Медсястра

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Медсястра

БЫЦЬЦЁ 24 : 59
59 I адпусьцілі Рэбэку, сястру сваю, і няньку ейную, і слугу Абрагама, і людзей ягоных.

БЫЦЬЦЁ 35 : 8
8 I памерла Дэвора, нянька Рэбэкі, і была пахаваная ніжэй Бэтэлю пад дубам, і названа імя ягонае «Дуб плачу».

ВЫХАД 2 : 7
7 I сказала сястра ягоная дачцэ фараона: «Ці не пайсьці мне і ці не паклікаць да цябе жанчыну карміцельку з Гебраек, каб яна выкарміла гэтае дзіцятка».

РУТ 4 : 16
16 І ўзяла Наомі дзіцятка, і палажыла на ўлоньне сваё, і была для яго нянькаю.

2 ВАЛАДАРОЎ 11 : 2
2 Але Егашэва, дачка валадара Егарама, сястра Ахазіі, узяла Ёаша, сына Ахазіі, і выкрала яго спасярод забіваных сыноў валадара разам з карміцелькай ягонай, і схавала яго перад Аталіяй у пакоі спальным, і ня быў ён забіты.

ІСАЯ 60 : 4
4 Падымі вочы твае навакол і паглядзі, усе яны зьбіраюцца і ідуць да цябе. Сыны твае прыходзяць здалёк, і дочак тваіх нясуць на плячах.

1 ТЭСАЛОНЦАЎ 2 : 7
7 але былі мы лагодныя сярод вас, як карміцелька клапоціцца пра дзетак сваіх.

2 САМУЭЛЯ 4 : 4
4 А Ёнатан, сын Саўла, меў кульгавага сына. Бо калі ён меў пяць гадоў, надыйшла вестка з Езрээлю пра Саўла і Ёнатана, і нянька ягоная схапіла яго, і ўцякла. І калі яна пасьпешліва ўцякала, ён упаў і скалечыўся. А імя ягонае — Мэфібашэт.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *