Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае менструацыі
ЛЯВІТ 15 : 19 – 30
19 Калі жанчына мае цячэньне крыві з цела свайго, і гэта месячніца, яна сем дзён будзе ў нячыстасьці сваёй. Кожны, хто яе дакранецца, будзе нячысты да вечара,
20 і ўсё, на чым яна ляжала або сядзела ў дні нячыстасьці сваёй, будзе нячыстым.
21 Хто дакранецца ложка ейнага, няхай памые адзеньне сваё і вымыецца ў вадзе, і будзе нячысты да вечара.
22 Кожны, хто дакранецца рэчаў, на якіх яна сядзела, няхай памые адзеньне сваё, вымыецца ў вадзе, і будзе нячысты да вечара.
23 Калі хто дакранецца таго, што ляжала на ложку яе, або на рэчах, на якіх яна сядзела, будзе нячысты да вечара.
24 Калі мужчына ляжа тады з ёю, нячыстасьць ейная будзе на ім, і ён будзе нячысты сем дзён. Кожны ложак, на які ён ляжа, будзе нячысты.
25 Калі жанчына церпіць цячэньне крыві многія дні і ня ў час месячніцы, або калі пасьля месячніцы кроў не спыняецца, яна нячыстая ўсе гэтыя дні; як доўга будзе мець нячыстасьць сваю, будзе нячыстая.
26 Кожны ложак, на якім будзе ляжаць яна падчас цячэньня крыві сваёй, і рэчы, на якіх будзе сядзець, будуць нячыстымі, як нячыстыя падчас месячніцы яе.
27 Хто дакранецца іх, будзе нячысты, няхай памые адзеньне сваё ў вадзе, і вымыецца ў вадзе, і будзе нячысты да вечара.
28 Калі кроў спыніцца цячы, няхай яна адлічыць сем дзён, і потым будзе чыстая.
29 У восьмы дзень возьме яна за сябе дзьвюх туркавак або двух маладых галубоў і прынясе сьвятару да ўваходу ў Намёт Спатканьня.
30 Сьвятар складзе аднаго ў ахвяру за грэх, а другога — на цэласпаленьне, і перапросіць за яе сьвятар перад абліччам ГОСПАДА за цячэньне нячыстасьці яе.
ЛЯВІТ 20 : 18
18 Калі хто ляжа з жанчынай у час месячніцы і адкрые голасьць яе, ён адкрывае крыніцу [крыві], і яна таксама адкрывае крыніцу крыві сваёй; абодва вынішчаны будуць спасярод народу свайго.
ЛЯВІТ 15 : 19 – 24
19 Калі жанчына мае цячэньне крыві з цела свайго, і гэта месячніца, яна сем дзён будзе ў нячыстасьці сваёй. Кожны, хто яе дакранецца, будзе нячысты да вечара,
20 і ўсё, на чым яна ляжала або сядзела ў дні нячыстасьці сваёй, будзе нячыстым.
21 Хто дакранецца ложка ейнага, няхай памые адзеньне сваё і вымыецца ў вадзе, і будзе нячысты да вечара.
22 Кожны, хто дакранецца рэчаў, на якіх яна сядзела, няхай памые адзеньне сваё, вымыецца ў вадзе, і будзе нячысты да вечара.
23 Калі хто дакранецца таго, што ляжала на ложку яе, або на рэчах, на якіх яна сядзела, будзе нячысты да вечара.
24 Калі мужчына ляжа тады з ёю, нячыстасьць ейная будзе на ім, і ён будзе нячысты сем дзён. Кожны ложак, на які ён ляжа, будзе нячысты.
ЭЗЭКІЭЛЬ 36 : 17
17 «Сыне чалавечы, дом Ізраіля жыў на зямлі сваёй, і ён апаганіў яе шляхамі сваімі і ўчынкамі сваімі. Як нячыстасьць месячная жанчыны быў шлях іхні адносна Мяне.
ЛЯВІТ 18 : 19
19 Не набліжайся да жанчыны ў час месячніцы, каб адкрыць голасьць яе.
ЛЯВІТ 15 : 28 – 30
28 Калі кроў спыніцца цячы, няхай яна адлічыць сем дзён, і потым будзе чыстая.
29 У восьмы дзень возьме яна за сябе дзьвюх туркавак або двух маладых галубоў і прынясе сьвятару да ўваходу ў Намёт Спатканьня.
30 Сьвятар складзе аднаго ў ахвяру за грэх, а другога — на цэласпаленьне, і перапросіць за яе сьвятар перад абліччам ГОСПАДА за цячэньне нячыстасьці яе.
ЭЗЭКІЭЛЬ 18 : 6
6 на гарах не банкетуе і вачэй сваіх не падымае да ідалаў дому Ізраіля, і не паганіць жонку бліжняга свайго, і не набліжаецца да жонкі ў час нячыстасьці,
ЛЯВІТ 15 : 16
16 Калі ў каго выльецца насеньне, няхай ён абмые вадою ўсё цела сваё, і будзе нячысты да вечара.
ЭЗЭКІЭЛЬ 22 : 10
10 Голасьць бацькі адкрываецца ў цябе, [жанчыну] ў пару нячыстасьці ейнай гвалцяць у цябе.
БЫЦЬЦЁ 31 : 35
35 I сказала яна бацьку свайму: «Няхай не ўзгарыцца гнеў у вачах пана майго, што я не магу ўстаць перад табою, бо слабасьць жаночая ў мяне». I ён шукаў, і не знайшоў балваноў.
Leave a Reply