Пра што гаворыць Біблія Ліхвярства – Усе біблейскія вершы пра Ліхвярства

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Ліхвярства

ВЫХАД 22 : 25
25 Калі пазычыш грошы [чалавеку] з народу Майго, беднаму, які ў цябе, ня будзеш для яго як ліхвяр, не накладай на яго адсоткаў.

ЛЯВІТ 25 : 37
37 Не давай яму грошы твае на адсоткі і не вымагай ад яго ліхвы за ежу тваю.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 23 : 19
19 Не занясеш у Дом ГОСПАДА, Бога твайго, заробку распусьніцы і грошы сабакі, як шлюбаваныя, бо ГОСПАД, Бог твой, брыдзіцца адным і другім.

ПСАЛЬМЫ 15 : 5
5 хто срэбра свайго на ліхву не аддаваў і хабару супраць нявіннага ня браў. Хто гэтак робіць, не пахісьнецца на вякі!

ПРЫПОВЕСЬЦІ 28 : 8
8 Хто памнажае маёмасьць сваю адсоткам і ліхвай, той зьбі­рае яе для таго, хто літуецца над убогім.

ЯРЭМІЯ 15 : 10
10 Гора мне, маці мая, што ты мяне нарадзіла, чалавека, які спрачаецца, і чалавека нязгоды для ўсёй зямлі! Не пазычаю і не даю пазыкі, але ўсе мяне праклінаюць.

ЭЗЭКІЭЛЬ 18 : 8
8 не займаецца ліхвярствам, не вымагае адсоткаў, адварочвае ад ліхоты руку сваю, чыніць суд справядлівы паміж чалавекам і чалавекам,

ЭЗЭКІЭЛЬ 18 : 13
13 займаўся ліхвярствам, вымагаў адсоткаў, такі жыў, і ня будзе жыць, бо рабіў усе брыдоты гэтыя. Ён сьмерцю памрэ, а кроў ягоная на ім будзе.

ЭЗЭКІЭЛЬ 18 : 17
17 адварочваў руку сваю ад крыўды, не займаўся ліхвярствам і адсоткаў ня браў, суд Мой чыніў і паводле пастановаў Маіх хадзіў, такі не памрэ за беззаконьні бацькі свайго, але будзе жыць і жыць.

ЭЗЭКІЭЛЬ 22 : 12
12 Прыймаюць падарункі ў цябе, каб праліваць кроў, ты бярэш адсоткі і ліхву, рабуеш і ўціскаеш бліжняга свайго, а пра Мяне забываешся, кажа Госпад ГОСПАД.

НЭЭМІЯ 5 : 13
13 Таксама заўлоньне сваё я вытрас і сказаў: «Гэтак няхай вытрасе Бог кожнага чалавека, які ня будзе стаяць пры слове гэтым, з дому ягонага і з таго, што належыць яму, і гэтак няхай ён будзе вытрасены і пусты!» І сказала ўся царква: «Амэн!», і ўславілі ГОСПАДА. І зрабіў народ паводле слова гэтага.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 23 : 20
20 Не вымагай ад брата свайго адсоткаў са срэбра, ці з харчаваньня, ці з кожнай рэчы, якую пазычыш.

ЭЗЭКІЭЛЬ 22 : 12
12 Прыймаюць падарункі ў цябе, каб праліваць кроў, ты бярэш адсоткі і ліхву, рабуеш і ўціскаеш бліжняга свайго, а пра Мяне забываешся, кажа Госпад ГОСПАД.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *