Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае міжусобіцы
2 ЦІМАФЕЯ 2 : 23 – 25
23 Ад дурных і бязглуздых спрэчак адмаўляйся, ведаючы, што яны нараджаюць звадкі;
24 а слуга Госпада ня мусіць вадзіцца, але быць ветлівым да ўсіх, здольным навучаць, цярплівым,
25 у ціхасьці настаўляць тых, якія працівяцца, ці ня дасьць ім Бог навяртаньня дзеля пазнаньня праўды,
ПРЫПОВЕСЬЦІ 10 : 12
12 Нянавісьць выклікае сваркі, а любоў пакрывае ўсе правіны.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 16 : 28
28 Чалавек падступны сее звадкі, і пляткар разьдзяляе сяброў.
ЯКУБА 3 : 14 – 16
14 А калі ў вашым сэрцы вы маеце горкую зайздрасьць і сварлівасьць, не вывышайцеся і не хлусіце насуперак праўдзе.
15 Гэта ня ёсьць мудрасьць, якая з вышыні зыходзіць, але зямная, душэўная, дэманава,
16 бо дзе зайздрасьць і сварлівасьць, там бязладзьдзе і ўсякія благія рэчы.
ГАЛЯТАЎ 5 : 19 – 21
19 А ўчынкі цела яўныя, яны ёсьць чужалоства, распуста, нячыстасьць, бессаромнасьць,
20 ідалапаклонства, чараўніцтва, варожасьць, сваркі, рэўнасьць, ярасьць, сварлівасьць, нязгода, герэзіі,
21 зайздрасьць, забойствы, п’янства, гулянкі і падобнае гэтаму. Гэта наперад кажу вам, як і раней казаў, што тыя, якія гэтак робяць, не ўспадкаемяць Валадарства Божага.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 29 : 22
22 Гняўлівы чалавек усчынае звадку, а раз’юшаны [ўчыняе] багата правінаў.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 26 : 20
20 Калі няма дроваў, агонь гасьне, калі няма пляткара, звадка сьціхае.
МАЦЬВЕЯ 18 : 15 – 17
15 Калі ж саграшыць супраць цябе брат твой, пайдзі і дакары яго між табою і ім адным; калі паслухаецца цябе, ты здабыў брата твайго.
16 Калі ж не паслухаецца, вазьмі з сабою яшчэ аднаго ці двух, каб вуснамі двух або трох сьведак змацавалася ўсякае слова.
17 Калі ж не пачуе, скажы царкве, а калі і царквы не пачуе, няхай будзе ён табе, як паганін і мытнік.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 20 : 3
3 Слава для чалавека — пакінуць спрэчку, а ўсе неразумныя задзірлівыя.
ЦІТА 3 : 1 – 3
1 Нагадвай ім, каб падпарадкоўваліся і слухаліся начальнікаў і ўлады, былі падрыхтаваныя на ўсякую добрую справу,
2 на нікога ня блюзьнілі, не былі ваяўнічымі, былі спагаднымі і зьяўлялі ўсякую ціхасьць адносна ўсіх людзей.
3 Бо і мы былі некалі бяздумнымі, непакорнымі, падманутымі, служачы пажаданьням і розным асалодам, жывучы ў ліхоце і зайздрасьці, былі паскуднымі, ненавідзячы адзін аднаго.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 17 : 14
14 Пачатак звадкі — прарыў вады, перш, чым спрэчка пачнецца, пакінь [яе].
ПРЫПОВЕСЬЦІ 6 : 16 – 19
16 Вось шэсьць, якіх ненавідзіць ГОСПАД, і сем, якія агідныя для душы Яго:
17 вочы пыхлівыя, язык хлусьлівы, рукі, што праліваюць кроў нявінную,
18 сэрца, якое задумвае намеры зласьлівыя, ногі, што хутка бягуць на благое,
19 сьведка фальшывы, які дыхае няпраўдай, і той, хто сее нязгоду між братамі.
МАРКА 3 : 24
24 І калі валадарства разьдзеліцца ў сабе, ня можа ўтрымацца валадарства тое.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 28 : 25
25 Душа надзьмутая ўзьнімае звадку, а хто спадзяецца на ГОСПАДА, будзе насычаны.
ЯКУБА 4 : 1
1 Адкуль войны і звадкі між вамі? Ці не адсюль, з [пажаданьня] асалодаў вашых, якія змагаюцца ў членах вашых?
ПРЫПОВЕСЬЦІ 15 : 18
18 Чалавек гняўлівы выклікае звадкі, а няскоры да гневу супакойвае спрэчку.
РЫМЛЯНАЎ 2 : 8
8 а тым, што спрачаюцца і не скараюцца праўдзе, але скараюцца няправеднасьці, — ярасьць і гнеў.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 22 : 10
10 Выгані насьмешніка, і адыйдзе звадка, і суцішацца спрэчкі і абразы.
РЫМЛЯНАЎ 16 : 17
17 Прашу вас, браты, зважайце на тых, якія робяць нязгоду і згаршэньні насуперак вучэньню, якому вы навучыліся, і ўхіляйцеся ад іх.
Leave a Reply