Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Магістрат
СУДЗЬДЗЯЎ 18 : 7
7 І пайшлі тыя пяць чалавек, і прыбылі ў Ляіш, і ўбачылі народ, які жыве без аніякага страху па звычаю Сідонцаў, у бясьпецы і ў супакоі, бо не было нікога, хто нападаў бы на зямлю іхнюю. І Сідонцы былі ад іх далёка, і ня мелі яны ніякіх справаў з Асурам.
ЭЗРА 7 : 25
25 А ты, Эзра, паводле мудрасьці Бога твайго, якая ў руцэ тваёй, прызнач урадоўцаў і судзьдзяў, якія будуць судзіць увесь народ, які ў Зарэччы, усіх, якія ведаюць Закон Бога твайго; і вучыце тых, якія ня ведаюць.
ЛУКІ 12 : 11
11 А калі прывядуць вас у сынагогі, і да начальнікаў, і да ўладаў, не клапаціцеся, як ці што будзеце адказваць, ці што будзеце гаварыць,
ЛУКІ 12 : 58
58 Бо калі ты ідзеш з супраціўнікам сваім да начальніка, па дарозе аддай заробленае, каб пазбыцца яго, каб ён не прывёў цябе да судзьдзі, і судзьдзя не аддаў бы цябе кату, і кат ня кінуў бы цябе ў вязьніцу.
ДЗЕІ 16 : 20
20 І прывёўшы іх да войтаў, сказалі: «Гэтыя людзі трывожаць наш горад, а яны — Юдэі,
ДЗЕІ 16 : 22
22 І паўстаў натоўп супраць іх, і войты, сарваўшы з іх адзеньне, загадалі біць іх кіямі.
ДЗЕІ 16 : 35
35 А як настаў дзень, паслалі войты жандараў, кажучы: «Вызваль людзей гэтых».
ДЗЕІ 16 : 38
38 Жандары абвясьцілі словы гэтыя войтам, і тыя спалохаліся, пачуўшы, што яны — Рымляне.
Leave a Reply