Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Ліберальнасць
ВЫХАД 22 : 30
30 Гэтаксама зробіш з валом тваім і з авечкаю тваёй. Сем дзён няхай яны будуць пры матцы сваёй, а ў восьмы дзень аддасі іх Мне.
ВЫХАД 13 : 2
2 «Пасьвяці Мне ўсіх першародных, што адкрываюць усякае ўлоньне ў сыноў Ізраіля, у чалавека і ў жывёлы. Мае яны».
ВЫХАД 13 : 12
12 І ты аддзеліш усё, што адкрывае ўлоньне, для ГОСПАДА, і ўсё першароднае, што адкрывае [ўлоньне] ў жывёлы, якое будзе тваё, мужчынскага роду — для ГОСПАДА.
ВЫХАД 23 : 15
15 Сьвята Праснакоў будзеш захоўваць. Сем дзён будзеш есьці праснакі, як Я загадаў табе, у вызначаным часе месяца Авіў, бо ў гэты [час] ты выйшаў з Эгіпту. І не зьяўляйцеся перад аблічча Маё з пустымі [рукамі].
ВЫХАД 34 : 20
20 Асла, які адкрывае [ўлоньне], выкупіш баранчыкам, а калі ня выкупіш, зламі карак ягоны. Усіх першародных сыноў тваіх выкупіш, і няхай ня бачаць аблічча Майго з пустымі [рукамі].
ВЫХАД 25 : 8
8 I няхай зробяць для Мяне сьвятыню, і Я буду жыць сярод іх.
ВЫХАД 35 : 29
29 Кожны мужчына і жанчына з сыноў Ізраіля, якіх заахвочвала сэрца іхняе прынесьці на ўсялякую работу, якую ГОСПАД загадаў зрабіць рукою Майсея, прыносілі дабраахвотна для ГОСПАДА.
ВЫХАД 36 : 6
6 I загадаў Майсей, і абвешчана было ўголас у табары, кажучы: «Ані мужчына, ані жанчына няхай ня робяць ужо нічога як дар для сьвятыні». І перастаў народ прыносіць [дары].
ВЫХАД 38 : 8
8 I зрабіў мыцельнік мядзяны і падставу ягоную мядзяную з люстэрак жанчынаў, якія зьбіраліся каля ўваходу ў Намёт Спатканьня.
ЛЯВІТ 19 : 5
5 Калі будзеце складаць ГОСПАДУ ахвяру мірную, складайце так, каб была яна Яму прыемнай.
ЛЯВІТ 22 : 29
29 Калі складаеце ГОСПАДУ ахвяру падзякі, складайце яе так, каб была яна прынятай;
ЛІКІ 35 : 8
8 Адносна гарадоў, якія дасьцё са спадчыны сыноў Ізраіля: ад шматлікага [пакаленьня] — большую [лічбу], ад малалікага — меншую. Кожнае [пакаленьне] паводле вялікасьці атрыманай спадчыны дасьць гарады свае лявітам».
ДРУГАЗАКОНЬНЕ 12 : 12
12 І будзеце радавацца перад абліччам ГОСПАДА, Бога вашага, вы, і сыны вашыя, і дочкі вашыя, слугі вашыя і служкі вашыя, і лявіт, які ў брамах вашых, бо ня мае ён ані часткі, ані спадчыны паміж вамі.
ДРУГАЗАКОНЬНЕ 12 : 19
19 Сьцеражыся, каб не пакінуў ты лявіта ў-ва ўсе дні твае на зямлі тваёй.
ДРУГАЗАКОНЬНЕ 14 : 29
29 І прыйдзе лявіт, бо ён ня мае ані часткі, ані спадчыны з табой, і прыхадзень, і сірата, і ўдава, якія ў брамах тваіх, і будуць яны есьці, і насыцяцца, каб дабраславіў цябе ГОСПАД, Бог твой, у кожнай працы рук тваіх, якую будзеш рабіць.
ДРУГАЗАКОНЬНЕ 15 : 18
18 Няхай ня будзе прыкрым у вачах тваіх, што пускаеш яго свабодна ад цябе, бо служачы табе шэсьць гадоў, ён зарабіў табе падвойную плату найміта, а ГОСПАД, Бог твой, будзе дабраслаўляць цябе ў-ва ўсім, што робіш.
ДРУГАЗАКОНЬНЕ 16 : 10
10 і будзеш сьвяткаваць сьвята Тыдняў на ўшанаваньне ГОСПАДА, Бога твайго, са шчодрымі дабраахвотнымі ахвярамі, якія ты дасі паводле таго, як дабраславіў цябе ГОСПАД, Бог твой.
ДРУГАЗАКОНЬНЕ 16 : 17
17 Кожны няхай [прынясе] дар рукі сваёй паводле дабраславенства ГОСПАДА, Бога твайго, якое Ён дасьць табе.
ДРУГАЗАКОНЬНЕ 18 : 8
8 няхай [атрымлівае] для спажываньня частку, роўную з іншымі, акрамя [прыбытку] з продажу бацькоўскага [дому] свайго.
ДРУГАЗАКОНЬНЕ 24 : 22
22 І памятай, што ты быў нявольнікам у зямлі Эгіпецкай. Дзеля гэтага я загадваю табе рабіць гэта.
2 САМУЭЛЯ 24 : 24
24 І сказаў валадар Араўне: «Не! Я, купляючы, куплю за грошы ў цябе і не складу для ГОСПАДА, Бога майго, цэласпаленьне, якое [атрымаў] задарма». І купіў Давід ток і валоў за пяцьдзясят сыкляў срэбра.
1 ЛЕТАПІСАЎ 22 : 19
19 Цяпер скіруйце сэрцы вашыя і душы вашыя, каб шукаць ГОСПАДА, Бога вашага. Устаньце і пабудуйце сьвятыню ГОСПАДУ Богу, каб прынесьці Каўчэг Запавету ГОСПАДА і сьвятое начыньне Божае ў Дом, які пабудаваны для імя ГОСПАДА».
1 ЛЕТАПІСАЎ 28 : 10
10 Глядзі цяпер, бо ГОСПАД выбраў цябе, каб ты пабудаваў Дом як сьвятыню. Будзь цьвёрды і рабі”».
1 ЛЕТАПІСАЎ 28 : 20
20 І сказаў Давід Салямону, сыну свайму: «Будзь цьвёрды і мужны, і рабі. Ня бойся і не палохайся, бо ГОСПАД Бог, Бог мой, з табою. Ён не адыйдзе ад цябе і не пакіне цябе, пакуль ня скончыцца ўся праца для служэньня ў Доме ГОСПАДА.
1 ЛЕТАПІСАЎ 29 : 5
5 Золата — на [рэчы залатыя], срэбра — на срэбныя і на ўсю працу рук разьбяроў. І хто [яшчэ] ахвяруецца, каб сёньня напоўніць руку сваю для ГОСПАДА?»
2 ЛЕТАПІСАЎ 15 : 7
7 Але вы будзеце моцныя, і няхай ня слабнуць рукі вашыя, бо ёсьць нагарода за ўчынкі вашыя».
2 ЛЕТАПІСАЎ 15 : 18
18 І прынёс ён у Дом Божы рэчы пасьвячоныя бацькі свайго і рэчы пасьвячоныя свае — срэбра і золата, і посуд.
ЭЗРА 1 : 4
4 І ўсе, якія засталіся ў-ва ўсіх месцах, дзе яны жывуць, няхай дапамогуць ім людзі месца таго срэбрам, золатам, маёмасьцю і быдлам, а таксама дабраахвотнымі дарамі для Дому Бога, Які ў Ерусаліме”».
Leave a Reply