Пра што гаворыць Біблія Ланцугі – Усе біблейскія вершы пра Ланцугі

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Ланцугі

БЫЦЬЦЁ 41 : 42
42 I зьняў фараон пярсьцёнак свой з рукі сваёй, і даў яго на руку Язэпу; і апрануў яго ў адзеньне з вісону, і ўзлажыў ланцуг залаты на шыю ягоную;

ДАНІІЛ 5 : 7
7 Крыкнуў валадар моцна, каб прывялі астролягаў, Халдэяў і варажбітоў. Адказаў валадар і сказаў мудрацам Бабілонскім: «Кожны чалавек, які прачытае гэты надпіс і патлумачыць мне значэньне ягонае, будзе апрануты ў пурпур, і залаты ланцуг [будзе] на шыі ягонай, і трэцім у валадарстве ён будзе панаваць».

ДАНІІЛ 5 : 29
29 Тады сказаў Бэльшацар, і апранулі Данііла ў пурпур, і ланцуг залаты [ўсклалі] на шыю ягоную, і абвясьцілі пра яго, што ён будзе панаваць як трэці ў валадарстве.

ЛІКІ 31 : 50
50 І прынесьлі мы як дар ахвярны ГОСПАДУ знойдзеныя вырабы з золата: ланцужкі, бранзалеты, пярсьцёнкі, завушніцы і нашыйнікі, каб перапрасіць за душы нашыя перад абліччам ГОСПАДА».

ІСАЯ 3 : 19
19 кольцы, нараменьнікі і вэлюмы,

ВЫХАД 28 : 14
14 і два ланцужкі са шчырага золота, плеценымі зробіш іх, як зрабіў пас, і прымацуеш плеценыя ланцужкі да аправаў.

ВЫХАД 39 : 15
15 I зрабілі для нагрудніку ланцужкі плеценыя вітою работаю, са шчырага золата.

СУДЗЬДЗЯЎ 8 : 26
26 І вага прынесеных залатых колцаў была тысяча семсот сыкляў золата, ня лічачы паўмесяцаў, колцаў і пурпуровых шатаў, якія насілі валадары Мадыянскія, таксама ня лічачы ланцужкоў, што віселі на шыях вярблюдаў іхніх.

1 ВАЛАДАРОЎ 6 : 21
21 І ашаляваў Салямон Дом унутры шчырым золатам, і нацягнуў залатыя ланцугі перад Давірам, і ашаляваў яго золатам.

1 ВАЛАДАРОЎ 7 : 17
17 На галавіцах, якія былі на версе слупоў, зрабіў сплецівы з ланцужкоў мастацкай работы, сем сплеціваў на адной галавіцы, і сем на другой галавіцы.

ПСАЛЬМЫ 68 : 6
6 Ён — Бацька сіротаў і Заступнік удоваў, Бог у сядзібе сьвятасьці Сваёй,

ПСАЛЬМЫ 149 : 8
8 каб вязаць валадароў іхніх ланцугамі, і шляхту іхнюю — кайданамі жалезнымі,

ЯРЭМІЯ 40 : 4
4 І цяпер вось, я вызваляю цябе сёньня з путаў, якія на руках тваіх. Калі добра ў вачах тваіх ісьці са мною ў Бабілон, ідзі, і я скірую вочы мае на цябе. А калі дрэнна ў вачах тваіх ісьці са мною ў Бабілон, заставайся. Глядзі, уся зямля перад абліччам тваім, куды добра і слушна ў вачах тваіх ісьці, туды ідзі».

ДЗЕІ 12 : 7
7 І вось, анёл Госпада стаў, і сьвятло засьвяціла ў цэлі, і, ударыўшы Пятра ў бок, падняў яго, кажучы: «Устань хутчэй!» І ўпалі з рук ягоных ланцугі.

ДЗЕІ 21 : 33
33 Тады, наблізіўшыся, тысячнік узяў яго і загадаў зьвязаць двума ланцугамі і пытаўся, хто ён і што зрабіў.

ДЗЕІ 28 : 20
20 Дзеля гэтае прычыны я запрасіў вас, каб пабачыць і паразмаўляць. Бо за надзею Ізраіля я закаваны ў ланцугі гэтыя».

ПСАЛЬМЫ 73 : 6
6 Дзеля гэтага атачае шыю іхнюю пыха, ліхадзейства нібы шатамі атуляе іх.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 1 : 9
9 бо яны — прывабны вянок на галаве тваёй і каштоўныя каралі на шыі тваёй.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *