Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Міхась
1 ЛЕТАПІСАЎ 5 : 5
5 сын ягоны — Міха; сын ягоны — Рэая; сын ягоны — Баал;
2 САМУЭЛЯ 9 : 12
12 Мэфібашэт меў сына малога на імя Міха. І ўсе, што жылі ў доме Цывы, былі слугамі ў Мэфібашэта.
1 ЛЕТАПІСАЎ 8 : 35
35 Сыны Міхі: Пітон, Мэлех, Тарэа і Ахаз.
1 ЛЕТАПІСАЎ 9 : 41
41 Сыны Міхі: Пітон, Мэлех, Тахрэя.
1 ЛЕТАПІСАЎ 23 : 20
20 Сыны Узіэля: Міха галоўны, Ішшыя другі.
1 ЛЕТАПІСАЎ 24 : 25
25 Брат Міхі — Ішыя; з сыноў Ішыі — Захарыя.
2 ЛЕТАПІСАЎ 34 : 20
20 І загадаў валадар Хількіі, і Ахікаму, сыну Шафана, і Абдону, сыну Міхі, і Шафану пісару, і Асаі, слузе валадара, кажучы:
ЯРЭМІЯ 26 : 19
19 Ці сапраўды забіў яго Эзэкія, валадар Юды, і ўвесь Юда? Ці ж не спалохаўся ён ГОСПАДА і ці не маліў аблічча ГОСПАДА, і ГОСПАД пашкадаваў, і [не ўчыніў] зла, якое прамовіў супраць іх. А мы [хочам] учыніць зло вялікае адносна душаў нашых».
МІХЕЙ 1 : 1
1 Слова ГОСПАДА, якое было да Міхея з Марэшэты ў дні Ётама, Ахаза і Эзэкіі, валадароў Юды, якое ён бачыў адносна Самарыі і Ерусаліму.
МІХЕЙ 1 : 15
15 Яшчэ спадкаемцу прывяду да цябе, жыхарка Марэшы. Аж да Адуляму пойдзе слава Ізраіля.
МІХЕЙ 2 : 11
11 Калі б чалавек, які ходзіць за ветрам і хлусьнёю падманвае, [сказаў]: «Я буду прапаведаваць пра віно і сікеру», ён стаў бы прапаведнікам для народу гэтага.
МІХЕЙ 2 : 13
13 Узыйдзе Той, Які зломіць [перашкоды] перад абліччам іхнім; яны праломяць і пойдуць праз браму, і ўвойдуць праз яе, і валадар іхні — перад абліччам іх, і ГОСПАД на чале іх.
МІХЕЙ 3 : 1 – 168
1 І я сказаў: «Паслухайце, прашу, галовы Якуба і начальнікі дому Ізраіля. Ці ж ня вам ведаць суд?
2 Вы ненавідзіце дабро і любіце ліха, зьдзіраеце з іх скуру іхнюю, і цела іхняе — з костак іхніх.
3 Вы ясьцё цела народу майго і зьдзіраеце з іх скуру іхнюю, і ломіце косткі іхнія, і расьсякаеце іх нібы ў гаршчок, і цела [іхняе] — нібы на патэльню?
4 Тады яны будуць клікаць да ГОСПАДА, але Ён не адкажа ім, і схавае аблічча Сваё ад іх у той час, бо яны робяць ліхоту ўчынкамі сваімі.
5 Гэта кажа ГОСПАД пра прарокаў, якія зводзяць народ мой, якія калі [маюць што] кусаць зубамі сваімі, крычаць: «Мір!», а калі [ніхто нічога] не кладзе ў вусны іхнія, яны пасьвячаюцца на вайну супраць іх.
6 Дзеля гэтага [будзе] ноч для вас, і ня [будзе] відзежу, і [будзе] цёмна ў вас, і ня [будзе] прадказаньня; зойдзе сонца над прарокамі, і сьцямнее дзень над імі.
7 І будуць асаромлены відушчыя, і будуць у ганьбе прадказальнікі, усе яны закрыюць вусны свае, бо ня будзе адказу ад Бога.
8 А я напоўнены моцай ад Духа ГОСПАДА, і судом, і магутнасьцю, каб абвяшчаць Якубу правіны ягоныя і Ізраілю — грэх ягоны.
9 Пачуйце гэта, прашу, галовы дому Якуба і начальнікі дому Ізраіля. Вы брыдзіцеся судом і крывіце ўсё простае.
10 Вы будуеце Сыён на крыві і Ерусалім — на беззаконьні.
11 Галовы ягоныя судзяць за хабары, і сьвятары ягоныя навучаюць за плату, і прарокі ягоныя прадказваюць за срэбра; і абапіраюцца на ГОСПАДА, кажучы: «Хіба няма ГОСПАДА сярод нас? Ня прыйдзе на нас ліха».
12 Дзеля гэтага гара Сыён будзе ўзарана як поле, і Ерусалім станецца купай друзу, і гара Дому [Божага] — лясным узгоркам.
Leave a Reply