Пра што гаворыць Біблія Лот – Усе біблейскія вершы пра Лот

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Лот

БЫЦЬЦЁ 11 : 31
31 І ўзяў Тэрах Абрама, сына свайго, і Лота, сына Арана, унука свайго, і Сарай, нявестку сваю, жонку Абрама, сына свайго, і выйшаў з імі з Уру Халдэйскага, каб ісьці ў зямлю Ханаан. І прыйшлі ў Харан, і пасяліліся там.

БЫЦЬЦЁ 12 : 4
4 І пайшоў Абрам, як загадаў яму ГОСПАД, і з ім пайшоў Лот. Абрам меў семдзясят пяць гадоў, калі выйшаў з Харану.

БЫЦЬЦЁ 13 : 3
3 І ён ішоў у падарожжы сваім з Нэгеву ў Бэтэль, аж да месца, дзе раней быў намёт ягоны між Бэтэлем і Гаем,

БЫЦЬЦЁ 13 : 14
14 І сказаў ГОСПАД Абраму пасьля таго, як Лот адлучыўся ад яго: «Узьнімі вочы твае і паглядзі з месца, дзе ты цяпер, на поўнач і на поўдзень, на ўсход і на захад.

БЫЦЬЦЁ 14 : 16
16 І вярнуў ён усю маёмасьць, а таксама Лота, брата свайго, і маёмасьць ягоную, і жанчынаў, і народ.

ЛУКІ 17 : 29
29 а ў дзень, калі Лот выйшаў з Садому, лінуў з неба агонь з серкаю і загубіў усіх.

БЫЦЬЦЁ 19 : 22
22 Сьпяшайся, уцякай туды, бо Я не магу нічога рабіць, пакуль ты ня прыйдзеш туды». Таму і названае імя гэтаму гораду Цаар.

БЫЦЬЦЁ 19 : 26
26 І аглянулася жонка [Лота], ідучы за ім, і сталася слупом солі.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *