5 : 13 – 16
13 Вы — соль зямлі. Калі ж соль згубіць сілу, то чым зробіш яе салёнаю? Яна ўжо ні на што не надаецца, хіба толькі выкінуць яе вон на патаптаньне людзям.
14 Вы — сьвятло сьвету. Ня можа схавацца горад, які стаіць на вяршыні гары.
15 Ніхто не запальвае сьвечку, каб паставіць яе пад пасудзінай, але на сьвечніку, і яна сьвеціць усім, хто ёсьць у доме.
16 Гэтак няхай сьвятло вашае сьвеціць перад людзьмі, каб яны бачылі вашыя добрыя справы і славілі Айца вашага, Які ў небе.
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 6 : 10
10 ані злодзеі, ані хціўцы, ані п’яніцы, ані лаяльнікі, ані рабаўнікі ня возьмуць у спадчыну Валадарства Божага.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 23 : 20
20 Ня будзь сярод тых, што напіваюцца віна, сярод тых, што аб’ядаюцца мясам,
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 8 : 9
9 Але глядзіце, каб вашая ўлада ня сталася спатыкненьнем для нядужых.
РЫМЛЯНАЎ 13 : 1 – 7
1 Усякая душа няхай падпарадкоўваецца вышэйшым уладам, бо няма ўлады, каб не ад Бога; а ўлады, якія ёсьць, ад Бога пастаўлены.
2 Так што, хто працівіцца ўладзе, супрацьстаіць Божай пастанове. А тыя, якія супрацьстаяць, самі на сябе прысуд атрымаюць.
3 Бо начальнікі страшныя не для тых, якія робяць добрае, але [для тых, якія робяць] кепскае. А хочаш не баяцца ўлады, рабі добрае, і будзеш мець пахвалу ад яе.
4 Бо [начальнік — гэта] Божы служыцель табе на дабро. А калі робіш злое, бойся, бо ён не дарэмна носіць меч, бо ён — Божы служыцель, мсьціўца на гнеў таму, хто робіць злое.
5 Дзеля гэтага трэба падпарадкоўвацца ня толькі з увагі на гнеў, але і на сумленьне.
6 Бо дзеля гэтага вы і падаткі плаціце, бо яны — Божыя служыцелі, гэтым самым заўсёды занятыя.
7 Дык аддавайце кожнаму належнае: каму падатак — падатак, каму мыта — мыта, каму страх — страх; каму пашану — пашану.
ПСАЛЬМЫ 69 : 1 – 36
1 Кіраўніку хору: на лад “Лілеі”. Давіда.
2 Збаў мяне, Божа, бо воды да душы маёй даходзяць!
3 Я заграз у глыбокім балоце бяздонным; я патрапіў у глыбіню водную, і цячэньне мяне падхапіла.
4 Я зьнямогся ад крыку майго, засохла горла маё; змарыліся вочы мае, пакуль я спадзяваўся на Бога майго.
5 Больш, чым валасоў на галаве маёй, тых, што мяне ненавідзяць без прычыны, узмацніліся тыя, што нішчаць мяне, ворагі мае падступныя. Чаго не рабаваў, мушу аддаваць.
6 Божа, Ты ведаеш дурасьць маю, і правіны мае ад Цябе не схаваныя.
7 Ня дай праз мяне асароміцца тым, што на Цябе спадзяюцца, Госпадзе, ГОСПАД Магуцьцяў; ня дай праз мяне асароміцца тым, што шукаюць Цябе, Божа Ізраіля!
8 Бо дзеля Цябе я ганьбу зношу, і сорамам пакрыта аблічча маё.
9 Я стаўся чужым для братоў маіх і чужынцам для сыноў маці маёй.
10 Бо руплівасьць пра Дом Твой зьядае мяне, і зьнявагі тых, што Цябе зьневажаюць, зыйшлі на мяне.
11 І плакала ў посьце душа мая, і сталася гэта зьнявагай мне.
12 І зрабіў я зрэбніцу вопраткай маёй, і стаўся для іх прыповесьцю.
13 Абмаўляюць мяне тыя, што сядзяць у браме [гораду], і прыпеўкі пяюць тыя, што п’юць сікеру.
14 А я да Цябе малюся, ГОСПАДЗЕ, у час упадабаньня Твайго, Божа; у вялікай міласэрнасьці Тваёй пачуй Ты мяне, у праўдзе збаўленьня Твайго!
15 Выратуй мяне з балота, каб я не заграз; ратуй ад тых, што ненавідзяць мяне, і з глыбіняў водных!
16 Няхай не падхопіць мяне цячэньне водаў, няхай не праглыне мяне глыбіня, і няхай не сашчэміць нада мною калодзеж вуснаў сваіх.
17 Пачуй мяне, ГОСПАДЗЕ, бо добрая міласэрнасьць Твая! Паводле вялікай літасьці Тваёй павярніся да мяне.
18 І не хавай аблічча Твайго перад слугою Тваім, бо я прыгнечаны; хутчэй адкажы мне!
19 Наблізься да душы маёй, барані яе; насупраць ворагам маім выбаў Ты мяне!
20 Ты ведаеш ганьбу маю, і сорам мой, і зьнявагу маю; перад Табою ўсе, што перасьледуюць мяне.
21 Ганьба разьбіла сэрца маё, і я ў роспачы; я спадзяваўся на спачуваньне, і ня маю яго, і на пацяшальнікаў, і не знайшоў іх.
22 Яны далі мне замест стравы жоўць, і, калі я смагнуў, напаілі мяне воцатам.
23 Няхай станецца стол іхні перад абліччам іхнім пасткаю, і бясьпечнасьць — сілом.
24 Няхай зацемрацца вочы іхнія, каб ня бачылі, няхай сьцёгны іхнія заўсёды дрыжаць!
25 Вылі на іх ярасьць Тваю, і жар гневу Твайго няхай дагоніць іх!
26 Няхай апусьцее сяліба іхняя, у намётах іхніх няхай ніхто не жыве!
27 Бо таго, каго Ты б’еш, яны перасьледуюць, і пра боль таго, каго Ты параніў, яны абвяшчаюць.
28 Дадай беззаконьне да беззаконьня іхняга і ня дай ім прыйсьці да праведнасьці Тваёй.
29 Няхай будуць выкрэсьленыя з кнігі жывых і ня будуць запісаныя разам з праведнікамі.
30 А я прыгнечаны і поўны тугі; збаўленьне Тваё, Божа, няхай падыме мяне!
31 Я буду хваліць імя Божае сьпевам і ўзьвялічваць Яго з падзякаю.
32 І будзе гэта больш даспадобы ГОСПАДУ, чым вол, бык з рагамі і капытамі.
33 Угледзяць [гэта] ўцісканыя і ўзрадуюцца; і ў вас, што Бога шукаеце, няхай ажыве сэрца вашае!
34 Бо ГОСПАД выслухоўвае бедных і вязьнямі Сваімі не пагарджае.
35 Няхай хваляць Яго неба і зямля, і мора, і ўсё, што рухаецца ў іх.
36 Бо збавіць Бог Сыён, і адбудуе гарады Юды, і яны паселяцца там, і возьмуць у спадчыну іх.
МАЦЬВЕЯ 6 : 33
33 Шукайце ж перш Валадарства Божага і праведнасьці Яго, і тое ўсё дадасца вам.
Leave a Reply