Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Малако
БЫЦЬЦЁ 18 : 8
8 І ўзяў масла і малака, і цяля, якое прыгатаваў, і паклаў перад абліччам Іх, і сам стаў каля Іх пад дрэвам, і яны елі.
СУДЗЬДЗЯЎ 4 : 19
19 Ён сказаў ёй: «Дай мне, калі ласка, крыху вады, бо я вельмі засьмягшы». Яна адкрыла буклак з малаком і дала яму напіцца, а потым зноў накрыла яго.
ПЕСЬНЯ 5 : 1
1 «Я ўвайшоў у сад мой, сястра мая, нявеста; зьбіраю міру маю з пахошчамі маімі, ем соты мае з мёдам маім, п’ю віно маё з малаком маім. Ешце, сябры, і піце, і насычайцеся каханьнем!»
ЭЗЭКІЭЛЬ 25 : 4
4 вось, Я аддам цябе сынам Усходу ў спадчыну. І яны разложаць табары свае ў цябе, і паставяць сялібы свае ў цябе, яны будуць есьці плады твае і піць малако тваё.
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 9 : 7
7 Хто калі служыць у войску на свой кошт? Хто садзіць вінаград і ня есьць пладоў яго? Ці хто пасе статак і ня есьць малака ад статку?
ПРЫПОВЕСЬЦІ 27 : 27
27 І досыць казінага малака на ежу табе, і на ежу дому твайму, і на жыцьцё для служак тваіх.
ДРУГАЗАКОНЬНЕ 32 : 14
14 маслам кароваў і малаком авечак, тлушчам ягнятаў, і бараноў Башану, і казлоў, і тлушчам нырак, і найчысьцейшай пшаніцай, і ён піў кроў вінаграду.
ІСАЯ 7 : 22
22 і станецца дзеля вялікага ўдою малака будзе есьці масла, бо масла і мёд будзе есьці кожны, хто застанецца ў зямлі гэтай.
БЫЦЬЦЁ 32 : 15
15 вярблюдзіцаў дойных з вярблюдзянятамі іхнімі трыццаць, кароў сорак і валоў дзесяць, асьліцаў дваццаць і асьлянят дзесяць.
ДРУГАЗАКОНЬНЕ 32 : 14
14 маслам кароваў і малаком авечак, тлушчам ягнятаў, і бараноў Башану, і казлоў, і тлушчам нырак, і найчысьцейшай пшаніцай, і ён піў кроў вінаграду.
1 САМУЭЛЯ 6 : 7
7 І цяпер падрыхтуйце новы воз і дзьве дойныя каровы, на якіх не было ярма, і запражыце кароваў у вазы, а цялятаў іхніх адвядзіце дамоў.
1 САМУЭЛЯ 6 : 10
10 І зрабілі людзі такім чынам. І ўзялі дзьве дойныя каровы, і запрэглі іх у воз, а цялятаў іхніх затрымалі ў хляве.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 30 : 33
33 Бо хто зьбівае малако, атрымае масла, і хто ўдарыць у нос, атрымае кроў, а хто выклікае гнеў, атрымае сварку.
ВЫХАД 23 : 19
19 Першыя пяршыны зямлі тваёй прынось у дом ГОСПАДА, Бога твайго. Не вары казьляняці ў малацэ маці ягонай.
ДРУГАЗАКОНЬНЕ 14 : 21
21 Ня будзеце есьці ніякай падліны. Дасі яе прыхадню, які ў брамах тваіх, і будзе есьці, або прадасі чужынцу, бо ты — народ сьвяты для ГОСПАДА, Бога твайго. Не вары казьляняці ў малацэ маці ягонай.
ВЫХАД 3 : 8
8 I Я зыходжу, каб вызваліць яго з рукі Эгіпцянаў і вывесьці яго з зямлі гэтай у зямлю добрую і прасторную, у зямлю, якая цячэ малаком і мёдам, на месца Хананейцаў, і Хетаў, і Амарэяў, і Пэрэзэяў, і Хівеяў, і Евусэяў.
ВЫХАД 3 : 17
17 I Я сказаў: ‘Я выведу вас з прыгнёту Эгіпецкага ў зямлю Хананейцаў, Хетаў, Амарэяў, Пэрэзэяў, Хівеяў і Евусэяў, у зямлю, якая цячэ малаком і мёдам’””.
ВЫХАД 13 : 5
5 I будзе, калі ўвядзе вас ГОСПАД у зямлю Хананейца, і Хета, і Амарэя, і Хівея, і Евусэя, пра якую Ён прысягаў бацькам тваім, што дасьць табе зямлю, якая цячэ малаком і мёдам, захоўвай служэньне гэтае ў месяцы гэтым.
ВЫХАД 33 : 3
3 I ўвядзе ён вас у зямлю, дзе цячэ малако і мёд, бо Сам Я не пайду сярод цябе, бо ты — народ з цьвёрдым каркам, каб Я не выгубіў вас у дарозе».
ЛІКІ 13 : 27
27 І расказвалі ім, і сказалі: «Мы прыйшлі ў зямлю, у якую ты паслаў нас, якая сапраўды ацякае малаком і мёдам, і такія плады ейныя.
ДРУГАЗАКОНЬНЕ 26 : 9
9 і прывёў нас у гэтае месца, і даў нам зямлю, якая ацякае малаком і мёдам.
ДРУГАЗАКОНЬНЕ 26 : 15
15 Дык глянь са сьвятой Сялібы Тваёй, з неба, і дабраславі народ Твой, Ізраіля, і зямлю, якую Ты даў нам, як прысягаў бацькам нашым, зямлю, якая ацякае малаком і мёдам”.
ІСАЯ 55 : 1
1 Гэй, усе спрагнёныя, прыходзьце да вады, і тыя, што ня маюць срэбра, прыходзьце, купляйце і спажывайце; прыходзьце і купляйце бяз срэбра і бяз платы віно і малако!
ІСАЯ 60 : 16
16 І будзеш ты смактаць малако народаў, і грудзі валадароў будзеш смактаць, і даведаешся, што Я — ГОСПАД, Збаўца твой і Адкупіцель твой, Моцны Якуба.
Leave a Reply