Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Малітоўнасць
ПСАЛЬМЫ 5 : 3
3 Выслухай голас крыку майго, Валадару мой і Божа мой, бо я да Цябе малюся.
ПСАЛЬМЫ 42 : 8
8 Бяздоньне гукае бяздоньню пры шуме Тваіх вадаспадаў; усе воды Твае і ўсе хвалі Твае прайшлі праз мяне.
ПСАЛЬМЫ 109 : 4
4 За любоў маю яны супрацьстаяць мне, а я малюся.
ПСАЛЬМЫ 116 : 2
2 бо Ён прыхіліў да мяне вуха Сваё ў дзень, калі я клікаў [Яго].
ДАНІІЛ 6 : 10
10 А Данііл, калі даведаўся, што падпісаны ліст, пайшоў у дом свой, і вокны ў пакоі ягоным былі адчыненыя ў бок Ерусаліму, і тройчы ў дзень ён схіліў калені свае і маліўся, і дзякаваў Богу свайму так, як рабіў перад гэтым.
ЛУКІ 2 : 37
37 І была яна ўдава гадоў васьмідзесяці чатырох, якая не адыходзіла ад сьвятыні, постам і просьбаю служачы [Богу] дзень і ноч.
ДЗЕІ 6 : 4
4 а мы будзем трываць у малітве і служэньні слова».
ДЗЕІ 10 : 2
2 пабожны і багабойны з усім домам сваім. Ён чыніў шмат міласьцінаў народу і ўсьцяж маліўся Богу.
ДЗЕІ 10 : 9
9 А на наступны дзень, як яны былі ў дарозе і набліжаліся да гораду, Пётар узыйшоў на дах памаліцца каля шостае гадзіны.
РЫМЛЯНАЎ 1 : 9
9 Бо сьведка мне Бог, Якому служу духам маім у Эвангельлі Сына Яго, што несупынна ўзгадваю вас,
РЫМЛЯНАЎ 12 : 12
12 [маючы] надзею, радуйцеся; у прыгнёце будзьце вытрывалымі; у малітве — няспыннымі;
ЭФЭСЦАЎ 1 : 16
16 няспынна дзякую за вас Богу, узгадваючы пра вас у малітвах маіх,
КАЛАСЯНАЎ 1 : 9
9 Дзеля гэтага і мы з таго дня, як пачулі, не перастаем маліцца за вас і прасіць, каб вы былі напоўненыя пазнаньнем волі Яго ў-ва ўсякай мудрасьці і разуменьні духоўным,
1 ТЭСАЛОНЦАЎ 3 : 10
10 уначы і ўдзень горача молячыся, каб убачыць аблічча вашае і дапоўніць нястачу ў веры вашай?
1 ТЭСАЛОНЦАЎ 5 : 17
17 Несупынна маліцеся.
1 ЦІМАФЕЯ 5 : 5
5 Праўдзівая ўдава і адзінокая спадзяецца на Бога і трывае ў малітвах і просьбах уночы і ўдзень,
2 ЦІМАФЕЯ 1 : 3
3 Дзякую Богу, Якому служу ад бацькоў з чыстым сумленьнем, што няспынна ўзгадваю пра цябе ў просьбах маіх уночы і ўдзень,
Leave a Reply