Пра што гаворыць Біблія Маразм – Усе біблейскія вершы пра Маразм

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Маразм

ПРЫПОВЕСЬЦІ 26 : 18
18 Як вар’ят, які кідае агонь, стрэлы і сьмерць,

1 САМУЭЛЯ 21 : 15
15 І Ахіш сказаў слугам сваім: «Ці ж ня бачыце, што ён — вар’ят. Навошта вы прывялі яго да мяне?

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 28 : 28
28 Дакранецца цябе ГОСПАД вар’яцтвам, сьлепатою і неспакоем сэрца.

ЗАХАРЫЯ 12 : 4
4 У той дзень, кажа ГОСПАД, Я ўдару кожнага каня жахам, а вершніка ягонага — шаленствам; і на дом Юды Я адкрыю вочы Мае, а ўсіх коней народаў Я ўдару сьлепатою.

ДАНІІЛ 4 : 34
34 Цяпер я, Навухаданосар, выхваляю, вывышаю і слаўлю Валадара Нябеснага, бо ўсе ўчынкі Ягоныя — праўда, і шлях Ягоны — правасудзьдзе, Ён можа панізіць тых, якія ходзяць пыхліва».

МАРКА 3 : 21
21 І, пачуўшы [гэта], сваякі Ягоныя пайшлі ўзяць Яго, бо казалі, што Ён зьдзівачэў.

ЯНА 10 : 20
20 Многія з іх казалі: «Ён мае дэмана і вар’яцее; што вы слухаеце Яго?»

ДЗЕІ 26 : 25
25 А той кажа: «Не вар’яцею, вяльможны Фэсьце, але прамаўляю словы праўды і здаровага розуму,

МАЦЬВЕЯ 4 : 24
24 І прайшлі пра Яго чуткі па ўсёй Сірыі, і прыводзілі да Яго ўсіх нядужых, з рознымі хворасьцямі і пакутамі, і апанаваных дэманамі, і люнатыкаў, і спараліжаваных, і Ён іх аздараўляў.

МАЦЬВЕЯ 17 : 15
15 «Госпадзе! Зьлітуйся над сынам маім, ён люнатык і цяжка церпіць; бо часта кідаецца ў агонь і часта ў ваду.

1 САМУЭЛЯ 16 : 14
14 І пакінуў Дух ГОСПАДА Саўла, і авалодаў ім дух ліхі ад ГОСПАДА.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *