Пра што гаворыць Біблія магчымасці – Усе біблейскія вершы пра магчымасці

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае магчымасці

МАЦЬВЕЯ 25 : 1 – 46
1 Тады падобнае будзе Валадарства Нябеснае да дзесяці дзяўчынаў, якія, узяўшы лямпы свае, выйшлі насустрач жаніху.
2 А пяць з іх былі мудрыя, і пяць — дурныя.
3 Тыя, што былі дурныя, узяўшы лямпы свае, ня ўзялі з сабою алею.
4 А мудрыя ўзялі алей у пасудзінах сваіх разам з лямпамі сваімі.
5 А як жаніх замарудзіў, задрамалі ўсе і паснулі.
6 А сярод ночы ўзьняўся крык: “Вось, жаніх ідзе, выходзьце насустрач яму!”
7 Тады ўсталі ўсе тыя дзяўчыны і направілі лямпы свае.
8 Дурныя ж сказалі мудрым: “Дайце нам вашага алею, бо лямпы нашыя згасаюць”.
9 А мудрыя адказалі, кажучы: “Каб хапіла і нам, і вам, ідзіце лепш да прадаўцоў і купіце сабе”.
10 Калі ж пайшлі яны купляць, прыйшоў жаніх, і падрыхтаваныя ўвайшлі з ім на вясельле, і дзьверы былі зачыненыя.
11 А пасьля прыходзяць і другія дзяўчыны, кажучы: “Пане, пане! Адчыні нам!”
12 Ён жа, адказваючы, сказаў: “Сапраўды кажу вам: ня ведаю вас”.
13 Дык чувайце, бо ня ведаеце ані дня, ані гадзіны, у якую прыйдзе Сын Чалавечы.
14 Бо, як чалавек, выяжджаючы, паклікаў слугаў сваіх і даў ім маёмасьць сваю.
15 І аднаму даў пяць талентаў, а іншаму — два, а іншаму — адзін; кожнаму паводле сілы ягонай, і адразу выехаў.
16 Той, які ўзяў пяць талентаў, пайшоўшы, працаваў з імі і прыдбаў другія пяць талентаў.
17 Гэтаксама і той, [які ўзяў] два, прыдбаў і другія два.
18 А той, які ўзяў адзін, адыйшоўшы, закапаў яго ў зямлю і схаваў срэбра пана свайго.
19 Праз доўгі час прыходзіць пан слугаў тых і рахуецца з імі.
20 І, падыйшоўшы, той, які ўзяў пяць талентаў, прынёс другія пяць талентаў, кажучы: “Пане, пяць талентаў ты даў мне; вось другія пяць талентаў я прыдбаў на іх”.
21 А пан ягоны прамовіў да яго: “Добра, добры і верны слуга! У малым ты быў верны, над многім цябе пастаўлю; увайдзі ў радасьць пана твайго”.
22 Падыйшоўшы, той, які ўзяў два таленты, сказаў: “Пане, два таленты ты даў мне, вось, другія два таленты я прыдбаў на іх”.
23 Прамовіў да яго пан ягоны: “Добра, добры і верны слуга! У малым ты быў верны, над многім цябе пастаўлю; увайдзі ў радасьць пана твайго”.
24 А той, які ўзяў адзін талент, падыйшоўшы, сказаў: “Пане, я ведаю цябе, што ты — чалавек жорсткі, які жне, дзе ня сеяў, і зьбірае, дзе не рассыпаў.
25 І, збаяўшыся, я пайшоў і схаваў талент твой у зямлю; вось, трымай тваё”.
26 Адказваючы, пан ягоны сказаў яму: “Злы слуга і лянівы! Ты ведаў, што я жну, дзе ня сеяў, і зьбіраю, дзе не рассыпаў.
27 Дык мусіў ты аддаць срэбра маё купцам; і я, прыйшоўшы, атрымаў бы сваё з прыбыткам.
28 Дык вазьміце ў яго талент і дайце таму, які мае дзесяць талентаў.
29 Бо ўсякаму, хто мае, будзе дадзена і памножыцца, а ў таго, хто ня мае, і тое, што мае, будзе ўзята ў яго.
30 А нягоднага слугу кіньце ў цемру вонкавую; там будзе плач і скрыгат зубоў”.
31 А калі прыйдзе Сын Чалавечы ў славе Сваёй, і ўсе сьвятыя анёлы з Ім, тады Ён сядзе на пасадзе славы Сваёй.
32 І будуць сабраныя перад Ім усе народы; і Ён аддзеліць адных ад другіх, як пастух аддзяляе авечак ад казлоў.
33 І паставіць авечак праваруч Сябе, а казлоў — леваруч.
34 Тады скажа Валадар тым, якія праваруч Яго: “Ідзіце, дабраслаўлёныя Айцом Маім, вазьміце ў спадчыну Валадарства, падрыхтаванае вам ад заснаваньня сьвету.
35 Бо Я быў галодны, і вы далі Мне есьці; Я смагнуў, і вы напаілі Мяне; быў чужынцам, і вы прынялі Мяне,
36 быў голы, і вы апранулі Мяне; быў хворы, і вы адведалі Мяне; быў у вязьніцы, і вы прыйшлі да Мяне”.
37 Тады адкажуць Яму праведнікі, кажучы: “Госпадзе! Калі мы бачылі Цябе галодным і накармілі, ці сасьмяглым і напаілі?
38 Калі ж мы бачылі Цябе чужынцам і прынялі, ці голым і апранулі?
39 Калі ж мы бачылі Цябе хворым, ці ў вязьніцы, і прыйшлі да Цябе?”
40 І, адказваючы, Валадар скажа ім: “Сапраўды кажу вам: тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі”.
41 Тады скажа Ён і тым, якія леваруч: “Ідзіце ад Мяне, праклятыя, у агонь вечны, падрыхтаваны д’яблу і анёлам ягоным.
42 Бо Я быў галодны, і вы ня далі Мне есьці; смагнуў, і вы не напаілі Мяне;
43 быў чужынцам, і вы не прынялі Мяне; быў голы, і вы не апранулі Мяне; быў хворы і ў вязьніцы, і вы не адведалі Мяне”.
44 Тады і яны адкажуць Яму, кажучы: “Госпадзе, калі мы бачылі Цябе галодным, ці сасьмяглым, ці чужынцам, ці голым, ці хворым, ці ў вязьніцы, і не паслужылі Табе?”
45 Тады адкажа Ён ім, кажучы: “Сапраўды кажу вам: тое, што вы не зрабілі аднаму з гэтых меншых, Мне не зрабілі”.
46 І пойдуць гэтыя на пакараньне вечнае, а праведнікі — у жыцьцё вечнае».

ПРЫПОВЕСЬЦІ 6 : 6 – 11
6 Ідзі да мураша, гультаю, і паглядзі на шляхі ягоныя, і станься мудрым.
7 Няма ў яго начальніка, ані наглядчыка, ані кіраўніка,
8 але ён летам загатаўляе хлеб сабе і зьбірае ежу сваю ў жніво.
9 Як доўга, гультаю, будзеш спаць? Калі ты ўстанеш ад сну свайго?
10 Крыху пасьпіш, крыху падрэміш, крыху, склаўшы рукі, паляжыш,
11 і прыйдзе, як валацуга, беднасьць твая, і нястача твая, як чалавек узброены.

ЛУКІ 19 : 12 – 27
12 Тады Ён сказаў: «Нейкі чалавек высокага роду пайшоў у далёкі край узяць сабе валадарства і вярнуцца.
13 Паклікаўшы ж дзесяць слугаў сваіх, даў ім дзесяць мінаў і сказаў ім: “Гандлюйце, пакуль прыйду”.
14 А грамадзяне ненавідзелі яго і паслалі сьледам за ім пасольства, кажучы: “Ня хочам, каб гэты валадарыў над намі”.
15 І сталася, як ён вярнуўся, атрымаўшы валадарства, сказаў паклікаць да сябе слугаў тых, якім даў срэбра, каб даведацца, хто што зарабіў.
16 І прыйшоў першы, кажучы: “Пане! Міна твая прынесла дзесяць мінаў”.
17 І ён сказаў яму: “Добра, добры слуга! За тое, што ты ў малым быў верны, будзеш мець уладу над дзесяцьцю гарадамі”.
18 І прыйшоў другі, кажучы: “Пане! Міна твая зарабіла пяць мінаў”.
19 Сказаў і гэтаму: “І ты будзь над пяцьцю гарадамі”.
20 І трэці прыйшоў, кажучы: “Пане! Вось твая міна, якую я меў, завязаўшы ў хустку,
21 бо я баяўся цябе, што ты чалавек строгі, бярэш тое, што не лажыў, і жнеш тое, што ня сеяў”.
22 Той жа кажа яму: “Паводле вуснаў тваіх буду судзіць цябе, злы слуга. Ты ведаў, што я — чалавек строгі, бяру тое, што не лажыў, і жну тое, што ня сеяў.
23 Чаму ж ты не аддаў срэбра майго на стол [купцам], і я, прыйшоўшы, атрымаў бы яго з прыбыткам?”
24 І сказаў тым, што побач стаялі: “Вазьміце ў яго міну і дайце таму, які мае дзесяць мінаў”.
25 І сказалі яму: “Пане, ён мае дзесяць мінаў!”
26 “Кажу вам, што ўсякаму, хто мае, дадзена будзе, а ў таго, хто ня мае, будзе забрана і тое, што мае.
27 А ворагаў маіх, тых, што не хацелі, каб я валадарыў над імі, прывядзіце сюды і страцьце перада мною”».

ЭЗЭКІЭЛЬ 3 : 19
19 А калі ты перасьцеражэш бязбожніка, але ён не адвернецца ад бязбожнасьці сваёй і ад шляху бязбожнага свайго, ён памрэ за беззаконьні свае, а ты збавіш душу тваю.

1 ЯНА 4 : 1
1 Улюбёныя! Ня ўсякаму духу верце, але выпрабоўвайце духаў, ці ад Бога яны, бо шмат фальшывых прарокаў прыйшло ў сьвет.

ЯРЭМІЯ 8 : 20
20 Прайшло жніво, скончылася лета, а мы ня збаўленыя!

ЛУКІ 14 : 16 – 24
16 Ён жа сказаў яму: «Нейкі чалавек справіў вялікую вячэру, і паклікаў многіх,
17 і ў гадзіну вячэры паслаў слугу свайго сказаць запрошаным: “Прыходзьце, бо ўжо ўсё падрыхтавана”.
18 І пачалі ўсе па чарзе выбачацца. Першы сказаў яму: “Я купіў зямлю, і мне трэба пайсьці і паглядзець яе; прашу цябе, выбач мне”.
19 І другі сказаў: “Я купіў пяць параў валоў і іду выспрабаваць іх; прашу цябе, выбач мне”.
20 І другі сказаў: “Я ажаніўся і дзеля гэтага не магу прыйсьці”.
21 І, вярнуўшыся, слуга той паведаміў гэтае пану свайму. Тады, загневаўшыся, гаспадар дому сказаў слузе свайму: “Ідзі хутчэй па вуліцах і завулках гораду і прывядзі сюды і ўбогіх, і калекаў, і кульгавых, і сьляпых”.
22 І сказаў слуга: “Пане! Сталася, як ты сказаў, і яшчэ ёсьць месцы”.
23 І сказаў пан слузе: “Ідзі на дарогі і да платоў і змушай прыйсьці, каб напоўніўся дом мой,
24 бо кажу вам, што ніхто з тых мужоў, што былі запрошаныя, не пакаштуе маёй вячэры”».

ЛУКІ 12 : 47
47 Слуга ж той, які ведаў волю пана свайго, і ня быў гатовы, і не рабіў паводле волі ягонай, будзе моцна біты,

ПРЫПОВЕСЬЦІ 1 : 24 – 33
24 Вось жа я клікала, але вы адмаўляліся, працягвала руку сваю, але ніхто не зьвярнуў увагі.
25 Вы ўзгардзілі радай маёю і адкінулі дакараньні мае.
26 Дык і я буду сьмяяцца з падзеньня вашага, і насьміхацца буду, калі прыйдзе на вас жах.
27 Калі нахлыне жах, як бура, і загуба ваша, быццам віхура, калі прыйдуць на вас трывога і гора,
28 тады будуць клікаць мяне, але я не адкажу, будуць шукаць мяне, і ня знойдуць мяне.
29 Бо яны зьненавідзелі веданьне і ня выбралі для сябе страху перад ГОСПАДАМ,
30 і не пайшлі за парадамі маімі, і ўзгардзілі перасьцярогамі маімі.
31 Дык няхай ядуць яны плады шляху свайго і насыцяцца намерамі сваімі.
32 Бо адступніцтва неразумных заб’е іх, бяздумнасьць дурняў загубіць іх.
33 А хто слухае мяне, будзе жыць бясьпечна, будзе спакойны, не баючыся зла».

2 ПЯТРА 3 : 9
9 Не марудзіць Госпад з абяцаньнем, як гэта некаторыя за маруднасьць уважаюць, але Ён доўгацярплівы да нас, не жадаючы некага загубіць, але каб усіх прывесьці да навяртаньня.

ЭФЭСЦАЎ 5 : 11
11 і ня ўдзельнічайце ў бясплодных справах цемры, а лепш дакарайце.

ЛУКІ 13 : 25 – 28
25 Калі гаспадар дому ўстане і зачыніць дзьверы, тады вы станеце звонку і пачняцё стукаццца ў дзьверы, кажучы: “Госпадзе! Госпадзе! Адчыні нам!” І Ён, адказваючы, скажа вам: “Ня ведаю вас, адкуль вы”.
26 Тады пачняцё гаварыць: “Мы елі і пілі перад Табою, і на вуліцах нашых навучаў Ты”.
27 І Ён скажа: “Кажу вам, Я ня ведаю вас, адкуль вы; адыйдзіце ад Мяне ўсе, якія робяць няправеднасьць”.
28 Там будзе плач і скрыгат зубоў, калі ўгледзіце Абрагама, Ісаака, і Якуба, і ўсіх прарокаў у Валадарстве Божым, а вас выганяць прэч.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *