Пра што гаворыць Біблія маці і сын – Усе біблейскія вершы пра маці і сын

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае маці і сын

ЯНА 19 : 26 – 27
26 Ісус жа, убачыўшы маці і вучня, які стаяў побач і якога Ён любіў, кажа маці Сваёй: «Жанчына! Вось сын твой!»
27 Потым кажа вучню: «Вось маці твая!» І з таго часу вучань узяў яе да сябе.

ЛУКІ 11 : 27
27 І сталася, калі Ён гаварыў гэтае, адна жанчына, азваўшыся з натоўпу, сказала Яму: «Шчасьлівае ўлоньне, якое насіла Цябе, і грудзі, якія кармілі Цябе!»

ЯНА 19 : 25
25 А каля крыжа Ісуса стаялі маці Ягоная і сястра маці Ягонай Марыя Кляопава, і Марыя Магдалена.

ЛУКІ 2 : 48 – 50
48 І, убачыўшы Яго, зьдзівіліся, і маці Ягоная сказала Яму: «Дзіця! Што Ты зрабіў нам гэтак? Вось, бацька Твой і я з вялікай мукаю шукалі Цябе».
49 А Ён сказаў ім: «Навошта вы шукалі Мяне? Ці ж вы ня ведаеце, што Я мушу быць у тым, што [належыць] Айцу Майму?»
50 І яны не зразумелі слова, якое Ён сказаў ім.

ЯНА 17 : 1
1 Гэта сказаў Ісус, і падняў вочы Свае да неба, і прамовіў: «Ойча! Прыйшла гадзіна. Праслаў Сына Твайго, каб і Сын Твой праславіў Цябе,

ЯНА 16 : 21
21 Жанчына, калі нараджае, мае смутак, бо прыйшла яе гадзіна, але, калі народзіць дзіця, дык ужо ня памятае пра гора ад радасьці, бо нарадзіўся чалавек у сьвет.

ЛУКІ 2 : 19
19 А Марыя захавала ўсе словы гэтыя, складаючы [іх] у сэрцы сваім.

ЯКУБА 1 : 17
17 усякі дар добры і ўсякі дарунак дасканалы зыходзяць з вышыні, ад Айца сьвятла, у Якога няма рознасьці, ані ценю зьменлівасьці.

ЯНА 2 : 3 – 4
3 І, як не хапіла віна, маці Ісуса кажа Яму: «Віна ня маюць».
4 Кажа ёй Ісус: «Што Мне і табе, жанчына? Гадзіна Мая яшчэ не прыйшла».

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *