Пра што гаворыць Біблія маці – Усе біблейскія вершы пра маці

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае маці

ВЫХАД 20 : 12
12 Шануй бацьку твайго і маці тваю, каб працягнуліся дні твае на зямлі, якую ГОСПАД, Бог твой, дае табе.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 5 : 16
16 Шануй бацьку твайго і маці тваю, як загадаў табе ГОСПАД, Бог твой, каб працягнуліся дні твае і добра табе было на зямлі, якую ГОСПАД, Бог твой, дае табе.

МАЦЬВЕЯ 19 : 19
19 шануй бацьку твайго і маці; і любі бліжняга твайго, як самога сябе».

МАРКА 10 : 19
19 Ведаеш прыказаньні: “Не чужалож”, “Не забівай”, “Не крадзі”, “Ня сьведчы фальшыва”, “Не рабі крыўды”, “Шануй бацьку твайго і маці”».

ЛУКІ 18 : 20
20 Ведаеш прыказаньні: “Не чужалож”, “не забівай”, “не крадзі”, “ня сьведчы фальшыва”, “шануй бацьку твайго і маці тваю”».

ЭФЭСЦАЎ 6 : 2
2 «Шануй бацьку твайго і маці», — гэта першае прыказаньне з абяцаньнем:

ВЫХАД 21 : 15
15 Той, хто ўдарыць бацьку свайго і маці сваю, няхай сьмерцю памрэ.

ВЫХАД 21 : 17
17 Той, хто праклінае бацьку свайго і маці сваю, няхай сьмерцю памрэ.

ЛЯВІТ 18 : 7
7 Не адкрывай голасьці бацькі твайго і маці тваёй, бо гэта — маці твая, не адкрывай голасьць ейную.

ЛЯВІТ 19 : 3
3 Няхай кожны баіцца маці сваю і бацьку свайго. І захоўвайце суботы Мае. Я — ГОСПАД, Бог ваш!

ЛЯВІТ 20 : 9
9 Хто праклінае бацьку свайго і маці сваю, сьмерцю памрэ; хто праклінаў бацьку свайго і маці сваю, кроў ягоная [будзе] на ім.

1 ВАЛАДАРОЎ 19 : 20
20 І [Элісэй] пакінуў валоў, і пабег за Ільлёю, і сказаў: «Дазволь мне пацалаваць бацьку майго і маці маю, і я пайду за табой». І ён сказаў яму: «Ідзі і вяртайся, бо што я зрабіў табе?»

ПРЫПОВЕСЬЦІ 1 : 8
8 Сыне мой, паслухай перасьцярогаў бацькі твайго і не адкідай настаўленьняў маці тваёй,

ПРЫПОВЕСЬЦІ 6 : 20
20 Сыне мой, захавай прыказаньні бацькі твайго і не пакідай закон маці тваёй,

ПРЫПОВЕСЬЦІ 10 : 1
1 Прыповесьці Салямона. Мудры сын — радасьць для бацькі, а дурны сын — смутак для маці.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 15 : 20
20 Мудры сын — радасьць для бацькі, а дурны чалавек пагарджае маці сваёй.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 19 : 26
26 Руйнуе бацьку, выганяе маці сын, які прыносіць сорам і ганьбу.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 20 : 20
20 Хто кляне бацьку свайго і маці сваю, у таго сьветач патухне сярод глыбокай цемры.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 23 : 25
25 Няхай радуецца бацька твой, і тая, што нарадзіла цябе, няхай весяліцца.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 28 : 24
24 Хто абкрадае бацьку свайго і маці сваю і кажа: «Няма тут віны», той супольнік нішчыцелю.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 29 : 15
15 Дубец і дакор даюць мудрасьць, а дзіцё, пакінутае [само сабе], — сорам для маці яго.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 30 : 11
11 [Ёсьць] пакаленьне, якое праклінае бацьку свайго і не дабраслаўляе маці сваю,

ПРЫПОВЕСЬЦІ 30 : 17
17 Вока, якое зьдзекуецца з бацькі і пагарджае паслухмянасьцю маці, выдзяўбуць груганы над ракою і зьядуць арляняты.

МАЦЬВЕЯ 10 : 37
37 Хто любіць бацьку ці маці больш за Мяне, ня варты Мяне; і хто любіць сына ці дачку больш за Мяне, ня варты Мяне.

МАЦЬВЕЯ 15 : 6
6 той можа і не шанаваць бацьку свайго ці маці сваю”. І вы пазбавілі сілы прыказаньне Божае дзеля традыцыяў вашых.

МАРКА 7 : 12
12 і ўжо дазваляеце яму нічога не рабіць для бацькі свайго або маці сваёй,

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *