Пра што гаворыць Біблія Малітва – Усе біблейскія вершы пра Малітва

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Малітва

1 ВАЛАДАРОЎ 18 : 39
39 І ўбачыў [гэта] ўвесь народ, і ўпаў на аблічча сваё, і сказаў: «ГОСПАД — гэта Бог! ГОСПАД — гэта Бог!»

ПСАЛЬМЫ 5 : 3
3 Выслухай голас крыку майго, Валадару мой і Божа мой, бо я да Цябе малюся.

ПСАЛЬМЫ 88 : 13
13 Ці ў цемры даведаюцца пра цуды Твае, і пра праведнасьць Тваю — у зямлі забыцьця?

ПСАЛЬМЫ 143 : 8
8 Дай мне раніцаю чуць пра міласэрнасьць Тваю, бо я на Цябе спадзяюся. Дай мне ведаць шлях, якім мне ісьці, бо да Цябе я ўзьнімаю душу маю.

ІСАЯ 33 : 2
2 ГОСПАДЗЕ, зьлітуйся над намі, мы на Цябе спадзяемся. Будзь рамяном нашым шторанку і збаўленьнем нашым у час уціску.

ПСАЛЬМЫ 88 : 1
1 Сьпеў. Псальм сыноў Караха. Кіраўніку хору: на лад сумны, суцішаны. Навучаньне Гэмана Эзрахі.

ПСАЛЬМЫ 55 : 17
17 А Я буду клікаць да Бога, і ГОСПАД збавіць мяне.

ДАНІІЛ 6 : 10
10 А Данііл, калі даведаўся, што падпісаны ліст, пайшоў у дом свой, і вокны ў пакоі ягоным былі адчыненыя ў бок Ерусаліму, і тройчы ў дзень ён схіліў калені свае і маліўся, і дзякаваў Богу свайму так, як рабіў перад гэтым.

ЛУКІ 6 : 12
12 І сталася ў тыя дні, узыйшоў Ён на гару памаліцца, і быў усю ноч у малітве да Бога.

1 ТЭСАЛОНЦАЎ 5 : 17
17 Несупынна маліцеся.

ГЕБРАЯЎ 4 : 16
16 Дык будзем набліжацца з адвагаю да пасаду ласкі, каб атрымаць літасьць і знайсьці ласку дапамогі ў адпаведны час.

БЫЦЬЦЁ 18 : 32
32 І сказаў ён: «Няхай ня гневаецца Госпад мой, і я буду гаварыць яшчэ раз. Можа, знойдзецца там дзесяць?» І Ён сказаў: «Ня зьнішчу дзеля дзесяці».

ВЫХАД 33 : 12
12 I сказаў Майсей ГОСПАДУ: «Глядзі, Ты кажаш мне: “Узьвядзі народ гэты”, а Ты не паведаміў мне, каго пашлеш са мною. І Ты сказаў: “Я ведаю цябе на імя”, і таксама: “Ты знайшоў ласку ў вачах Маіх”.

ВЫХАД 33 : 18
18 I сказаў [Майсей]: «Пакажы мне, прашу, славу Тваю».

БЫЦЬЦЁ 24 : 63
63 I выйшаў Ісаак падумаць у поле пад вечар, і ўзьняў вочы свае, і ўбачыў, і вось, вярблюды прыходзяць.

МАЦЬВЕЯ 6 : 6
6 Ты ж, калі молішся, увайдзі ў пакой твой і, зачыніўшы дзьверы твае, памаліся Айцу твайму, Які ўтоены, і Айцец твой, Які бачыць утоенае, дасьць табе яўна.

ПСАЛЬМЫ 5 : 1 – 168

1 Кіраўніку хору: на флейтах. Псальм Давіда.
2 Прыхілі вуха да словаў маіх, ГОСПАДЗЕ, зваж на ўздыханьне маё.
3 Выслухай голас крыку майго, Валадару мой і Божа мой, бо я да Цябе малюся.
4 ГОСПАДЗЕ, раніцаю пачуй голас мой; на досьвітку стану перад Табою і буду ўглядацца.
5 Бо Ты — Бог, Якому недаспадобы няправасьць; злыдзень ня будзе жыць пры Табе!
6 Тыя, што хваляцца сабою, ня будуць стаяць перад вачыма Тваімі, Ты ненавідзіш усіх злачынцаў.
7 Ты зьнішчаеш хлусьлівых; крыважэрнымі і падступнымі брыдзіцца ГОСПАД.
8 А я праз вялікую міласэрнасьць Тваю ўвайду ў Дом Твой, і ў страху Тваім пакланюся ў Сьвятыні сьвятасьці Тваёй.
9 ГОСПАДЗЕ, вядзі мяне ў праведнасьці Тваёй; насупраць ворагам маім выпрастуй шлях Твой перад абліччам маім.
10 Бо няма шчырасьці ў вуснах іхніх; нутро іхняе — распуста; горла іхняе — магіла адчыненая; языком сваім ашукваюць.
11 Абвінаваць іх, Божа! Няхай загінуць яны ад намераў сваіх! За мноства правінаў іхніх адкінь Ты іх, бо яны збунтаваліся супраць Цябе.
12 І няхай радуюцца ўсе, якія ў Табе маюць надзею; няхай весяляцца навекі, бо Ты іх бароніш; і няхай узрадуюцца ў Табе тыя, якія любяць імя Тваё.
13 Бо Ты дабраслаўляеш праведнага, ГОСПАДЗЕ, і ўпадабаньнем Тваім, як шчытом, засланяеш яго.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *