Пра што гаворыць Біблія Мірапамазанне – Усе біблейскія вершы пра Мірапамазанне

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Мірапамазанне

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 28 : 40
40 Аліўкі будзеш мець у-ва ўсіх межах тваіх, але ня выцісьнеш алею, бо змарнеюць аліўкі твае.

РУТ 3 : 3
3 Памыйся, памажся, і апрані адзеньне тваё, і зыходзячы, зыйдзі на ток, але не паказвайся гэтаму чалавеку, пакуль ён ня скончыць есьці і піць.

ЭСТЭР 2 : 12
12 І прыходзіла чарга кожнай дзяўчыне ўваходзіць да валадара Ахашвэроша пры сканчэньні дванаццаці месяцаў знаходжаньня іх паводле закону жонак, бо столькі цягнуцца дні падрыхтоўкі іхняй, шэсьць месяцаў — алеем міра і шэсьць месяцаў — пахошчамі і адмысловымі масьцямі жаночымі.

ПСАЛЬМЫ 92 : 10
10 Бо вось ворагі Твае, ГОСПАДЗЕ, бо вось ворагі Твае загінуць, і будуць расьцярушаныя ўсе ліхадзеі.

ПСАЛЬМЫ 104 : 15
15 і віно, якое сэрца людзям весяліць, і алей, ад якога твар іх блішчыць, і хлеб, які сэрца людзей умацоўвае.

ПСАЛЬМЫ 141 : 5
5 Няхай б’е мяне праведнік, [бо гэта] міласэрнасьць; няхай карае мяне, [бо гэта] алей для галавы, які не пашкодзіць галаве маёй; бо малітва мая — супраць ліхоты іхняй.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 27 : 9
9 Алей і кадзіла радуюць сэрца, а салодкасьць бліжняга — у парадзе ад душы.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 27 : 16
16 Хто [спрабуе] схаваць яе, хавае вецер і пахкі алей у правай руцэ сваёй, які выдае сябе.

ЭКЛЕЗІЯСТ 9 : 8
8 Увесь час няхай будзе белым адзеньне тваё, і алею на галаве тваёй няхай не бракуе.

ПЕСЬНЯ 1 : 3
3 Пах алейкаў тваіх салодкі. Алей разьліты — імя тваё. Дзеля гэтага дзяўчыны кахаюць цябе».

ПЕСЬНЯ 4 : 10
10 Якое цудоўнае каханьне тваё, сястра мая нявеста, лепшае каханьне тваё, чым віно. А пах алейкаў тваіх [лепшы] за ўсе пахошчы.

ІСАЯ 57 : 9
9 І пайшла ты да валадара з алеем, і павялічыла масьці свае, і паслала далёка пасланцоў сваіх, і зыходзіла аж да адхлані.

АМОС 6 : 6
6 Вы п’іцё віно куфлямі і мажацеся найлепшымі масьцямі, але не смуткуеце з прычыны загубы Язэпа!

МІХЕЙ 6 : 15
15 Ты будзеш сеяць, і ня будзеш жаць; ты будзеш таўчы аліўкі, і ня будзеш мазацца алеем; і [будзеш таўчы] вінаград, і ня будзеш піць віна.

2 ЛЕТАПІСАЎ 28 : 15
15 І ўсталі мужы, якіх вызначылі па імёнах, і ўзялі палонных, і ўсіх голых з іх апранулі са здабычы, і апранулі іх, і абулі, і далі ім есьці, і далі ім піць, і памазалі [раны] іх, і пасадзілі на аслоў усіх кволых, і завялі іх у Ерыхон, горад пальмаў, да братоў іхніх, і вярнуліся ў Самарыю.

ЛУКІ 7 : 46
46 Ты галавы Мне алеем не памазаў; а яна мірам памазала ногі Мае.

ІСАЯ 1 : 6
6 ад стапы нагі аж да чубу галавы няма на ім месца здаровага, раны і сінякі, і апухлыя шнары, не агледжаныя, не перавязаныя, і алеем не злагоджаныя.

МАРКА 6 : 13
13 і мноства дэманаў выганялі, і многіх нямоглых мазалі алеем і аздараўлялі.

ЛУКІ 10 : 34
34 І, падыйшоўшы, перавязаў яму раны, паліўшы алеем і віном; і, пасадзіўшы яго на свайго асла, прывёз яго ў карчму, і паклапаціўся пра яго.

ЯКУБА 5 : 14
14 Захварэў хто з вас? Няхай пакліча старостаў царквы, і няхай тыя памоляцца над ім, памазаўшы яго алеем у імя Госпада,

АДКРЫЦЬЦЁ 3 : 18
18 Раю табе купіць у Мяне золата, ачышчанае ў агні, каб ты ўзбагаціўся, і белыя шаты, каб апрануўся, і каб ня выявіўся сорам галізны тваёй; і мазьзю для вачэй памаж вочы твае, каб ты бачыў.

МАЦЬВЕЯ 26 : 12
12 Бо выліўшы міра гэтае на цела Маё, яна ўчыніла гэта на пахаваньне Маё.

МАРКА 14 : 8
8 Яна, што магла, зрабіла: наперад памазала цела Маё на пахаваньне.

МАРКА 16 : 1
1 І калі мінула субота, Марыя Магдалена, і Марыя Якубава, і Салямэя купілі духмянасьцяў, каб пайсьці памазаць Яго.

ЛУКІ 23 : 56
56 А вярнуўшыся, падрыхтавалі духмянасьці і міра. І ў суботу супачывалі паводле прыказаньня.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *