Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае матэматыка
1 ВАЛАДАРОЎ 7 : 23
23 І зрабіў ён з медзі мора, ад берагу да берагу дзесяць локцяў, круглае, у вышыню пяць локцяў, і трыццаць локцяў наўкола.
1 ВАЛАДАРОЎ 6 : 2 – 3
2 Дом, які валадар Салямон будаваў для ГОСПАДА, меў шэсьцьдзясят локцяў даўжыні, і дваццаць локцяў шырыні, і трыццаць локцяў вышыні.
3 Прысенак перад Дому Сьвятым меў дваццаць локцяў даўжыні, адпаведна да шырыні Дому, і дзесяць локцяў шырыні перад Домам.
ПСАЛЬМЫ 90 : 12
12 Лічыць дні нашыя навучы Ты нас, каб прыдбаць нам мудрае сэрца.
БЫЦЬЦЁ 6 : 15 – 16
15 Вось так маеш зрабіць яго: трыста локцяў даўжыня каўчэгу, пяцьдзясят локцяў шырыня яго і трыццаць локцяў вышыня яго.
16 Зробіш вакно ў каўчэгу, і ў локаць скончыш яго ўгары. Уваход у каўчэг разьмесьціш з боку яго; ніжні, другі і трэці [паверхі] зробіш у ім.
2 ЦІМАФЕЯ 3 : 16
16 Усё Пісаньне натхнёнае Богам і карыснае дзеля навучаньня, дзеля дакараньня, дзеля выпраўленьня, дзеля дысцыплінаваньня ў праведнасьці,
ЛУКІ 14 : 28
28 Бо хто з вас, хочучы пабудаваць вежу, сеўшы спачатку, не аблічыць выдаткаў, ці мае, каб дакончыць яе,
БЫЦЬЦЁ 6 : 19 – 20
19 І з усяго жывога, з кожнага цела прывядзеш па двое ў каўчэг, каб засталіся жывыя з табою, мужчынскага [роду] і жаночага няхай яны будуць.
20 З птушак паводле гатункаў іх, са скаціны паводле гатунку яго і з усіх паўзуноў зямных паводле гатункаў іх, з усіх па двое ўвойдуць да цябе, каб засталіся жывыя.
1 ВАЛАДАРОЎ 6 : 6
6 І меў ніжні паверх пяць локцяў шырыні, сярэдні — шэсьць локцяў шырыні, а трэці — сем локцяў шырыні, бо ён зрабіў абмуроўку вакол Дому звонку, каб прыбудова не датыкалася да муроў Дому.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 1 : 1 – 33
1 Прыповесьці Салямона, сына Давіда, валадара Ізраіля,
2 каб спазнаць мудрасьць і настаўленьне, зразумець словы розуму,
3 каб атрымаць настаўленьні ў разважлівасьці, праведнасьці, судзе і справядлівасьці,
4 каб неразумным даць разумнасьць, юнаку — веды і разважлівасьць.
5 Мудры няхай слухае і павялічвае веды, а разумны няхай прыдбае мудрыя думкі,
6 каб зразумець выслоўе і прыповесьць, словы мудрых і загадкі іхнія.
7 Страх перад ГОСПАДАМ — пачатак веданьня. Неразумныя пагарджаюць мудрасьцю і настаўленьнем.
8 Сыне мой, паслухай перасьцярогаў бацькі твайго і не адкідай настаўленьняў маці тваёй,
9 бо яны — прывабны вянок на галаве тваёй і каштоўныя каралі на шыі тваёй.
10 Сыне мой, калі б цябе намаўлялі грэшнікі, не далучайся да іх.
11 Калі яны скажуць: «Хадзем з намі! Зробім засаду дзеля праліцьця крыві; наставім без прычыны пастку на нявіннага;
12 праглынем іх жыўцом, як пекла, і цалкам, як тых, што зыходзяць у магілу;
13 знойдзем усялякія каштоўнасьці, напоўнім дамы свае здабычаю.
14 Жэрабя сваё кідай разам з намі, няхай адзін мех будзе для нас усіх».
15 Сыне мой, не хадзі з імі, устрымай нагу тваю ад сьцежкі іхняй,
16 бо ногі іхнія бягуць да злачынства і сьпяшаюцца на праліцьцё крыві.
17 Бо надарэмна настаўляецца сетка на вачах усяго птаства.
18 А яны цікуюць на ўласную кроў, робяць засаду супраць душы сваёй.
19 Такія вось сьцежкі кожнага, хто прагне чужога даброцьця; яно забірае душу таго, хто завалодае ім.
20 Мудрасьць гукае на вуліцах, на плошчах узьнімае голас свой,
21 на скрыжаваньнях шумлівых дарог кліча, у брамах гарадзкіх гучаць яе словы:
22 «Дакуль, неразумныя, будзеце любіць неразумнасьць; дакуль, насьмешнікі, будзеце захапляцца насьмешкамі сваімі, а невукі — пагарджаць веданьнем?
23 Зьвярніцеся да настаўленьня майго, і я выльлю на вас духа майго, і абвяшчу вам словы мае.
24 Вось жа я клікала, але вы адмаўляліся, працягвала руку сваю, але ніхто не зьвярнуў увагі.
25 Вы ўзгардзілі радай маёю і адкінулі дакараньні мае.
26 Дык і я буду сьмяяцца з падзеньня вашага, і насьміхацца буду, калі прыйдзе на вас жах.
27 Калі нахлыне жах, як бура, і загуба ваша, быццам віхура, калі прыйдуць на вас трывога і гора,
28 тады будуць клікаць мяне, але я не адкажу, будуць шукаць мяне, і ня знойдуць мяне.
29 Бо яны зьненавідзелі веданьне і ня выбралі для сябе страху перад ГОСПАДАМ,
30 і не пайшлі за парадамі маімі, і ўзгардзілі перасьцярогамі маімі.
31 Дык няхай ядуць яны плады шляху свайго і насыцяцца намерамі сваімі.
32 Бо адступніцтва неразумных заб’е іх, бяздумнасьць дурняў загубіць іх.
33 А хто слухае мяне, будзе жыць бясьпечна, будзе спакойны, не баючыся зла».
ЯНА 21 : 11
11 Сымон Пётар пайшоў і выцягнуў на зямлю нерат, поўны вялікіх рыбаў, якіх было сто пяцьдзясят тры, і пры гэткай колькасьці нерат не падраўся.
ГЕБРАЯЎ 13 : 8
8 Ісус Хрыстос учора і сёньня Той Самы, і на вякі.
БЫЦЬЦЁ 2 : 2 – 3
2 І скончыў Бог у сёмы дзень працу Сваю, якую зрабіў, і супачыў у сёмы дзень ад усёй працы Сваёй, якую зрабіў.
3 І дабраславіў Бог дзень сёмы, і асьвяціў яго, бо ў ім супачыў ад усёй працы Сваёй, калі ствараў Бог, робячы.
АДКРЫЦЬЦЁ 13 : 18
18 Вось тут мудрасьць. Хто мае розум, няхай аблічыць лічбу зьвера; бо гэта лічба чалавека, і лічба яго шэсьцьсот шэсьцьдзясят шэсьць.
Leave a Reply