Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае лета
ПСАЛЬМЫ 74 : 17
17 Ты назначыў усе межы зямлі; лета і зіму — Ты іх уфармаваў.
ЛУКІ 21 : 30
30 калі яны ўжо распускаюцца, убачыўшы, разумееце самі, што ўжо блізка лета.
АМОС 8 : 1
1 Гэта Госпад ГОСПАД паказаў мне. І вось, кош з летняй [садавінай].
ПСАЛЬМЫ 32 : 4
4 бо дзень і ноч абцяжарвала мяне рука Твая; сокі мае высахлі, быццам у летнюю сьпёку. (Сэлях)
ЯРЭМІЯ 8 : 20
20 Прайшло жніво, скончылася лета, а мы ня збаўленыя!
ПРЫПОВЕСЬЦІ 26 : 1
1 Як сьнег улетку, а дождж у жніво, так дурню не пасуе слава.
МАРКА 13 : 28
28 У дрэва фігавага навучыцеся прыповесьці: калі ўжо галінка ягоная робіцца мяккай і пускае лісты, разумееце, што блізка лета.
ЯКУБА 1 : 17
17 усякі дар добры і ўсякі дарунак дасканалы зыходзяць з вышыні, ад Айца сьвятла, у Якога няма рознасьці, ані ценю зьменлівасьці.
БЫЦЬЦЁ 8 : 22
22 І яшчэ, у-ва ўсе дні зямлі ня спыняцца сяўба і жніво, сьцюжа і сьпякота, лета і зіма, дзень і ноч».
ПРЫПОВЕСЬЦІ 6 : 6 – 8
6 Ідзі да мураша, гультаю, і паглядзі на шляхі ягоныя, і станься мудрым.
7 Няма ў яго начальніка, ані наглядчыка, ані кіраўніка,
8 але ён летам загатаўляе хлеб сабе і зьбірае ежу сваю ў жніво.
ЛУКІ 21 : 29 – 36
29 І сказаў ім прыповесьць: «Глядзіце на фігавае дрэва і на ўсе дрэвы:
30 калі яны ўжо распускаюцца, убачыўшы, разумееце самі, што ўжо блізка лета.
31 Гэтак і вы, як убачыце, што гэтае стаецца, разумейце, што блізка ёсьць Валадарства Божае.
32 Сапраўды кажу вам: не праміне пакаленьне гэтае, як усё гэта станецца.
33 Неба і зямля прамінуць, але словы Мае не прамінуць.
34 Пільнуйце ж самі сябе, каб сэрцы вашыя не былі абцяжараныя абжорствам, і п’янствам, і клопатамі жыцьцёвымі, і каб дзень той не прыйшоў да вас неспадзявана.
35 Бо ён, як пастка, спадзе на ўсіх, што жывуць на абліччы ўсёй зямлі.
36 Дык чувайце, молячыся ў-ва ўсякі час, каб вам быць вартымі ўцячы ад усяго, што мае стацца, і стаць перад Сынам Чалавечым».
МАЦЬВЕЯ 24 : 32
32 У дрэва фігавага навучыцеся прыповесьці: калі ўжо галінка ягоная робіцца мяккаю і пускае лісты, ведаеце, што блізка лета.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 10 : 5
5 Хто летам зьбірае, той сын разважлівы, а хто сьпіць у жніво — сын ганебны.
Leave a Reply