Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Махла
ЛІКІ 26 : 33
33 А Цэлафхад, сын Хэфэра, ня меў сыноў, а толькі дочак, а імёны дочак Цэлафхада: Махля, Ноа, Хогля, Мілька і Тырца.
ЛІКІ 27 : 7
7 «[Справядліва] дамагаюцца дочкі Цэлафхада. Дай ім уласнасьць, спадчыну паміж братоў бацькі іхняга, і няхай яны маюць спадчыну бацькі іхняга.
ЛІКІ 36 : 12
12 Пайшлі яны замуж за [людзей] з сям’і сыноў Манасы, сына Язэпа, і так спадчына іхняя засталася пры пакаленьні сям’і бацькі іхняга.
ЕГОШУА 17 : 4
4 І яны прыйшлі перад аблічча Элеазара сьвятара, і Егошуа, сына Нуна, і князёў, і сказалі: «ГОСПАД загадаў Майсею, каб даў нам спадчыну між братоў нашых». І далі ім паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА спадчыну між братоў бацькі іхняга.
Leave a Reply