Пра што гаворыць Біблія Мёртвае мора – Усе біблейскія вершы пра Мёртвае мора

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Мёртвае мора

БЫЦЬЦЁ 14 : 3
3 Усе яны злучыліся ў даліне Сыддым, яна [цяпер] Мора Салёнае.

ЛІКІ 34 : 12
12 і зыйдзе мяжа ўздоўж Ярдану, і спыніцца пры Моры Салёным. Гэта будзе зямля вашая з межамі сваімі наўкола”».

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 3 : 17
17 і Арабу, і Ярдан як мяжу ад Кінэрэту да мора Арабы, Мора Салёнага каля падножжа гары Пісга на ўсход.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 4 : 49
49 і ўсю Арабу за Ярданам на ўсходзе, аж да Мора Арабы каля падножжа гары Пісга.

ЕГОШУА 3 : 16
16 вада, што цякла зьверху, затрымалася і стала сьцяной на вялікім прасторы ад гораду Адама, які побач з Цартанам, а тая, што цякла ў мора Арабы, значыць у Мора Салёнае, сьцякала, аж зусім счэзла.

ЁЭЛЬ 2 : 20
20 І [ворага] з поўначы аддалю ад вас, і выганю яго ў зямлю сухую і спустошаную, пярэднюю [дружыну] ягоную — у мора ўсходняе, а заднюю [дружыну] — у мора заходняе; і ўзьнімецца ад яго смурод, і пойдзе ад яго пах гнілізны, бо ён учыніў [ліха] вялікае.

ЗАХАРЫЯ 14 : 8
8 І станецца ў той дзень, што пацякуць воды жывыя з Ерусаліму, палова іх — у мора ўсходняе, і палова іх — у мора заходняе; улетку і ўзімку будзе [гэта].

ЭЗЭКІЭЛЬ 47 : 10
10 І станецца, што будуць над ім стаяць рыбакі, ад Эн-Геды аж да Эн-Эгляіму, і будзе гэта месца на стаўленьне сетак, і будуць там рыбы паводле гатунку свайго, як рыбы з Мора Вялікага, [будзе іх] вельмі шмат.

ЭЗЭКІЭЛЬ 47 : 18
18 А з боку ўсходняга — паміж Хаўранам і Дамаскам, паміж Гілеадам і зямлёй Ізраіля, па Ярдану мяжу аж да Мора Усходняга вы будзеце мерыць. Гэта бок усходні.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *