Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае любіць кагосьці
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 13 : 4 – 13
4 Любоў доўга церпіць, робіць дабро; любоў не зайздросьціць; любоў не вывышаецца, не надзімаецца,
5 ня робіць непрыстойнага, не шукае свайго, ня гневаецца, ня думае ліхога,
6 ня радуецца з няправеднасьці, але цешыцца з праўды;
7 усё вытрымлівае, усяму верыць, на ўсё спадзяецца, усё трывае.
8 Любоў ніколі ня зьнікне, калі нават прароцтвы зьнікнуць, калі мовы змоўкнуць, калі веданьне зьнішчыцца.
9 Бо мы часткова ведаем і часткова прарочым;
10 а калі прыйдзе дасканалае, тады тое, што частковае, зьнікне.
11 Калі я быў немаўлём, як немаўлятка гаварыў, як немаўлятка думаў; а калі стаўся мужам, пакінуў тое, што немаўляці.
12 Бо цяпер мы бачым праз [мутнае] шкло, невыразна; а тады — абліччам да аблічча; цяпер я разумею часткова, а тады пазнаю [гэтаксама], як я сам пазнаны.
13 А цяпер застаюцца вера, надзея, любоў — гэтыя тры; але большая з іх — любоў.
ЯНА 15 : 12
12 Гэта прыказаньне Маё, каб вы любілі адзін аднаго, як Я палюбіў вас.
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 10 : 13
13 Вас наведала спакуса ня іншая, як чалавечая. Але верны Бог, Які не пакіне вас быць спакушанымі больш, чым вы можаце [вытрымаць], але са спакусай зробіць і выхад, каб вы маглі яе перанесьці.
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 6 : 19 – 20
19 Або вы ня ведаеце, што цела вашае ёсьць бажніца Духа Сьвятога, Які ў вас, Якога вы маеце ад Бога, і што вы не свае?
20 Бо вы купленыя дарагою цаною. Таму слаўце Бога ў целе вашым і ў духу вашым, якія ёсьць Божыя.
ГЕБРАЯЎ 13 : 4
4 Сужонства [няхай будзе] шанаванае ў-ва ўсіх і сужыцьцё беззаганнае; а распусьнікаў і чужаложнікаў будзе судзіць Бог.
ЭКЛЕЗІЯСТ 4 : 12
12 І, калі хто зможа перамагчы аднаго, дык двое супрацьстануць яму, і вяроўка патройная ня хутка парвецца.
РЫМЛЯНАЎ 8 : 28
28 А мы ведаем, што тым, якія любяць Бога, пакліканым паводле [Яго] вызначэньня, усё дапамагае на дабро.
ЯКУБА 5 : 16
16 Вызнавайце адзін аднаму грахі і маліцеся адзін за аднаго, каб быць аздароўленымі. Шмат можа настойлівая просьба праведніка!
РЫМЛЯНАЎ 1 : 26 – 27
26 Дзеля гэтага аддаў іх Бог у ганебныя жарсьці, бо жанчыны іхнія замянілі прыродныя зносіны на супрацьпрыродныя.
27 Падобна і мужчыны, пакінуўшы прыродныя зносіны з жанчынамі, распаляліся ў пажадлівасьці сваёй адзін да аднаго, мужчыны з мужчынамі непрыстойнасьць робячы і атрымліваючы ў саміх сабе належную адплату за свой падман.
ЯНА 8 : 34
34 Адказаў ім Ісус: «Сапраўды, сапраўды кажу вам: усякі, хто робіць грэх, ёсьць нявольнік грэху.
Leave a Reply