Пра што гаворыць Біблія надвор’е – Усе біблейскія вершы пра надвор’е

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае надвор’е

ЛЯВІТ 26 : 4
4 Я дам вам дажджы ў патрэбны час, і зямля будзе даваць ураджай, і дрэвы палявыя дадуць плады свае.

МАЦЬВЕЯ 16 : 2 – 3
2 Ён жа, адказваючы, сказаў ім: «Увечары вы кажаце: “Будзе пагода, бо неба чырвонае”.
3 І раніцаю: “Сёньня непагадзь, бо неба чырвонае і пахмурнае”. Крывадушнікі! Аблічча неба адрозьніваеце, а знакаў часу ня можаце?

НАВУМ 1 : 3
3 ГОСПАД павольны да гневу і вялікі сілаю, і не пакідае без пакараньня вінаватага. ГОСПАД, у буры, у віхуры шлях Ягоны, і хмара — пыл ад ног Ягоных.

ЯРЭМІЯ 10 : 12 – 13
12 Ён зрабіў зямлю моцай Сваёй, умацаваў сьвет мудрасьцю Сваёй, і розумам Сваім расьцягнуў неба.
13 Калі голас Ягоны загучыць, шумяць воды ў небе. Ён узьнімае хмары ад краёў зямлі, Ён выклікае маланкі і дождж і выводзіць вецер з камораў Сваіх.

ЯКУБА 5 : 17 – 18
17 Ільля быў чалавек, падобны да нас, і малітваю памаліўся, каб не ішоў дождж, і не ішоў дождж на зямлю тры гады і шэсьць месяцаў.
18 І ізноў памаліўся, і неба дало дождж, і зямля ўзрасьціла плод свой.

ЁНА 1 : 4
4 Але ГОСПАД пусьціў вялікі вецер на мора, і ўзьнялася вялікая бура на моры, і думалі, што карабель разаб’ецца.

МАЦЬВЕЯ 16 : 3
3 І раніцаю: “Сёньня непагадзь, бо неба чырвонае і пахмурнае”. Крывадушнікі! Аблічча неба адрозьніваеце, а знакаў часу ня можаце?

ЁЎ 37 : 9
9 З поўдня прыходзіць бура, а з поўначы — холад.

ПСАЛЬМЫ 148 : 8
8 агонь і град, сьнег і туман, вецер бурны, які дзее паводле слова Ягонага,

ІСАЯ 29 : 6
6 І наведае цябе ГОСПАД Магуцьцяў грымотамі, землятрусамі, гукам вялікім, бураю, віхураю і полымем агню зьнішчальнага.

ЁЎ 37 : 17
17 Ці не награваецца адзеньне тваё, калі зямля супачывае ад ветру паўднёвага?

ЛУКІ 21 : 11
11 А месцамі будуць вялікія землятрусы, і голад, і пошасьць, таксама страхі і знакі з неба вялікія будуць.

АГЕЙ 1 : 11
11 І Я паслаў суш на зямлю, і на горы, і на збожжа, і на вінаград, і на алей, і на тое, што выдае зямля, і на людзей, і на быдла, і на ўсю працу рук”».

ОСІЯ 13 : 15
15 Хоць ён прыносіць плады між братамі, прыйдзе вецер усходні. Вецер ГОСПАДА з пустыні ўзьнімаецца, і прыбярэ жаролы ягоныя, і высушыць крыніцы ягоныя. Ён спустошыць скарбніцу ўсіх начыньняў каштоўных.

1 САМУЭЛЯ 12 : 18
18 І клікаў Самуэль ГОСПАДА, і даў ГОСПАД грымоты і дождж у той дзень. І вельмі спужаўся ўвесь народ ГОСПАДА і Самуэля.

МАЦЬВЕЯ 16 : 2
2 Ён жа, адказваючы, сказаў ім: «Увечары вы кажаце: “Будзе пагода, бо неба чырвонае”.

ПСАЛЬМЫ 121 : 1 – 8
1 Сьпеў узыходжаньня. Узьнімаю я вочы мае да гораў, адкуль прыйдзе да мяне дапамога.
2 Дапамога мая ад ГОСПАДА, Які стварыў неба і зямлю.
3 Ён ня дасьць пахіснуцца назе тваёй, не задрэмле Той, Які захоўвае цябе.
4 Сапраўды, не задрэмле і ня будзе спаць Той, Які захоўвае Ізраіля.
5 ГОСПАД — Той, Які захоўвае цябе, ГОСПАД — цень твой праваруч цябе.
6 Удзень сонца ня ўдарыць цябе, ані месяц уначы.
7 ГОСПАД будзе захоўваць цябе ад усякага зла, будзе душу тваю Ён захоўваць.
8 ГОСПАД будзе захоўваць выхад твой і ўваход твой ад цяпер і на вякі.

1 ТЭСАЛОНЦАЎ 4 : 17
17 пасьля мы, жывыя, што засталіся, разам з імі падхоплены будзем на аблоках на спатканьне з Госпадам у паветра, і гэтак заўсёды з Госпадам будзем.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 28 : 24
24 Пераменіць ГОСПАД дождж на зямлі тваёй у парахно і пыл, з неба будуць падаць яны на цябе, пакуль ня зьнішчаць цябе.

1 ВАЛАДАРОЎ 17 : 1
1 І сказаў Ільля з Тэшбы з жыхароў Гілеаду Ахаву: «Як жывы ГОСПАД, Бог Ізраіля, перад Якім я стаю. У гэтыя гады ня будзе ані расы, ані дажджу, пакуль ня будзе слова з вуснаў маіх!»

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *